Фінская мова
| Фінская мова | |
| suomen kieli | |
| Ужываецца ў | Фінляндыі, Швэцыі, Масковіі (Рэспубліка Карэліі, Ленінградзкая вобласьць) |
|---|---|
| Рэгіён | Фэнаскандыя, паўночная Эўропа |
| Колькасьць карыстальнікаў | 4 863 351 чалавек[1] |
| Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | |
| Рэгулюецца | Дэпартамэнт моўнага плянаваньня пры інстытуце моваў Фінляндыі |
| Статус: | 1 дзяржаўная[d][3] |
| Пісьмо | лацінскае пісьмо і Scandinavian Braille[d] |
| Коды мовы | |
| ISO 639-1 | fi |
| ISO 639-2(Б) | fin |
| ISO 639-2(Т) | fin |
| ISO 639-3 | fin |
| SIL | fin |
Фі́нская мова (па-фінску: suomen kieli) — мова паўночнае галіны прыбалтыйска-фінскае падгрупы фіна-вугорскае групы ўральскае моўнае сям’і. Афіцыйная мова Фінляндыі й Эўразьвязу.
Фінская мова адносіцца да моваў аглютынацыйнага тыпу. Пісьмовасьць на базе лацінскага абэцэда.
Найстарэйшыя пісьмовыя тэксты паходзяць з XVI стагодзьдзя. Першую кнігу — пераклад Новага Запавету — выдаў у 1548 годзе рэфарматар Мікаель Агрыколя. Літаратурная мова ўзьнікла на аснове заходняга дыялекту ваколіцаў горада Турку. Аднак пачынаючы з 19 стагодзьдзя ў літаратурнай мове адчуваецца моцны ўплыў усходніх дыялектаў.
Некалькі стагодзьдзяў фінская мова разьвівалася як сродак камунікацыі ніжэйшых і менш адукаваных слаёў грамадзтва, у той час калі шляхта і адукаваныя людзі карысталіся швэдзкай мовай. Гэтая сытуацыя была зьмененая ў 1863 годзе, калі фінская мова набыла статус афіцыйнай. Значны ўнёсак у справу прызнаньня фінскай мовы зрабіў знакаміты філёзаф, публіцыст і дзяржаўны дзяяч Ёган Вільгельм Шнэльман.
Дыялекты і літаратурная мова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паміж літаратурнай фінскай мовай і гутарковай даволі вялікая розьніца.
Вылучаюцца два буйныя дыялекты фінскай мовы: заходні і ўсходні.
Натуральна, што фінская мова не пазьбегла іншамоўных уплываў. Доўгі час на яе ўплывала швэдзкая і нямецкая, пасьля расейская, а ў апошнім часе ангельская мова.
Марфалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У фінскай мове два лікі і 16 склонаў (зь якіх 2 толькі ў множным ліку). Як і ў бальшыні фіна-вугорскіх моваў, у фінскай няма родавай дыфэрэнцыяцыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Вікіпэдыя мае вэрсію фінскай мовай |
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |