Перайсьці да зьместу

Юніён Сэн-Жыль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юніён
Поўная назва Royale Union Saint-Gilloise
Заснаваны 1 лістапада 1897
Горад Сэн-Жыль, Бэльгія
Стадыён Жазэф Мар’ен
Умяшчальнасьць: 9400
КіраўнікТоні Блум[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Про Ліга
 · 2025—2026 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rusg.brussels (фр.) (нід.) (анг.)

Юніён (па-француску: Union SG; поўная назва: Royale Union Saint-Gilloise) — бэльгійскі футбольны клюб з Сэн-Жылью, які ўваходзіць у склад Брусэльскага сталічнага рэгіёну. Ёсьць аднім з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі бэльгійскага футболу. Гэтак з 1904 па 1935 гады «Юніён» дванаццаць разоў здабываў тытул чэмпіёна Бэльгіі, больш за любы іншы бэльгійскі футбольны клюб да Другой сусьветнай вайны. Традыцыйнымі колерамі каманды ёсьць блакітны і жоўты. Мае рэгістрацыйны нумар 10 у сьпісе Каралеўскай футбольнай асацыяцыі Бэльгіі. Клюб традыцыйна папулярны сярод супольнасьцяў рабочай клясы паўднёвага Брусэлю, а таксама працаўнікоў інстытуцыяў Эўрапейскага Зьвязу і флямандзкай супольнасьці гораду. 13 сакавіка 2021 году пасьля працяглай адсутнасьці ў эліце бэльгійскага футболу «Юніён» павярнуўся ў Першы дывізіён А.

Клуб быў заснаваны ў 1897 годзе і атрымаў рэгістрацыйны 10 нумар. Адразу ж па закладаньні дружына паказвала добрыя вынікі. Гэтак у пэрыяд з 1904 па 1935 гады клюб адзінаццаць разоў станавіўся найлепшым у краіне. У з 1933 па 1935 гады «Юніён» 60 матчаў запар скончыла перамогай ці нічыёй, усталяваўшы, такім чынам, рэкода у гісторыі бэльгійскага футболу. На пачатку 1900-х гадоў клюб таксама браў удзел у міжнародных эўрапейскіх турнірах, маючы пэўныя посьпехі.

У пэрыяд з 1958 па 1965 гады клюб добра гуляў у ​​Кубку кірмашоў, дасягнуўшы нават паўфіналу. У розыгрышу турніру «Юніён» выбіў італьянскую «Рому». Аднак у 1963 годзе клюб страціў месца ў найвышэйшым дывізіёне, а ў 1980 апусьціўся яшчэ глыбей у сыстэме бэльгійскіх футбольных лігаў.

На хатнім матчы ў 2025 годзе.

21 траўня 2018 году на пасаду прэзыдэнта клюбу быў зацьверджаны старшыня ангельскага клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён» Тоні Блум[2]. Пасьля гэтага клюб пачаў паляпшаць свае вынікі. 13 сакавіка 2021 году пасьля перамогі над «Маленбээкам» зь лікам 2:1, «Юніён», нарэшце, павярнуўся ў найвышэйшы дывізіён, у якім адсутнічаў з 1972 году. Праз абмежаваньні ў выніку пандэміі каранавірусу, заўзятары клюбу на здолелі адсьвяткаваць гістарычнае вяртаньне на стадыёне.

10 красавіка 2022 году ў свой першы сэзон па вяртаньні клюб здолеў здабыць тэхнічную перамогу над клюбам «Бээрсхот» і ўзначаліць турнірную табліцы, усталяваўшы новы рэкорд, бо ніводнага разу клюб пасьля павышэньня ня здолеў ачоліць выніковую табліцу сэзону. Тым ня менш, у матчах плэй-оф на вызначэньне выніковых месцаў «Юніён» саступіў першы радок «Бруге». У выніку брусэльцы здабылі квіток у кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў упершыню ў гісторыі клюбу. Пасьля хатняй перамогі зь лікам 2:0 у матчы супраць шатляндзкага «Рэйнджарзу» бэльгійцы трывалі паразу ў Глазга зь лікам 3:0. Такім чынам, клюб быў дапушчаны да ўдзелу ў асноўным раўндзе Лігі Эўропы.

Актуальны на 16 жніўня 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бэльгіі Бр Вік Шамбарэ Edit this on Wikidata 2003
4 Сьцяг Францыі Аб Наім Шыбані Edit this on Wikidata 2003
5 Сьцяг Аргентыны Аб Кевін Мак Алістэр Edit this on Wikidata (капітан) 1997
6 Сьцяг Бэльгіі ПА Каміль Ван Дэ Пэрэ Edit this on Wikidata 2004
7 Сьцяг Ганы Нап Магамэд Фусэйні Edit this on Wikidata 2002
8 Сьцяг Альжыру ПА Адэм Зарган Edit this on Wikidata 2000
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Матэо Біёндыч Edit this on Wikidata 2003
10 Сьцяг Бэльгіі ПА Ануар Аіт Эль-Гадж Edit this on Wikidata 2002
11 Сьцяг Бразыліі Нап Гільермэ Сьміт Edit this on Wikidata 2003
12 Сьцяг Канады Нап Проміс Дэйвід Edit this on Wikidata 2001
13 Сьцяг Эквадору Нап Кевін Радрыгес Edit this on Wikidata 2000
14 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Іван Паўліч Edit this on Wikidata 2001
17 Сьцяг Бэльгіі ПА Роб Схоофс Edit this on Wikidata 1994
18 Сьцяг Грузіі Бр Гіоргі Каўлашвілі 2007
20 Сьцяг Швайцарыі Нап Марк Гігер Edit this on Wikidata 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Бэльгіі Нап Ілян Гуртэвэнт Edit this on Wikidata 2005
22 Сьцяг Сэнэгалу ПА Усэйну Ньянг Edit this on Wikidata 2001
23 Сьцяг Косава ПА Бэсфарт Зэнэлі Edit this on Wikidata 2002
26 Сьцяг Ангельшчыны Аб Рос Сайкс Edit this on Wikidata 1999
27 Сьцяг Бэльгіі Аб Люі Патрыс Edit this on Wikidata 2001
28 Сьцяг Румыніі ПА Дарыюс Алару 1998
29 Сьцяг Сэнэгалу Аб Масырэ Сыльля Edit this on Wikidata 2005
30 Сьцяг Аўстрыі Нап Рауль Флёруч Edit this on Wikidata 2001
38 Сьцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нап Рэлебагіл Мафакенг Edit this on Wikidata 2004
48 Сьцяг Бэльгіі Аб Фэдэ Лейсэн Edit this on Wikidata 2003
55 Сьцяг Японіі Аб Нікі Гавэнаар Edit this on Wikidata 1995
71 Сьцяг Бэльгіі Бр Кео Бутс 2003
80 Сьцяг Чэхіі ПА Ондржэй Крычфалушы Edit this on Wikidata 2004
Сьцяг Буркіна-Фасо Бр Эрвэ Кафі Edit this on Wikidata (ар. Лянс) 1996

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]