Жуль Кундэ
| Жуль Кундэ | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 12 лістапада 1998[1][2] (27 гадоў) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барсэлёна | |
| Нумар | 23 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2019 | Бардо | 55 (2) |
| 2019—2022 | Сэвільля | 95 (5) |
| 2022— | Барсэлёна | 126 (5) |
| Зборныя | ||
| 2021— | Францыя | 50 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Жуль Кундэ́ (па-француску: Jules Koundé); нар. 12 лістапада 1998 году) — францускі футбаліст, цэнтральны і правы абаронца гішпанскага клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Францыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Не зважаючы на тое, што абаронца нарадзіўся ў Парыжы, Кундэ дэбютаваў у прафэсійным футболе 7 студзеня 2018 году ў складзе клюбу «Бардо» ў матчы 1/32 фіналу Кубка Францыі супраць «Гранвілю», адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў асноўнага часу і ўсе 30 хвілінаў дадатковага часу. У Лізе 1 футбаліст запачаткаваў выступы за «Бардо» 13 студзеня 2018 году ў выязной гульні супраць «Труа», якая скончылася перамогай каманды Кундэ зь лікам 1:0[4]. 10 лютага 2018 году Кундэ забіў першы гол у матчы Лігі 1, які дапамог здабыць хатнюю перамогу над «Ам’енам» зь лікам 3:2.
3 ліпеня 2019 году абаронца падпісаў кантракт з гішпанскім клюбам «Сэвільля». У выніку пірэнэйскі клюб выплаціў «Бардо» 25 мільёнаў эўра[5]. У сваім першым сэзоне ў «Сэвільлі» ён дапамог клубу здабыць перамогу ў Лізе Эўропы ў рэкордны шосты раз і быў абраны ў сымбалічную зборную турніру[6][7]. 29 ліпеня 2022 году «Барсэлёна» абвесьціла аб узгадненьні з «Сэвільляй» умоваў пераходу Кундэ ў каталёнскі клюб[8]. Кундэ прапусьціў першы матч «Барсэлёны» ў Ля Лізе супраць «Раё Вальекана», паколькі клюб ня здолеў зарэгістраваць футбаліста, паколькі «Барсэлёна» перавысіла ліміт заробкаў у лізе[9]. Толькі 26 жніўня абаронцы атрымаў мажлівасьць абараняць колеры клюбу[10] і афіцыйна дэбютаваў за клюб праз два дні ў пераможным матчы супраць «Рэал Вальядаліду», які скончыў на Камп Ноў зь лікам 4:0[11].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]18 траўня 2021 году галоўны трэнэр зборнай Францыі Дыд’е Дэшам ўключыў гульца ў заяўку на чэмпіянат Эўропы 2020 году[12]. Кундэ дэбютаваў у складзе нацыянальнай каманды 2 чэрвеня 2021 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ўэйлзу, замяніўшы на другую палову сустрэчы Бэнжамэна Павара[13].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Сэвільля»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2020
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2023, 2025, 2026
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2025
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2023, 2025, 2026
Францыя:
- Пераможца Лігі нацыяў УЭФА: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jules Koundé // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ JULES KOUNDE // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ https://www.footballdatabase.eu/fr/joueur/details/282291-jules-kounde
- ↑ «ESTAC Troyes / Girondins de Bordeaux». Ligue de Football Professionnel.
- ↑ «Sevilla break club record». Football España.
- ↑ «Sevilla 3–2 Inter Milan: Sevilla edge five-goal thriller for sixth Europa League crown». Sky Sports.
- ↑ «UEFA Europa League Squad of the Season». UEFA.
- ↑ «FC Barcelona and Sevilla FC reach agreement on Jules Kounde transfer». FC Barcelona.
- ↑ «Jules Kounde not registered to play in Barcelona’s La Liga opener against Rayo Vallecano». Sky Sports.
- ↑ «Barcelona register Jules Kounde». The Athletic.
- ↑ «Jules Kounde makes official debut». FC Barcelona.
- ↑ «La liste des vingt-six Bleus». Fédération Française de Football.
- ↑ «France v Wales game report». ESPN.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Барсэлёна — цяперашні склад |
|---|
|
2 Кансэлу · 3 Бальдэ · 4 Арауха · 5 Кубарсі · 6 Гаві · 7 Торэс · 8 Пэдры · 9 Левандоўскі · 10 Ямаль · 11 Рафіньня · 13 Ж. Гарсія · 14 Рашфард · 15 Крыстэнсэн · 16 Фэрмін · 17 Касадо · 18 Мартын · 19 Барджы · 20 Ольма · 21 дэ Ёнг · 22 Бэрналь · 23 Кундэ · 24 Э. Гарсія · 25 Шчэнсны · 31 Кочэн · Трэнэр: Флік |