Перайсьці да зьместу

Цюрых (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цюрых
Поўная назва Fussball-Club Zürich
Заснаваны 1 жніўня 1896
Горад Цюрых, Швайцарыя
Стадыён Лецыґрунд
Умяшчальнасьць: 25 000
Прэзыдэнт Ансыльлё Канэпа[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2024—2025 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcz.ch

«Цю́рых» (па-нямецку: Fussballclub Zürich) ― швайцарскі футбольны клюб з гораду Цюрыху. Клюб быў заснаваны 1 жніўня 1896 году, празь дзесяць гадоў пасьля стварэньня свайго асноўнага канкурэнта клюбу «Ґрасгопэр», дэрбі зь якім вельмі папулярнае ў Швайцарыі.

Пэрфоманс заўзятараў «Цюрыху» падчас гарадзкога дэрбі

Клюб быў заснаваны 1 жніўня 1896 году былымі чальцамі трох мясцовых клюбаў, «Турыкум», «Вікторыя» і «Эксэльсіёр». Адным з фундатараў клюбу быў Жаан Гампэр, які ў свой час прыкладаў намаганьні па стварэньні гішпанскай «Барсэлёны». У 1902 годзе клюб стаў чэмпіёнам Швайцарыі, аднак да 1924 году больш трафэяў не атрымоўваў. Да 1930-х гадоў у клюб уваходзілі каманды па весьлаваньні, боксе, лёгкай атлетыцы і гандболе, аднак пасьля мэнэджары «Цюрыху» вырашылі сканцэтравацца толькі на футболе.

Паміж 1925 і 1960 гадамі «Цюрых» быў пазбаўлены поьпеху. Клюб змагаўся за захаваньне месца ў найвышэйшым дывізіёне, аднак у 1934 годзе вылецеў з Супэрлігі, гуляючы ў Чэледж-лізе да 1941 году. У 1941 годзе каманда вярнуліся ў элітны дывізіён, дзе заставаліся да 1946 году. У 1948 годзе клюб вярнуўся ў Супэрлігу і заставаўся ў найвышэйшым дывізіёне, пакуль ня быў паніжаны яшчэ раз у 1957 годзе. У 1959 годзе клюб зноўку вярнуўся ў лігу вышэй.

З 1960 году ў «Цюрыху» пачаўся залаты пэрыяд. У гэты час клюбам кіраваў легендарны прэзыдэнт Эдвін Нэгелі, а сярод вядомых гульцоў тых часоў варта вылучыць Якаба Куна, Фрыца Кюнзьлі, Ільлю Каціча і Рэнэ Батэрона. «Цюрых» сем разоў станавіўся чэмпіёнам краіны ў 1963, 1966, 1968, 1974, 1975, 1976 і 1981 гады. Таксама на рахунку клюбу маюцца перамогі ў Кубках Швайцарыі ў той пэрыяд у 1966, 1970, 1972, 1973 і 1976 гадох. У розыгрышу Кубка чэмпіёнаў 1963—1964 гадоў «Цюрых» дайшоў да паўфіналу, дзе атрымаў паразу ад мадрыдзкага «Рэалу». У сэзоне 1976—1977 гадоў клюб паўтарыў сваё дасягненьне на эўрапейскай арэне, але на гэты раз клюб атрымаў паразу ад ангельскага «Лівэрпулу».

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швайцарыі Бр Сыляс Губэр 2005
2 Сьцяг Швайцарыі Аб Ліндрыт Камбэры Edit this on Wikidata 1999
3 Сьцяг Кюрасао Аб Лівана Камэнэнсія Edit this on Wikidata 2004
4 Сьцяг Калюмбіі Аб Хорхэ Сэгура Edit this on Wikidata 1997
6 Сьцяг Швайцарыі ПА Чэвэё Тсава Edit this on Wikidata 2006
7 Сьцяг Косава ПА Бледыян Красьнікі Edit this on Wikidata 2001
8 Сьцяг Партугаліі Нап Іван Кавалейру Edit this on Wikidata 1993
9 Сьцяг Калюмбіі Нап Хуан Хасэ Пэрэа Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Гвадэлюпы Нап Матыяс Фаэтон Edit this on Wikidata (ар. ЦСКА Сафія) 2000
11 Сьцяг Нігерыі Нап Умэ Эмануэл Edit this on Wikidata 2004
12 Сьцяг Украіны Бр Яўген Марозаў 2007
14 Сьцяг Швайцарыі ПА Нэвіё Дзі Джуста Edit this on Wikidata 2005
15 Сьцяг Калюмбіі ПА Нэльсан Палясіё Edit this on Wikidata (ар. Рэал Солт-Лэйк) 2001
18 Сьцяг Гвінэі ПА Магамэд Бангура 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Сэнэгалу Нап Філіп Кені Edit this on Wikidata 1999
22 Сьцяг Швайцарыі Аб Крыс Каблян Edit this on Wikidata 1994
23 Сьцяг Нарвэгіі ПА Валён Бэрыша Edit this on Wikidata 1993
25 Сьцяг Швайцарыі Бр Янік Брэхэр Edit this on Wikidata (капітан) 1993
27 Сьцяг Швайцарыі Аб Ілян Заўтэр Edit this on Wikidata 2001
29 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Дам’енус Рэвэрсан Edit this on Wikidata 2003
32 Сьцяг Швайцарыі Аб Сэльмін Годжа Edit this on Wikidata 2003
34 Сьцяг Італіі ПА Козыма Фіярыні 2006
35 Сьцяг Швайцарыі Аб Давід Вуевіч 2006
38 Сьцяг Швайцарыі ПА Мігель Райхмут 2003
42 Сьцяг Нямеччыны Аб Аляксандар Гак Edit this on Wikidata 1993
43 Сьцяг Швайцарыі Аб Найль Фолькен 2007
46 Сьцяг Швайцарыі ПА Іль Штыль 2008
48 Сьцяг Нямеччыны Аб Даніель Ігэнду 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]