Перайсьці да зьместу

Партызан Бялград

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Партызан
Поўная назва Fudbalski klub Partizan
Заснаваны 4 кастрычніка 1945
Горад Бялград, Сэрбія
Стадыён Партызан
Умяшчальнасьць: 32 710
Прэзыдэнт Міларад Вучаліч[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2025—2026 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
partizan.rs (сэрб.)​ (анг.)

«Партыза́н» (па-сэрбску: Партизан) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Бялграду. Заснаваны ў 1945 годзе. 11-разовы чэмпіён Югаславіі, 8-разовы чэмпіён Сэрбіі і Чарнагорыі, 8-разовы чэмпіён Сэрбіі. 5-разовы ўладальнік Кубка Югаславіі, 4-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі і Чарнагорыі, 6-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі.

Стэпан Бобэк у 1995 годзе быў абраны найлепшым футбалістам клюбу ўсіх часоў.

«Партызан» паўстаў 4 кастрычніка 1945 году ў Бялградзе, як футбольная сэкцыя спартовага таварыства югаслаўскае арміі «Партызан». Самая назва ўшаноўвае камуністычных партызанаў[1], якія змагаліся з захопнікамі за час Другое сусьветнае вайны ў Югаславіі. Першапачаткова клюб быў кіраваны групай маладых высокіх афіцэраў югаслаўскай народнай арміі і вэтэранаў грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Сярод іх былі Коча Попавіч, Пэка Дапчавіч, Багдан Вуяшавіч, Міялка Тодаравіч, Отмар Крэачыч, Божа Шварц і Ратка Вуявіч, апошні з каторых быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу[2]. Праз два дні па стварэньні «Партызан» згуляў таварыскі матч супраць каманды з Зэмуна, які скончыўся зь лікам 4:2. Сыльвэстар Шэраш стаў аўтарам першага голу дружыны[3], а брамнік Франьё Глазэр адначасова з абавязвам бараніць браму быў яшчэ і першым галоўным трэнэрам каманда. Праз адсутнасьць нейкіх спаборніцтваў адразу па вайне «Партызан» ладзіў таварыскім сустрэчы. Гэтым бялградцы згулялі супраць прадстаўнікоў славацкага войска, здабыўшы перамогу зь лікам 3:1, а таксама правялі матч у Бялградзе ў сьнежні 1945 году супраць маскавіцкага ЦСКА.

Да сярэдзіны 1950-х першае вялікае пакаленьне гульцоў клюбу былі на вяршыні свайго разьвіцьця, але толькі два тытулы і чатыры кубкі за першыя 15 гадоў існаваньня клюбу былі недастатковымі дзеля росту, амбіцыяў і папулярнасьці «Партызану». У 1958 годзе каманда пасьля трынаццаці гадоў зьмяніла свае колеры зь сіне-чырвонага на чорна-белыя. Сярод выбітным футбалістаў таго часу вылучаюцца Мілуцін Шошкіч, Фахрудын Юсуфі, Ёван Міладынавіч, Вэлібар Васавіч, Мілан Галіч, Ілія Мітыч, Зьвездан Чэбінац ды Ўладзіца Кавачавіч. Пад кіраўніцтвам трэнэраў Ілеша Шпіца, Флорыяна Матэкалы і Стэпана Бобка дружына працягвала дужэць. Клюб пастанавіў сабе шукаць маладых талентаў ва ўсёй краіне, і гэта хутка дало плён. «Партызан» тройчы запар у 1961, 1962 і 1963 гадах станавіўся чэмпіёнам краіны. Паводле вынікаў сэзону 1964—1965 гадоў яны зноўку здабылі тытул чэмпіёнаў Югаславіі[4]. Ужо ў 1960-я гады паміж «Партызанам» і «Црвенай Зьвездай» шырылася жорсткае суперніцтва.

«Партызан» перад фіналам Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1966 годзе.

