Перайсьці да зьместу

Нікляс Майсандэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікляс Майсандэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 верасьня 1985(1985-09-29)[1][2] (40 гадоў)
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2003 ТПС 17 (0)
2003—2006 Аякс 0 (0)
2006—2008 Зволе 71 (5)
2008—2012 АЗ Алькмаар 111 (3)
2012—2015 Аякс 77 (5)
2013 Ёнг Аякс[d] 1 (0)
2015—2016 Сампдорыя 22 (0)
2016—2021 Вэрдэр 125 (2)
2021—2024 Мальмё 29 (0)
Зборныя
2001—2002 Фінляндыя (да 17)[d] 16 (0)
2002—2003 Фінляндыя (да 19)[d] 3 (0)
2005—2006 Фінляндыя (да 21)[d] 8 (1)
2008—2017 Фінляндыя 62 (2)
Фінляндыя (да 20)[d]

Нікляс Майсандэр (па-фінску: Niklas Moisander; нар. 29 верасьня 1985 году, Турку, Фінляндыя) — колішні фінскі футбаліст, абаронца. Быў гульцом нацыянальнай зборнай Фінляндыі. Нікляс мае брата-блізьнюка Гэнрыка, які таксама зьяўляецца футбалістам і гуляе брамнікам. Нікляс зьяўляецца найлепшым футбалістам Фінляндыі 2012 году.

Кар’еру распачаў у клюбе з роднага гораду ТПС. У 2003 годзе Нікляс перайшоў у склад амстэрдамскага «Аяксу» разам з братам-блізьнюком[3]. У 2006 годзе Нікляс перабраўся ў клюб «Зволе», а ў 2008 годзе стаў гульцом клюбу АЗ. У жніўні 2012 году Нікляс вярнуўся ў «Аякс» і заключыў з клюбам трохгадовы кантракт[4].

У нацыянальнай зборнай Фінляндыі Майсандэр дэбютаваў 29 траўня 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны. У 2011 годзе атрымаў капітанскую повязь ад Пэтры Пасанэна.

АЗ:

«Аякс»:

«Мальмё»:

  1. Niklas Moisander // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Niklas Moisander // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Ajax contracteert gebroeders Moisander. ajax.nl.
  4. Ajax contracteert Niklas Moisander. ajax.nl.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]