Уля Тойванэн
| Уля Тойванэн | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 ліпеня 1986[1][2] (39 гадоў) | |
| Рост | 190 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2005 | Дэгерфарс[d] | 41 (8) |
| 2006 | Эргрутэ Гётэборг | 25 (6) |
| 2007—2008 | Мальмё | 51 (17) |
| 2009—2014 | ПСВ Эйндговэн | 139 (61) |
| 2014—2016 | Рэн | 46 (14) |
| 2015—2016 | → Сандэрлэнд | 12 (0) |
| 2016—2018 | Тулюза | 58 (7) |
| 2018—2020 | Мэльбурн Віктары[d] | 38 (23) |
| 2020—2022 | Мальмё | 54 (14) |
| Эргрутэ[d] | ||
| Зборныя | ||
| 2003 | Швэцыя (да 17)[d] | 2 (0) |
| 2004 | Швэцыя (да 18)[d] | 6 (3) |
| 2004—2005 | Швэцыя (да 19)[d] | 11 (6) |
| 2006—2009 | Швэцыя (да 21)[d] | 28 (13) |
| 2007—2018 | Швэцыя | 64 (14) |
Уля То́йванэн (па-швэдзку: Ola Toivonen; нар. 3 ліпеня 1986 году, Дэгерфорс, Швэцыя) — колішні швэдзкі футбаліст фінскага паходжаньня, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Швэцыі. Меў досьвед гульні на пазыцыях атакуючага паўабаронцы, адцягнутага й вылучанага нападніка й нават скрайняга паўабаронцы. Дзякуючы высокаму росту добра гуляў галавой, але аддаваў перавагу гуляць нагамі[3]. У маладосьці Тойванэна параўноўвалі з Кімам Чэльстрэмам[4]. У апошнія гады сваіх выступаў за нідэрляндзкі ПСВ Эйндговэн быў капітанам каманды.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дэгерфорс»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Уля зьяўляецца выхаванцам клюбу «Дэгерфорс» з аднайменнага мястэчка[5], першы матч за асноўны склад якога правёў у 2003 годзе. У сэзоне 2004 году «Дэгерфорс» заняў першае месца ў сваёй зоне трэцяга па ўзроўні дывізіёну й у стыкавых матчах заваяваў месца ў другім па ўзроўні дывізіёне. У лістападзе 2005 году быў блізкі да пераходу ў стакгольмскі АІК[6], аднак гэты пераход не адбыўся.
«Эргрутэ»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сьнежні 2005 году перайшоў у клюб найвышэйшай лігі «Эргрутэ» з Гётэборгу[7], сума трансфэру склала больш за 1 млн крон. У лютым 2006 году галоўны трэнэр «Эргрутэ» Зоран Лукіч высока ацаніў здольнасьці Тойванэна. Дэбютаваў Уля ў найвышэйшай лізе 1 красавіка 2006 году ў матчы першага туру супраць клюбу ГАІС[8]. У наступным матчы, 10 красавіка супраць «Мальмё», забіў свой першы гол у найвышэйшай лізе.
У чэмпіянаце Швэцыі 2006 году Тойванэн 24 разы выходзіў у стартавым складзе, адзін раз на замену й адзін матч прапусьціў з-за дыскваліфікацыі, забіў 6 галоў і аддаў 2 галявыя перадачы. Швэдзкі футбольны зьвяз абраў Тойванэна «Пачаткоўцам году 2006»[9]. Паводле вынікаў сэзону «Эргрутэ» заняў апошняе месца ў Альсвэнскан і выбыў у Супэрэтан. Кантракт Тойванэна з клюбам быў разьлічаны яшчэ на 2 гады, але футбаліст не хаваў жаданьне пакінуць каманду.
«Мальмё»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сьнежні 2006 году перайшоў у «Мальмё», кантракт быў разьлічаны на 4 гады[10], сума трансфэру склала каля 6—7 млн крон[11]. Мэдычнае абсьледаваньне выявіла ў Тойванэна траўму калена, і з-за гэтага пераход быў пад пытаньнем, але ўсё ж такі адбыўся. Трэнэрскі штаб «Мальмё» меркаваў выкарыстоўваць Тойванэна на пазыцыі цэнтральнага атакавалага паўабаронцы[12], замест траўмаванага Яры Літманэна. Першы афіцыйны матч за «Мальмё» правёў 7 красавіка 2007 году ў першым туры чэмпіянату 2007 году. У матчы чацьвертага туру супраць АІКу забіў першы гол за «нябесна-блакітных»[13].
