Дніпро

From Вікіпэдыя
(Redirected from Дняпро (горад))
Jump to navigation Jump to search
Дніпро
укр. Дніпро
Collage of Dnipro city images.jpg
Coat of arms of Dnipro.svg Flag of Dnipro.png
Герб Дніпра Сьцяг Дніпра
Першыя згадкі: 1645
Горад з: 1778
Краіна: Украіна
Вобласьць: Днепрапятроўская
Мэр: Барыс Філатаў
Плошча: 405 км²
Насельніцтва
колькасьць: Green Arrow Up Darker.svg 1 000 506 чал. (2018)[1]
шчыльнасьць: 2470,39 чал./км² (2018)
нацыянальны склад: украінцы — 72,6%
расейцы — 23,5%
габрэі — 1,0%
беларусы — 1,0% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-56, 562
Паштовыя індэксы: 49000—49489
КОАТУУ: 1210100000
Геаграфічныя каардынаты: 48°27′58″ пн. ш. 35°1′31″ у. д. / 48.46611° пн. ш. 35.02528° у. д. / 48.46611; 35.02528Каардынаты: 48°27′58″ пн. ш. 35°1′31″ у. д. / 48.46611° пн. ш. 35.02528° у. д. / 48.46611; 35.02528
Дніпро на мапе Ўкраіны
Дніпро
Дніпро
Дніпро
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт гарадзкой рады

Дніпро, Дняпро[2][3] (укр. Дніпро; з 1926 да 2016 г. — Днепрапятроўск) — места на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтар Днепрапятроўскай вобласьці. Плошча 405 км². Насельніцтва 1 000 506 чал. (2018). Знаходзіцца за 390 км на поўдзень ад Кіева. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт.

Дніпро — разьвіты мэгаполіс, вялікі прамысловы і фінансавы цэнтар паўднёвага ўсходу Ўкраіны, «касьмічная» сталіца.

Горад мае прафэсійную футбольную каманду «Дняпро» — фіналіста Лігі Эўропы УЭФА 2015.

Насельніцтва[edit | edit source]

Колькасьць[edit | edit source]

Насельніцтва (чал.)
1897 1926 1939 1959 1970 1989 2001 2018
112 839 187 570 526 998 661 547 862 100 1 177 897 1 065 008 1 000 506

Мова[edit | edit source]

Насельніцтва па роднай мове (2001)[4]
украінская мова расейская армянская
45,87% 53,08% 0,21%

Гісторыя[edit | edit source]

У 1645 годзе ў мястэчку Новы Кодак збудавалі драўляную царкву імя сьвятога Міколы, у сувязі з чым паселішча ўпершыню згадваецца. З 1750-х гадоў места стала цэнтрам Кодацкай паланкі (Падпольненская Сеч). Паводле перапісу 1754 г. налічвала каля 4000 месьцічаў. Тройчы на год адбываліся кірмашы. Працавала некалькі дзясяткаў рамесных майстэрняў. З 1760-х гадоў запрацаваў пастаянны рынак.

У 1776 г. расейская імпэратрыца Кацярына II зьмяніла назоў места на Кацярынаслаў, у якім разьмясьцілі кіраўніцтва Саксаганскага павету (Славянская правінцыя, Новарасейская губэрня, Расейская імпэрыя). З 1783 г. павет стаў называцца Новакодацкім. У месьце таксама знаходзіліся Славянская і Хэрсонская духоўныя ўправы. У 1789 г. места стала цэнтрам Кацярынаслаўскага намесьніцтва.

У 1796 г. расейскі імпэратар Павал I перайменаваў места ў Новарасейск, які зрабіў цэнтрам Новарасейскай губэрні ад Днястра да Дону і Крыму.

У 1802 г. расейскі імпэратар Аляксандар I Раманаў вярнуў месту назоў Кацярынаслаў. На 1804 год налічвалася 6,4 тыс. месьцічаў. У 1850 г. — 13 тыс. жыхароў. Працавала некалькі мылаварных заводаў і суконная мануфактура. У 1865 г. было 23 тыс. жыхароў. У 1873 г. на левым беразе Дняпра адчынілі чыгуначную станцыю «Кацярынаслаў». У 1884 г. адчынілі чыгуначны вакзал і чыгуначны мост праз Дняпро. У 1887 г. збудавалі мэталюргічны Аляксандраўскі Паўднёварасейскі завод, налічвлася 48 тыс. месьцічаў. У 1889 г. — трубны завод «Шодуар-А». У 1891 г. — мэталюргічны завод Гантке (цяпер Ніжнедняпроўскі трубапракатны). У 1898 г. — вагонарамонтныя майстэрні (цяпер Днепрапятроўскі вагонарамонтны завод). У 1910 г. лік жыхароў перавысіў 232 тысячы. На пачатку места ўвайшло ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. У ходзе Савецка-ўкраінскай вайны 1917—1921 гадоў некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі.

19 ліпеня 1926 г. места перайменавалі ў Днепрапятроўск у гонар старшыні Ўсеўкраінскага цэнтральнага выканаўчага камітэту Рыгора Пятроўскага, які ў 1932—1933 гг. ладзіў Галадамор. 25 жніўня 1941 году Ўзброеныя сілы Нямеччыны захапілі места, дзе разьмясьцілі кіраўніства генэральнай акругі Днепрапятроўск (Райхскамісарыят Украіна). 25 кастрычніка 1943 г. места заняла Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія СССР. У 1946 г. пусьцілі тралейбусы, аднавілі трамвайны рух. У 1951 г. пабудавалі Паўднёвы машынабудаўнічы завод, які стаў вырабляць міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты. У 1966 г. праз Дняпро збудавалі аўтамабільны мост.

27 красавіка 2012 году ўздоўж праспэкта К.Маркса адбылося 4 выбухі, у якіх пацярпела 27 месьцічаў[5].

19 траўня 2016 г. Вярхоўная Рада Ўкраіны перайменавала места ў Дняпро (укр. Дніпро).

Крыніцы[edit | edit source]

  1. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2018 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2018 PDF (укр.)
  2. ^ Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі
  3. ^ Украінскі Днепрадзяржынск стаў Камянскім, Днепрапятроўск — Дняпром — svaboda.org, 19 траўня 2016, 11:38
  4. ^ Банк даних Державної служби статистики України(укр.)
  5. ^ Уладзіслаў Кулецкі. Сэрыя выбухаў у Днепрапятроўску: 27 пацярпелых // Зьвязда : газэта. — 28 красавіка 2012. — № 82 (27197). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[edit | edit source]

Commons-logo.svg Дніпросховішча мультымэдыйных матэрыялаў