Дніпро-1 (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дніпро-1
SC Dnipro-1 Logo.svg
Поўная назва Спортивний клуб «Дніпро-1»
Заснаваны 2015[1]
Горад Дніпро, Украіна
Стадыён Дніпро-Арэна
Умяшчальнасьць: 31 003
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2021—2022 3 месца
scdnipro1.com.ua

«Дніпро-1» (па-ўкраінску: Дніпро-1) — украінскі футбольны клюб зь места Дніпро. Не зважаючы на тое, што клюб ня ёсьць спадкаемцам клюбу «Дніпро», ён набыў усю існую інфраструктуру колішняга клюбу ўлучна з акадэміяй. Пасьля некалькіх гадоў па сваім стварэньні «Дніпро-1» прасунуўся ў Прэм’ер-лігу[3]. Фундатары клюбу — Максім Бераза і Генадзь Палонскі. Эмблема клюбу была перайнята ад адмысловага атраду паліцыі Дніпро-1, якім раней кіраваў Юры Бераза.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 чэрвеня 2017 году Прафэсійная футбольная ліга Ўкраіны (ПФЛУ) разгледзела пытаньне аб улучэньні да сваіх шэрагаў «Дніпро-1»[4]. Клюб ня браў удзелу ў чэмпіянаце сярод аматараў, які патрабуецца, каб атрымаць адпаведны статус дзеля ўхваленьня з бокі асацыяцыі[4]. Тым ня менш, дэлегаты на канфэрэнцыі ПФЛУ з 25 галасамі ўхвалілі заяўку дніпроўскага клюбу[4]. Дэлегаты кіраваліся прэцэдэнтам, калі адроджаны клюб «Вэрэс», які ўдзельнічаў у розыгрышу Прэм’ер-лігі 2017—2018 гадоў, таксама ня браў быў удзелу ў спаборніцтвах аматараў, перш чым ён набыў статус прафэсійнага клюбу[4]. Адным з ключовых аргумэнтаў была таксама прамова ганаровага прэзыдэнту клюбу Юрыя Беразы, які распавёў, што клюб валодае спартовай школай з 300 маладымі спартоўцамі, а таксама мае пагадненьні з стадыёнамі Мэтэор і Дніпро-Арэнай[4]. Бераза таксама сказаў, што клюб мае падтрымку палку Дніпро-1, мясцовых ультрас і супольнасьці гораду ў цэлым[4]. Некаторыя ўкраінскія СМІ абвесьцілі, што клюб паўстаў як пераемнік клюбу «Дніпро»[5].

6 ліпеня 2017 году клюб афіцыйна стаў спадкаемцам футбольнай школы «Дніпро». У той жа дзень быў абвешчаны заявачны склад на сэзон 2017—2018 гадоў розыгрышу Другой лігі. Сярод футбалістаў новай каманды быў шэраг вядомых футбалістаў, як то Яўген Чабярачка і Сяргей Краўчанка[6]. Першым афіцыйным матчам паўсталага клюбу была гульня супраць чарнавіцкай «Букавіны» 9 ліпеня 2017 году розыгрышу Кубка Ўкраіны. У лізе клюб дэбютаваў праз тыдзень 15 ліпеня ў матчы супраць харкаўскага «Мэталісту-1925». У першы ж сэзон дружына здолела прасунуцца ажно да паўфіналу айчыннага кубка і здабыць падвышэньне паводле вынікаў сэзону лігі. Як чэмпіён Першай лігі ў наступным сэзоне «Дніпро-1» прасунулася ў элітны дывізіён[3].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 10 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Украіны Бр Уладзіслаў Рыбак (ар. Мэталіст) 2001
2 Сьцяг Украіны Аб Мікіта Конанаў 2003
3 Сьцяг Украіны Аб Уладзімер Адамюк 1991
4 Сьцяг Аргентыны Аб Эміліяна Пурыта 1997
5 Сьцяг Украіны Аб Эдуард Сарапій (ар. Мэталіст) 1999
7 Сьцяг Украіны Нап Арцём Доўбік 1997
8 Сьцяг Украіны ПА Аляксандар Піхалёнак 1997
9 Сьцяг Украіны ПА Аляксей Гуцуляк 1997
10 Сьцяг Бразыліі Нап Жуан Пэглоў (ар. Інтэрнасьёнал) 2002
12 Сьцяг Украіны Бр Якаў Кінарэйкін 2003
13 Сьцяг Альжыру Аб Яніс Амаш 1999
18 Сьцяг Украіны ПА Руслан Бабенка 1992
20 Сьцяг Украіны Аб Сяргей Гарбуноў 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Украіны ПА Валянцін Рубчынскі 2002
23 Сьцяг Аргентыны ПА Дамінга Блянка 1995
24 Сьцяг Украіны Аб Валеры Лучкевіч 1996
25 Сьцяг Украіны ПА Ігар Когут 1996
27 Сьцяг Бразыліі Аб Айнэр (ар. Азурыс) 1995
29 Сьцяг Украіны Нап Аляксандар Назаранка 2000
30 Сьцяг Францыі ПА Фарэс Балюлі (ар. Мэталіст) 1995
34 Сьцяг Украіны ПА Уладзімер Танчык 1991
39 Сьцяг Украіны Аб Аляксандар Сваток (капітан) 1994
42 Сьцяг Украіны ПА Яўген Пасіч 1993
44 Сьцяг Коста Рыкі Аб Рональд Матарыта 1994
93 Сьцяг Бразыліі Бр Макс Валеф 1993
99 Сьцяг Бразыліі Аб Габрыел Гомэс (ар. Інтэр-Мінас) 1999

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]