Крэпэн Дыята
| Крэпэн Дыята | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 лютага 1999[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 1,75 м[2] | |
| Вага | 68 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Манака | |
| Нумар | 27 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2018 | Сарпсборг 08 | 22 (3) |
| 2018—2021 | Бруге | 72 (18) |
| 2021— | Манака | 96 (6) |
| Зборныя | ||
| 2019— | Сэнэгал | 48 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Крэпэ́н Дыята́ (па-француску: Krépin Diatta; нар. 25 лютага 1999 году) — сэнэгальскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Манака» і нацыянальнай зборнай Сэнэгалу.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прафэсійную кар’еру пачаў у Нарвэгіі, дзе скончыў Осьляўскую футбольную акадэмію. Першым клюбам стаў клюб «Сарпсборг 08», зьявіўшыся на пляцоўцы 4 красавіка 2017 году ў матчы супраць «Согндалю». 26 красавіка забіў свой першы гол у матчы Кубка Нарвэгіі. У розыгрышу Элітэсэрыен здабыў першы гол 13 жніўня ў матчы супраць «Крыстыянсуна».
3 студзеня 2018 году перайшоў да шэрагаў бэльгійскага «Бруге»[3], але дэбютаваў за новы клюб толькі 8 красавіка, калі ў другой палове сустрэчы зьявіўся на полі ў матчы супраць «Генту». Замацавацца ў складзе сэнэгалец здолеў толькі ў сэзоне 2019—2020 гадоў, але наступны сэзон стаў самым пасьпяховым у бэльгійскім этапе кар’еры. Гэтак з 14 верасьня па 6 кастрычніка Дыята адзначаўся ўлучаным мячом у брамы супернікам у чатырох матчах запар. Пацярпелі ад дзеяў паўабаронцы «Сэркль Бруге», «Андэрлехт», «Мэхэлен» і «Гент».
21 студзеня 2021 году Дыята далучыўся да клюбу «Манака» з францускай Лігі 1 паводле пагадненьня тэрмінам да 2025 году[4]. Свой першы гол забіў у матчы Лігі Эўропы супраць аўстрыйскага «Штурма». 19 лістапада 2021 году ўлучыў мяч у браму «Лілю» ў матчы францускага першынства. Падчас матчу ён атрымаў траўму пярэдняга крыжападобнага вязу левага калену[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыцягваўся да матчаў моладзевай зборнай Сэнэгалу. Дэбютаваў за нацыянальную зборную Сэнэгалу 23 сакавіка 2019 году ў матчы супраць зборнай Мадагаскару, падамогшы здабыць перамогу зь лікам 2:0.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Бруге»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2018, 2020
- Уладальнік Супэркубка Бэльгіі: 2018
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Krépin Diatta // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.worldfootball.net/player_summary/krepin-diatta/
- ^ «Krépin Diatta naar Club Brugge». Club Brugge KV.
- ^ «Krépin Diatta joins AS Monaco». AS Monaco FC.
- ^ «Monaco: mauvaise nouvelle confirmée pour Diatta». MaxiFoot.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball