Перайсьці да зьместу

Марыбор (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыбор
Заснаваны 1960
Горад Марыбор, Славенія
Стадыён Людзкі вэрт
Умяшчальнасьць: 12 702
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2024—2025 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
nkmaribor.com (слав.)

«Марыбор» (па-славенску: Maribor) — славенскі футбольны клюб з гораду Марыбору. Заснаваны ў 1960 годзе. Клюб ёсьць самым тытулаваным у Славеніі — 16-разовы чэмпіён Славеніі, 9-разовы ўладальнік Кубка Славеніі і 4-разовы ўладальнік Супэркубка Славеніі. Самым пасьпяховым пэрыядам для клюбу былі канец 1990-х гадоў і пачатак 2000-х, «Марыбор» значна пераўзыходзіў сваіх канкурэнтаў у айчынных першынствах. Пасьля сэзону 2008—2009 гадоў клюб вярнуў званьне чэмпіёну краіны. З 2011 году клюб дамогся, таксама, поспехаў і на эўрапейскім узроўні, некалькі разоў дасягаўшы групавыя раўнды Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы.

Галоўным супернікам клюбу ёсьць сталічная «Алімпія», матчы супраць якой носяць назву «Адвечнае дэрбі» (славен. Večni derbi). «Марыбор» мае даволі высокую фанацкую падтрымку, а таксама самую высокую сярэднюю наведвальнасьць у краіне. Хатні стадыён клюбу «Людзкі вэрт» здольны зьмясьціць 12 702 гледача. Першапачаткова ён быў пабудаваны ў 1952 годзе, але ў 1990-я і 2000-я гады быў праведзены шэраг асноўных рэканструкцыяў стадыёну, пасьля чаго ён атрымаў сучасны выгляд.

«Марыбор» гуляе ў 1961 годзе супраць «Ульяніку» ў плэй-оф да выхаду ў Другую лігу Югаславіі.

Футбольны клюб «Марыбор» быў заснаваны 12 сьнежня 1960 году[2] праз два месяцы пасьля расфармаваньня іншага марыборскага клюба «Бранік». На нарадзе кіраўніцтва зноў утворанага клюбу, прэзыдэнтам быў абраны Срэчка Корэн. Першы свой матч «Марыбор» правёў 5 лютага 1961 году супраць марыборскага клюбу «Ковінар» і атрымаў перамогу зь лікам 2:1. Два мячы ў гэтае гульні забіў Стэфан Толіч.

Не зважаючы на тое, што фіялетавы і белы абіраліся клюбнымі колерамі ад самага пачатку, каманда згуляла свой першы матч у зялёна-сіняй камбінацыі, бо іхная фіялетавыя майкі былі яшчэ не гатовыя да пачатку сустрэчы[3]. Клюб адразу ж атрымаў перамогу ў Славенскай рэспубліканскай лізе, якая прадстаўляла трэці ўзровень югаслаўскага футболу. Такім чынам «Марыбор» атрымаў права спаборнічаць у кваліфікацыі на выхад у Другой лігу Югаславіі[3].

Андрыя Пфландэр, які ўзначальваў каманду на той час, праз хваробу пакінуў яе перад стартам плэй-оф. У выніку «Марыбор» не атрымаў месца ў другой лізе[3]. На зьмену Пфландеру прыйшоў Уладзімер Сімуніч, які ў выніку празь шэсьць гадоў вывеў клюб у другую лігу[3]. «Марыбор» атрымаў перамогу ў першым двух раундах плэй-оф, а потым адолеў харвацкі «Ўльянік» па суме двух матчаў зь лікам 2:1[3].

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Славеніі Бр Ажбэ Юг Edit this on Wikidata (капітан) 1992
2 Сьцяг Альжыру Нап Хілель Судані Edit this on Wikidata 1987
3 Сьцяг Аўстрыі Аб Чэдамір Бумбіч Edit this on Wikidata 1999
4 Сьцяг Славеніі ПА Нэйц Вігер 2008
5 Сьцяг Летувы Аб Піюс Шырвіс Edit this on Wikidata 1998
6 Сьцяг Францыі Аб Брадлі М’Бандо 2001
7 Сьцяг Славеніі Нап Тыё Цыпат Edit this on Wikidata 2003
10 Сьцяг Славеніі ПА Жыга Рэпас Edit this on Wikidata 2001
11 Сьцяг Ірляндыі Нап Алі Рэгба Edit this on Wikidata 2000
14 Сьцяг Кот д’Івуару ПА Жан Сэры Edit this on Wikidata 1991
15 Сьцяг Славеніі ПА Ян Рэпас Edit this on Wikidata 1997
17 Сьцяг Ангельшчыны Нап Шэі Оджа Edit this on Wikidata 1997
18 Сьцяг Эквадору ПА Оскар Самбрана Edit this on Wikidata 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Польшчы ПА Караль Борыс Edit this on Wikidata (ар. Вэстэрлё) 2006
23 Сьцяг Ірляндыі Аб Джэймз Фэрланг 2002
27 Сьцяг Славеніі Нап Лука Млакар Edit this on Wikidata 2006
29 Сьцяг Харватыі Нап Дарыё Візінгер Edit this on Wikidata 1998
30 Сьцяг Ганы Нап Бэнджамін Тэтэ Edit this on Wikidata 1997
32 Сьцяг Славеніі Аб Лука Крайнц Edit this on Wikidata 1994
44 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Амар Рэкік Edit this on Wikidata 2001
50 Сьцяг Славеніі Аб Лан Відмар 2001
55 Сьцяг Славеніі Аб Марк Шпанрынг Edit this on Wikidata 2001
70 Сьцяг Францыі Нап Ісаак Тсыпамба 2000
79 Сьцяг Славеніі ПА Давід Пэйчыч Edit this on Wikidata (ар. Удынэзэ) 2007
98 Сьцяг Мадагаскару Бр Тэва Гард’е 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]