Душан Улахавіч
| Душан Улахавіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 студзеня 2000[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 190 см | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Ювэнтус | |
| Нумар | 9 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2018 | Партызан Бялград | 21 (1) |
| 2018—2022 | Фіярэнтына | 98 (44) |
| 2022— | Ювэнтус | 115 (46) |
| Зборныя | ||
| 2016—2019 | Сэрбія (да 19)[d] | 8 (6) |
| 2019 | Сэрбія (да 21)[d] | 3 (0) |
| 2020— | Сэрбія | 41 (16) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ду́шан Ула́хавіч (па-сэрбску: Dušan Vlahović / Душан Влаховић; нар. 28 студзеня 2000 году) — сэрбскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яшчэ хлопцам Душан спрабаваў свае сілы ў клюбах «Земун», ОФК, «Црвена Зьвезда»[2][3], але замацаваўся ў футбольнай акадэміі «Партызану», куды патрапіў улетку 2014 году[4]. У пачатку 2016 году Ўлахавіч далучыўся да першай каманды пад кіраўніцтвам трэнэра Івана Томіча і атрымаў кашулю з нумар 9[5]. 21 лютага ён дэбютаваў у сэрбскай Супэрлізе ў матчы супраць ОФК, стаўшы самым маладым дэбютантам у гісторыі клюбу[6]. 2 красавіка Ўлахавіч забіў свой першы гол у кар’еры за «Партызану» ў матчы супраць «Радніка» (3:2) і стаў самым маладым галеадорам у гісторыі клюба[7]. 20 красавіка ён таксама забіў гол у паўфінальным матчы Кубка Сэрбіі супраць «Спартака», а клюб выгуляў суперніка зь лікам 3:0. Такія выступы прыцягнулі ўвагу шэрагу эўрапейскіх клюбаў. У выніку, улетку 2017 году гулец склаў пяцігадовы кантракт з клюбам «Фіярэнтына», які аднак пачаў дзейнічаць толькі з пачатку 2018 году, калі гульцу споўнілася 18 гадоў. У новым клюбе сэрб зрэдку зьяўляўся ў складзе першай дружыны, абараняючы колеры моладзевай дружыны клюбу.
Сапраўдным прарывам стаў сэзон 2020—2021 гадоў, калі гулец часьцяком стаў прыцягвацца да асноўнага складу новым галоўным трэнэрам Чэзарэ Прандэльлі[8][9]. 22 сьнежня 2020 году гулец дапамог клюбу здабыць сэнсацыйную перамогу ў Турыне над «Ювэнтусам» зь лікам 3:0[10]. 13 сакавіка 2021 году Ўлахавіч упершыню адзначыўся хет-трыкам у пераможным матчц супраць «Бэнэвэнта» 1:4. Сэзон скончыўся для гульца з 21 голам на рахунку, у выніку чаго быў абраны найлепшым маладым гульцом Сэрыі А[11]. Наступным сэзонам футбаліст так жа спраўна здабыў галы, чым у выніку вымагаў дамову зь «Ювэнтусам», да складу якога перайшоў 28 студзеня 2022 году. Паводле дамовы сума трансфэру склала 70 млн эўра з дадатковымі 10 млн эўра. Ён дэбютаваў за «Ювэнтус» у пачатковым складзе 6 лютага і забіў гол у пераможным матчы супраць «Вэроны» (2:0)[12]. 22 лютага Ўлахавіч упершыню зьявіўся ў матчы Лігі чэмпіёнаў УЭФА супраць гішпанскага «Вільярэалу» (1:1). Прыкметна, што футбаліст пацэліў мяч у браму ўжо праз 33 сэкунды па старце, стаўшы самым хутка забіўным дэбютантам і другім самым маладым дэбютантам клюбу, які адзначаўся ў матчах Лігі чэмпіёнаў[13].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Улахавіч дэбютаваў у складзе зборнай Сэрбіі 11 кастрычніка 2020 году ў матчы Лігі нацыяў 2020—2021 гадоў супраць зборнай Вугоршчыны[14]. Свой першым гол гулец здабыў 18 лістапада ў хатнім пераможным матчы супраць зборнай Расеі зь лікам 5:0 у сустрэчы Лігі нацыяў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Партызан»:
- Чэмпіён Сэрбіі: 2017
- Уладальнік Кубка Сэрбіі: 2016, 2017
«Ювэнтус»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dusan Vlahovic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «OFK Beograd i Dinamo u finalu Turnira prijateljstva». Mozzart Sport.
- ↑ «Партизанов бисер Влаховић: Тата је одлучио да одиграм једну утакмицу за Звезду». Sportski žurnal.
- ↑ «Upoznajte novog Ibrahimovića: Dušan Vlahović — Partizanova haubica iz Zemuna!». Mozzart Sport.
- ↑ «Nova „devetka“ Partizana — najmlađa do sada!». Mondo.
- ↑ «Vlahović za istoriju». Mozzart Sport.
- ↑ «Dečak je postao muškarac!». Mozzart Sport.
- ↑ «Fiorentina, Prandelli: „Vlahovic crescerà ancora. Bene Castrovilli-Eysseric“». Corriere dello Sport.
- ↑ «Prandelli, Vlahovic? Pochi hanno bruciato le tappe così — Calcio». Agenzia ANSA.
- ↑ «Che fine hanno fatto i giocatori della Fiorentina che batterono la Juve nel 2008». Sky Sport.
- ↑ «MVP Stagione 2020/2021: Dusan Vlahovic miglior under 23». Lega Serie A.
- ↑ «Juve-Verona 2-0: Vlahovic e Zakaria show, Allegri sorride». TuttoSport.
- ↑ «Vlahovic nella storia della Juve: gol e record all’esordio in Champions!». TuttoSport.
- ↑ «Serbia v Hungary game report». ESPN.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Ювэнтус Турын — цяперашні склад |
|---|
|
1 Пэрын · 3 Брэмэр · 4 Гацьці · 5 Лякатэльлі · 6 Келі · 7 Кансэйсан · 8 Коопмэйнэрс · 9 Улахавіч · 10 Ілдыз · 11 Жэгрова · 14 Мілік · 15 Калюлю · 16 Дзі Грэгорыё · 17 Аджыч · 18 Косьціч · 19 Цюрам · 20 Апэнда · 21 Мірэцьці · 22 Макені · 23 Пінсольлё · 24 Ругані · 25 Марыю · 27 Камб’яса · 30 Дэйвід · 32 Кабаль · 40 Руі · Трэнэр: Тудар |