Розыгрыш Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1965—1966 гадоў стаў вяршыняй каманды 1960-х гадоў. «Партызан» пачаў першынство зь перамогі ў двубою над францускім «Нантам» (2:0, 2:2). У наступным раўндзе бялградцы былі мацнейшымі за чэмпіёна Нямеччыны брэмэнскага «Вэрдэра», двойчы выгуляўшы зь лікам 3:0 і 1:0. У чвэрцьфінале партызанаў чакала праская «Спарта». Здавалася, што югаслаўцы страцілі ўсё шанцы на працяг барацьбы пасьля балючай паразы зь лікам 4:1. Тым ня менш, матч у адказ, які наведалі 50 тысяч чалавек, скончыўся пераканаўчай перамогай бялградцаў зь лікам 5:0, што дазволіла «Партызану» прасунуцца далей у турнірнай сетцы. У паўфінале «Партызан» мусіў згуляць з «Манчэстэр Юнайтэд», які праводзіў свой першы сэзон у Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў па Мюнхэнскай авіякатастрофе. Ангельцы мусілі гуляць на тым жа стадыёне ў Бялградзе, дзе апасьля па вяртаньні дамоў і загінула вялікая колкасьць гульцоў і пэрсаналу клюбу. З сваімі лідэрамі Джорджам Бэстам і Бобі Чарлтанам манчэстэрцы, аднак, ня далі рады і атрымалі паразу зь лікам 2:0. У матчы ў адказ на Олд Трафардзе «Партызан» трапіў пад моцны ціск, але вытрымаў прапусьціўшы толькі адзіны гол. «Партызан» дасягнуў фіналу эўрапейскага кубка, усталяваўшы ўласны рэкорд. Супернікам югаслаўцаў быў мадрыдзкі «Рэал». Фінальная гульня ладзілася 11 траўня на стадыёне Эйзэль у Брусэлі. Да 70-й хвіліны матчы «Партызан» меў перавагу ў ліку 1:0, дзякуючы голу Вэлібара Васавіча, але ў канчатковым выніку прагуляў гішпанцам зь лікам 2:1[5]. Дзякуючы такому дасягненьню шмат зорных гульцоў клюбу атрымалі запрашэньні ў шэраг захаднеэўрапейскіх клюбаў. Сам клюб быў першым клюбам з Балканаў і Усходняй Эўропы агулам, які дакрочыў да фіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў[6].

Актуальны на 19 верасьня 2026 году
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Сэрбіі Бр Марка Мілошавіч Edit this on Wikidata 1991
4 Сьцяг Славеніі Аб Марыё Юрчавіч Edit this on Wikidata 1995
5 Сьцяг Сэрбіі Аб Матэя Мілаванавіч Edit this on Wikidata 2004
7 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Шака Траарэ Edit this on Wikidata 2004
8 Сьцяг Чарнагорыі ПА Алекс Зэкавіч Edit this on Wikidata 2006
9 Сьцяг Славеніі Нап Эрык Койзэк Edit this on Wikidata (ар. Вольфсбэрг) 2006
10 Сьцяг Сэрбіі ПА Ігар Міладынавіч Edit this on Wikidata (ар. Сэнт-Эт’ен) 2003
11 Сьцяг Чарнагорыі ПА Мілан Вукатыч Edit this on Wikidata 2002
14 Сьцяг Ганы ПА Ідрысу Баба Edit this on Wikidata 1996
17 Сьцяг Сэрбіі ПА Мілан Алексіч Edit this on Wikidata (ар. Сандэрлэнд) 2005
19 Сьцяг Сэнэгалу Нап Дэмба Сэк Edit this on Wikidata 2001
20 Сьцяг Нігерыі Аб Самсон Нвулу Edit this on Wikidata 2007
21 Сьцяг Бразыліі Аб Сыднэй Ліма Edit this on Wikidata (ар. Санта-Клара) 1997
23 Сьцяг Сэрбіі Аб Стэфан Мітравіч Edit this on Wikidata 1990
24 Сьцяг Сэрбіі Аб Вукашын Джурджавіч Edit this on Wikidata 2004
27 Сьцяг Сэрбіі Нап Нікала Чуміч Edit this on Wikidata 1998
31 Сьцяг Сэрбіі Бр Мілаш Круніч Edit this on Wikidata 1996
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
32 Сьцяг Сэрбіі Нап Неманья Трыфунавіч Edit this on Wikidata 2004
33 Сьцяг Сэрбіі Аб Стэфан Петравіч Edit this on Wikidata 2008
39 Сьцяг Ганы Нап Ібрагім Зубайру Edit this on Wikidata 2004
40 Сьцяг Сэрбіі Аб Нікала Сіміч Edit this on Wikidata 2007
41 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Бр Тарык Баніч Edit this on Wikidata 2008
42 Сьцяг Сэрбіі Нап Матыя Нініч Edit this on Wikidata 2006
44 Сьцяг Чарнагорыі Аб Стэфан Міліч Edit this on Wikidata 2000
46 Сьцяг Сэрбіі Нап Марка Лекіч Edit this on Wikidata 2003
50 Сьцяг Сэрбіі Аб Мілан Лазаравіч Edit this on Wikidata 1997
66 Сьцяг Сэрбіі Аб Воін Марынкавіч Edit this on Wikidata 2009
79 Сьцяг Сэрбіі Нап Душан Яванавіч Edit this on Wikidata 2008
88 Сьцяг Сэрбіі ПА Душан Макевіч Edit this on Wikidata 2007
89 Сьцяг Бразыліі Нап Джэ Edit this on Wikidata (ар. Гёзтэпэ) 1999
90 Сьцяг Сэрбіі ПА Зоран Алілавіч Edit this on Wikidata 2006
99 Сьцяг Сэрбіі ПА Богдан Косьціч Edit this on Wikidata 2007
— Сьцяг Сэрбіі Аб Ваня Джорджавіч 2006
— Сьцяг Сэрбіі ПА Міхайла Петкавіч Edit this on Wikidata 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]