ПСВ Эйндговэн
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэдзіне студзеня 2009 году перайшоў у ПСВ[14], сума трансфэру склала каля 4 млн эўра[15], 25% зь якіх дасталіся «Эргрутэ», кантракт быў разьлічаны на 3,5 году з заробкам больш за 5 млн крон у год «чыстымі»[16]. У складзе ПСВ гуляў суайчыньнік Тойванэна Андрэас Ісаксан. Дэбютаваў за нідэрляндзкі клюб 24 студзеня 2009 году ў матчы супраць «НАК Брэда», які скончыўся зь лікам 2:2. У наступным матчы, супраць «Дэ Граафсхапу», забіў свой першы гол за ПСВ і аддаў 2 галявыя перадачы.
«Рэн»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]20 студзеня 2014 году Тойванэн афіцыйна далучыўся да францускага клюбу «Рэн», які выклаў за гульца 2,5 млн эўра[17].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сьнежні 2006 году Лярс Лягербэк уключыў Улю Тойванэна, у той час гульца «Эргрутэ», у склад зборнай Швэцыі для ўдзелу ў штогадовым студзеньскім турнэ па Амэрыцы, у якім удзельнічаюць толькі гульцы скандынаўскіх клюбаў[18]. Першы матч гэтага турнэ, 14 студзеня 2007 году супраць зборнай Вэнэсуэлы, стаў для Тойванэна дэбютным у зборнай. Аднак толькі ў жніўні быў упершыню выкліканы ў склад паўнавартаснай зборнай Швэцыі на таварыскі матч супраць каманды Фінляндыі. У жніўні 2018 году Уля аб’явіў аб сканчэньні кар’еры ў нацыянальнай зборнай.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ПСВ:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2012
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2012
«Мальмё»:
- Чэмпіён Швэцыі: 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Швэцыі: 2022
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бацька Улі, Юр’я Тойванэн, зьехаў у Швэцыю зь Фінляндыі ў 1960-я гады, каб працаваць на фабрыцы. Нягледзячы на фінскае паходжаньне бацькі, Уля не размаўляе па-фінску[19].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ola Toivonen // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Ola Toivonen // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Han ska ge MFF en plats i solen(недаступная спасылка). sydsvenskan
- ↑ Dif jagar «nya Kim Källström». Expressen
- ↑ Статыстыка Тойванэна на афіцыйным сайце SvFF
- ↑ «AIK tar talangen som alla lag vill ha». Expressen
- ↑ «Toivonen till Öis». Aftonbladet
- ↑ Förlust för ÖIS i premiären. Афіцыйны сайт «Эргрутэ»
- ↑ Övriga utmärkelser. SvFF
- ↑ «Toivonen skrev på för MFF». Aftonbladet
- ↑ «Prislappen: Sex miljoner». Expressen
- ↑ «Toivonen får fyraårskontrakt med MFF». Aftonbladet
- ↑ 4 Malmö FF - AIK 0. Афіцыйны сайт «Мальмё»
- ↑ PSV reach agreement with Malmö FF for Toivonen transfer. Афіцыйны сайт ПСВ
- ↑ «Malmös nya klipp - får 44 miljoner». Expressen
- ↑ «Toivonens miljonklipp». Aftonbladet
- ↑ Ola Toivonen Bio, Stats, News. ESPN Soccernet
- ↑ Herr: Nya namn i landslaget. SvFF
- ↑ «Toivonen klarade besiktningen»(недаступная спасылка). Sydsvenskan
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 3 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Швэцыі
- Футбалісты клюбу «Дэгерфорс»
- Футбалісты клюбу «Мальмё»
- Футбалісты клюбу ПСВ Эйндговэн
- Футбалісты клюбу «Рэн»
- Футбалісты клюбу «Сандэрлэнд»
- Футбалісты клюбу «Тулюза»
- Футбалісты клюбу «Мэльбурн Віктары»
- Футбалісты клюбу «Эргрутэ» Гётэборг
- Футбалісты зборнай Швэцыі
- Швэдзкія футбалісты