Браіс Мэндэс
| Браіс Мэндэс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 студзеня 1997[1] (29 гадоў)
| |
| Рост | 1,87 м | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рэал Сасьедад | |
| Нумар | 23 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2017 | Сэльта Б[d] | 56 (8) |
| 2018—2022 | Сэльта | 153 (20) |
| 2022— | Рэал Сасьедад | 104 (18) |
| Зборныя | ||
| 2018 | Гішпанія (да 18)[d] | 2 (0) |
| 2018 | Гішпанія (да 21)[d] | 2 (0) |
| 2018—2021 | Гішпанія | 4 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Браіс Мэндэс Партэля (па-гішпанску: Brais Méndez Portela; нар. 7 студзеня 1997 году) — гішпанскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Рэал Сасьедад», а таксама нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мэндэс паходзіць з Галісіі, дзе і пачаў займацца футболам, але яшчэ падлеткам пераехаў у акадэмію «Вільярэалу». У 2012 годзе павярнуўся ў родны рэгіён, дзе навучаўся ў акадэміі «Сэльты»[2]. Па сканчэньні акадэміі выступаў за рэзэрвовую каманду клюбу. Улетку 2016 году быў закліканы да перадсэзоннага збору, але дэбютаваў за асноўную дружыну клюбу 21 верасьня 2017 году, выйшаўшы ў асноўным складзе «Сэльты» ў матчы супраць «Хэтафэ»[3]. Сустрэча скончылася ўнічыю 0:0. Першы гол у Ля Лізе здабыў 31 сакавіка 2018 году, ураўнаважыўшы лік у матчы супраць басконскага «Атлетыка» (1:1). У ліпені 2020 году падоўжыў кантракт да 2024 году, але ў 2022 годзе далучыўся да складу «Рэал Сасьедаду». У дэбютным матчы Лігі Эўропы 8 верасьня 2022 году супраць «Манчэстэр Юнайтэд» адначыўся голам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в Brais Méndez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Carballo, Berto (26.02.2015). «Brais Méndez, la zurda de oro de A Madroa». Canteira Celeste.
- ^ García, Óscar (21.09.2017). «Ángel se cuela en la fiesta de Maxi». Marca