Перайсьці да зьместу

АЕК Лярнака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АЕК Лярнака
Поўная назва Αθλητική Ένωση Κίτιον
Заснаваны 1994
Горад Лярнака, Кіпр
Стадыён Нэо ГСЗ
Умяшчальнасьць: 13 032
Прэзыдэнт Андрэас Карапатакіс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2024—2025 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

АЕК (па-грэцку: ΑΈΚ) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Лярнакі. Заснаваны ў 1994 годзе па зьліцьці двух клюбаў ЭПА і «Пэзапарыкос». Трохразовы ўладальнік Кубка Кіпру (2004, 2018, 2025). Акрамя футбольнай каманды клюб мае філія ў баскетболе, валейболе і футзале. Імя клюба ўзыходзіць да колішняга старажытнагрэцкага гораду Кітыён, які некалі месьціўся на месцы сёньняшняй Лярнакі. Колеры клюбу — жоўтыя і зялёныя, а іхняя эмблема зьмяшчае выяву вайскавода Кімана, які памёр абараняючы горад Кітыён каля 450 году да н. э. у бітве з пэрсамі. Значныя посьпехі клюб дасягняў у другой дэкадзе 2010-х гадоў, калі пяць разоў фінішаваў на 2 месцы, а таксама праходзіў у групавыя этапы эўракубкаў. У розыгрышы Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў АЕК прасунуўся ў плэй-оф гэтага турніру пасьля таго як дружына заняла 3 месца ў групе Лігі Эўропы, змагаючыся супраць кіеўскага «Дынама», «Рэна» і «Фэнэрбахчэ».

AEK паўстаў 18 ліпеня 1994 году, калі прайшла аб’яднаньне лярнаскіх клюбаў ЭПА і «Пэзапарыкос»[2].

«Пэзапарыкос» і ЭПА

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Пэзапарыкос» быў створаны ў 1924 годзе. У 1926 годзе колішнія гульцы «Пэзапарыкос» заснавалі ўласны клюб АМОЛ, што з грэцкае абрэвіятуры перакладаецца як Атлетычны адукацыйны лярнаскі клюб. У 1932 годзе два клюбы аб’ядналіся ў адзін, які атрымаў назву ЭПА. Аднак, у 1937 годзе група сябраў клюбу сышлі з ЭПА і аднавілі клюб «Пэзапарыкос».

ЭПА 50 разоў брала ўдзел у Першым дывізіёне і тройчы станавіўся чэмпіёнам Кіпру ў 1945, 1946 і 1970 гадах. Пяць разоў клюбу скарыўся Кубак Кіпру. Адзін сэзон клюб браў удзел у розыгрышу чэмпіянату Грэцыі, але хутка вярнуўся да ўдзел у айчынных спаборніцтвах. «Пэзапарыкос» правёў 49 сэзонаў у Першым дывізіёне. Двойчы ён станавіўся чэмпіёнам краіны ў 1954 і 1988 гадах, а таксама аднойчы здабываў Кубак Кіпру. Акрамя футболу, абодва клюбы мелі атлетычныя сэкцыі, якія таксама аб’ядналіся.

Па аб’яднаньні клюб адразу ўзяў удзел у розыгрышу Першага дывізіёну, але адразу посьпехаў ня меў. У 1996 годзе АЕК дасягнуў фіналу кубка краіны, але пацярпеў паразу ад АПОЭЛа.

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Златан Алямэравіч 1991
2 Сьцяг Кіпру Аб Пэтрас Яну 1999
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Энрык Сабарыт Edit this on Wikidata 1992
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Джымі Суарэс Edit this on Wikidata 1996
7 Сьцяг Партугаліі ПА Густаву Ледыш Edit this on Wikidata 1992
8 Сьцяг Швэцыі ПА Маркус Радэн Edit this on Wikidata 1991
9 Сьцяг Сэрбіі Нап Джорджэ Іванавіч Edit this on Wikidata 1995
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Вальда Рубіё Edit this on Wikidata 1995
11 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Рыяд Баіч Edit this on Wikidata 1994
14 Сьцяг Гішпаніі Аб Анхэль Гарсія Edit this on Wikidata (капітан) 1993
15 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Хрвое Мілічавіч Edit this on Wikidata 1993
17 Сьцяг Гішпаніі ПА Пэрэ Понс Edit this on Wikidata 1993
18 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Ерсан Чакон Edit this on Wikidata 2003
19 Сьцяг Польшчы Нап Караль Ангельскі Edit this on Wikidata 1996
21 Сьцяг Гішпаніі Аб Хорхэ Мірамон Edit this on Wikidata 1989
22 Сьцяг Нігерыі Аб Гадсўіл Экпола Edit this on Wikidata 1995
27 Сьцяг Кіпру Аб Валентэн Рабэрж Edit this on Wikidata 1987
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
29 Сьцяг Кіпру ПА Ёргас Наум Edit this on Wikidata 2001
30 Сьцяг Аргентыны Нап Энса Кабрэра Edit this on Wikidata 1999
34 Сьцяг Кіпру Аб Марыяс Аль-Гэрэк 2007
35 Сьцяг Кіпру ПА Хрыстодуляс Тама 2008
36 Сьцяг Кіпру Нап Хрыстас Люкаідыс 2007
39 Сьцяг Кіпру Нап Пэтрас Яну 2007
41 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Матыяс Гансалес Edit this on Wikidata 2005
42 Сьцяг Кіпру Аб Максімас Пэтусіс 2007
51 Сьцяг Кіпру Бр Андрэас Параскевас Edit this on Wikidata 1998
93 Сьцяг Францыі Аб Жэрэмі Гналі 2002
99 Сьцяг Кіпру Бр Дымітрыс Дымітрыю Edit this on Wikidata 1999
Сьцяг Польшчы Бр Кевін Комар Edit this on Wikidata 2003
Сьцяг Кіпру Нап Ахілеас Тумазас 2006
Сьцяг Гішпаніі Аб Хайра Іск’ерда Edit this on Wikidata 1993
Сьцяг Кіпру ПА Апастоліс Канэлёпуляс 2007
Сьцяг Іраку Нап Юсэф Амін Edit this on Wikidata 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]