Фінал Лігі Эўропы УЭФА 2015 году
Выгляд
Фінальны матч Лігі Эўропы УЭФА 2015 году праходзіў у Варшаве на Нацыянальным стадыёне, дзе сустракаліся клюбы «Дняпро» і «Сэвільля». Гэта быў 44-ы фінал у гісторыі Кубка УЭФА і 6-ы як фінал Лігі Эўропы УЭФА. Футбольны матч прайшоў 27 траўня 2015 году. Перамогу зь лікам 3:2 атрымаў гішпанскі клюб. Украінскі «Дняпро» ўпершыню прабіўся ў фінал Эўракубку. Для гішпанскай «Сэвільлі» гэта быў ужо чацьвёрты фінал Лігі Эўропы. «Сэвільля» атрымала магчымасьць сустрэцца з «Барсэлёнай» у матчы за Супэркубак УЭФА 2015 году, а таксама прабілася ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2015—2016 гадоў.
Матч
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 траўня 2015 20:45 (UTC+2) |
Дняпро | 2:3 | Сэвільля | Нацыянальны, Варшава Гледачоў: 45 000 Судзьдзя: Мартын Аткінсан (Ангельшчына) |
---|---|---|---|---|
Калініч, 7’ Ратань, 44’ |
Пратакол | Крыховяк, 28’ Бака, 31’, 73’ | ||
|
|