Дака (імя)
Дака лац. Daka | |
Dacco | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Дага, Дак |
Вытворныя формы | Дэйна |
Зьвязаныя імёны | Дагейка, Дакель, Дакінь, Дакварда, Дагела, Дэймонт Больдаг, Шыдаг, Ядаг |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Дака» |
Дака, Дага — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Дак.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дага, Дака або Тага (Dago, Dacco, Taggo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -даг- (-дак-, -таг-) паходзіць ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Дагейка, Дакель, Дакінь (Тагін), Дакварда, Дагела, Дэймонт, Больдаг, Шыдаг, Ядаг. Адзначаліся германскія імёны Dagiko, Dacilus, Dacinus (Taginus), Dagward, Dagela, Deimund, Baldag, Sidag (Sigdag), Adago.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Dego[2], Dajbot[5].
У Прусіі бытавалі імёны: Taga, Tayko[b] (1401 год), Tagil[c] (1394 год), Deybote (1369 год), Deyroth[6]. У 1620 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Simon Dack, Memelensis Borussus, у 1650 годзе — Fridericus Dechant[d], Brandenburgensis Prussus[8].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Дэймант (Deymont[e])[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: homines… Dako (3 студзеня 1444 году)[12]; земль пустых… Даковъшчыны (1 сьнежня 1518 году)[13]; людеи двора его милости Мерецкого… Янушка Докевича (25 студзеня 1537 году)[14]; подъ гумъномъ Даковича (6 ліпеня 1541 году)[15]; Stefan Dakiewicz (21 жніўня 1780 году)[16][f].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дакі — уніяты Ганчарскай парафіі[30].
Дагі — літоўскі шляхецкі род[31].
У XVI ст. існаваў «грунт» Дагішкі (Дагишки) у Жамойцкім старостве[32].
На гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Дакі, на гістарычнай Лідчыне — Догі.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы даг- зь летувіскай мовы dãgas, dagà 'горача, сьпякота; гарачка'[3] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках, тым часам слова dãgas з такім значэньнем упершыню фіксуецца толькі ў слоўніку 1897 году[4])
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Daiko[1]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Tagulo[1]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Dachant[7]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Daimundo[9] (Deimund[10])
- ^ Таксама:
- Тагунь (адзначалася старажытнае германскае імя Taguni[17]): Тагуневічы (Taguniewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[18];
- Дакша, Дакіш: Юльян Дакішэвіч — уладальнік зямлі ў Лепельскім павеце на 1878 год[19], Як і Міхал Дакшэвічы (Dokszewicz) — уладальнікі гаспадарак у Немежы каля Рудаміны на 1939 год[20], на гістарычнай Меншчыне існуе места Докшыцы;
- Дагест (адзначалася старажытнае германскае імя Dagisthe[21]): Пац Докгестович (1537 год)[22];
- Дакоўт (адзначалася германскае імя Dagold[23]): Ганна Доковтовна (1567 год)[24];
- Даквіл: Станіслаў Даквілавіч — жамойцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1526 годзе[25];
- Дакар (адзначалася старажытнае германскае імя Dagarius[26], Dagar[21]): на 1906 год існавала вёска Дакары ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[27];
- Дыгмант (адзначалася старажытнае германскае імя Degmund[28]): Franciszek Karol Dygmont (1776 год)[29]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 391.
- ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 22.
- ^ dãgas, Lietuvių kalbos žodynas
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 168.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 24, 103.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 392.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 250, 518.
- ^ Felder E. Die Personennamen auf den merowingischen Münzen der Bibliothèque nationale de France. — München, 2003. S. 123.
- ^ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 99.
- ^ Smoczyński W. Les Noms de famille polonais d’origine lituanienne // Proceedings of the Thirteenth International Congress of Onomastic Sciences, Cracow, August 21—25, 1978 / edited by Kazimierz Rymut. Vol. 2. — Kraków, 1982. P. 439.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 191.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 11 (1518—1523). — Vilnius, 1997. P. 76.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 21 (1536—1537). — Vilnius, 2019. P. 56.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 330.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 341.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 392.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 344.
- ^ Памятная книжка Витебской губернии. На 1878 год. — Витебск, 1878. С. 304.
- ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939. Część V, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
- ^ а б Ao. Prof. Dr. Hermann Reichert, Lexikon der altgermanischen Namen
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 27.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 485.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1344.
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 305.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 394.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 361.
- ^ Forssner T. Continental-Germanic Personal Names in England in Old and Middle English Times. — Uppsala, 1916. P. 59.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Лаўрэш Л. Прыходы ў Ганчарах і Дакудаве // Лідскі летапісец. № 4 (92), 2020. С. 61—71.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 89.