Вільям Саліба
| Вільям Саліба | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 сакавіка 2001[1] (25 гадоў) | |
| Рост | 192 см | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Арсэнал Лёндан | |
| Нумар | 2 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018—2019 | Сэнт-Эт’ен | 16 (0) |
| 2019— | Арсэнал Лёндан | 131 (7) |
| 2019—2020 | → Сэнт-Эт’ен | 12 (0) |
| 2021 | → Ніцца | 20 (1) |
| 2021—2022 | → Алімпік Марсэль | 36 (0) |
| Зборныя | ||
| 2022— | Францыя | 38 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Вілья́м Саліба́ (па-француску: William Saliba; нар. 24 сакавіка 2001 году) — францускі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Францыі. Выхаванец клюбу «Сэнт-Эт’ен», за які пасьпеў дэбютаваць 25 верасьня 2018 году ў матчы супраць «Тулюзы». Па сканчэньні сэзону 2018—2019 гадоў за талентам пачалося паляваньне. У выніку «Арсэнал» падхапіў гульца, перамогшы ў барацьбе за яго ў сваіх асноўных супернікаў з «Тотэнгэму». Нажаль, адразу замацавацца малады футбаліст ня здолеў і пэўны час праводзіў у арэндах. Сапраўдны пасьпяховым стаў сэзон 2022—2023 гадоў, калі Саліба ня толькі дэбютаваў у складзе «гарматнікаў» у матчы супраць «Крыстал Пэлас» 5 жніўня 2022 году, але і стала пачаў зьяўляцца на гульнявой пляцоўцы.
Нарадзіўся ў сям’і лібанца і камэрункі[3].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Арсэнал»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2026
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2020, 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ William Saliba // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1275983340 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Jacob, Gary (25.07.2019). «William Saliba: The promising teenager coached by Kylian Mbappé’s father». The Times.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Арсэнал — цяперашні склад |
|---|
|
1 Рая · 2 Саліба · 3 Маскера · 4 Ўайт · 5 Інкап’е · 6 Габрыел · 7 Сака · 8 Эдэгор · 9 Жэзус · 10 Эзэ · 11 Мартынэльлі · 12 Тымбэр · 13 Арысабаляга · 14 Д’ёкерэш · 15 Конса · 17 Цоліс · 20 Мадуэке · 21 Віейра · 22 Нванэры · 23 Мэрына · 24 Нэлсан · 29 Гавэрц · 30 Мэлье · 33 Каляф’ёры · 35 Сэтфард · 36 Субімэндзі · 39 Гімарайнс · 41 Райс · 49 Льюіс-Скелі · 56 Даўман · Трэнэр: Артэта |