Джоўі Вээрман
| Джоўі Вээрман | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 лістапада 1998[1] (27 гадоў) | |
| Рост | 1,85 м | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барусія Дортмунд | |
| Нумар | 25 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2019 | Валендам | 73 (12) |
| 2019—2022 | Гээрэнвээн | 71 (14) |
| 2022—2026 | ПСВ Эйндговэн | 135 (22) |
| 2026— | Барусія Дортмунд | 5 (0) |
| Зборныя | ||
| 2016 | Нідэрлянды (да 19)[d] | 1 (0) |
| 2023— | Нідэрлянды | 20 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Яганэс Карнэліс Марыя «Джоўі» Вээрман (па-нідэрляндзку: Johannes Cornelis Maria «Joey» Veerman; нар. 19 лістапада 1998 году) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца нямецкага клюбу «Барусія» з Дортмунду і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нідэрляндаў запачаткаваў прафэсійную кар’еру 9 верасьня 2016 году ў матчы Ээрстэ дывізіі ў складзе «Валендаму». За клюб у выніку згуляў некалькі сэзонаў, першы чым далучыцца да клюбу «Гээрэнвээн» напрыканцы лета 2019 году[3]. Ужо на наступны дзень па складаньні працоўнай дамовы, 31 жніўня, паўабаронца дэбютаваў у складзе новага клюбу ў матчы найвышэйшага дывізіёну нідэрляндзкага першынства супраць сытардзкай «Фартуны»[4]. 4 студзеня 2022 году гульца перакупіў гранд мясцовага футболу клюб ПСВ. 2 сакавіка гулец адзначыўся голам у складзе новага клюбу ў паўфінале Кубка Нідэрляндаў, засмуціўшы прадстаўнікоў клюбу «Гоў Эгэд Іглз». Зь цягам часу стаў адным зь лідэраў клюбу. У сэзоне 2023—2024 гадоў стаў футбалістам з найбольшай колькасьцю створаных галявых момантаў у Эрэдывізіі, якіх у яго было 130[5]. Цягам таго ж сэзону кожны восеньскі месяц абіраўся найлепшым футбалістам Эрэдывізіі.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сакавіку 2023 году Вээрман атрымаў свой першы афіцыйны выклік у нацыянальную зборную Нідэрляндаў на адборачныя матчы да чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборных Францыі і Гібральтару, але быў вымушаны застацца па-за складам поруч з Кодзі Гакпам, Матэйсам дэ Ліхтам, Свэнам Ботманам і Бартам Вэрбругенам праз харчовае атручваньне, зьвязанае зь няякасных абедам курыцай кары, які прыгатавалі кухары зборнай[6]. 18 чэрвеня 2023 году гулец дэбютаваў у складзе зборнай у фінальнай стадыі Лігі нацыяў 2022—2023 гадоў, калі выйшаў на замену Матсу Віфэру ў матчы супраць зборнай Італіі. 26 сакавіка 2024 году адзначыўся першым голам у таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны[7].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ПСВ:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2024, 2025, 2026
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2022, 2023, 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Joey Veerman // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Joey Veerman - Spelersprofiel 26/27
- ↑ «Heerenveen gunt KKD-pareltje Veerman eindelijk kans in de Eredivisie». Voetbal International.
- ↑ «Heerenveen laat twee punten liggen in aantrekkelijk thuisduel tegen Fortuna Sittard». Omrop Fryslân.
- ↑ «5 players who created the most chances across Europe’s top 7 leagues in the 2023-24 season (Ranked)». Sportskeeda.
- ↑ «Vijf Oranjespelers naar huis; Koeman roept drie vervangers op». KNVB.
- ↑ «Veerman: 'Ik zat in een soort bubble'». KNVB.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Барусія Дортмунд — цяперашні склад |
|---|
|
1 Кобэль · 3 Антон · 4 Шлётэрбэк · 5 Бэнсэбаіні · 7 Бэлінггэм · 8 Нмэча · 9 Гірасі · 14 Баер · 17 Чуквуэмэка · 19 Карэцас · 20 Забіцэр · 21 Сылва · 22 Гаду · 23 Джан · 24 Свэнсан · 25 Вээрман · 26 Руэрсан · 28 Лерма · 30 Дрэвэс · 31 Астрынскі · 33 Мэер · 36 Пратэс · 39 Манэ · 40 Інача · 41 Альбэрт · 44 Дуартэ · 45 Канстантэліяс · 48 Каба · 49 Рэджані · Трэнэр: Ковач |