Дагела
| Даґела лац. Dagieła / Dahieła | |
| Dagela | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Dago + Gelo Dago + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Дагель, Догель, Дагайль, Дайгала |
| Вытворныя формы | Даўгайла, Даўгіла |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Даґела» | |
Дагела (Дагель, Догель, Дагайль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дагела, пазьней Дэгела (Dagela, Degele[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -даг- (-дак-, -таг-) (імёны ліцьвінаў Дакіла, Шыдаг, Ядаг; германскія імёны Dacilo, Sidag, Adago) паходзіць ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[3], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4].
У Прусіі бытавала імя Догел: Dogel (1309 год)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dogela (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[6]; Piotr Dagiel (23 сакавіка 1645 году, 2 траўня 1654 году)[7]; pana Dogieła (9 сакавіка 1704 году)[8]; Józef Kazimierz Dagielewicz (1751 год)[9]; Wasil Doygało… Trochim Doygało (1762 год)[10]; Piotr Dogiel (6 лютага 1764 году)[11].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мацей Догель (1715—1760) — гісторык-археограф, правазнаўца ВКЛ
- Ануфры Догель — уладальнік зямлі ў Полацкім павеце на 1878 год[12]
- Давыд Догель (1882—?) — беларус з ваколіцаў Сіроціна, які пацярпеў ад уладаў СССР[13]
Догелі (Dogiel) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[14].
Дагайлёвіч (Dogajlowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Догелі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Steub L. Die oberdeutschen Familiennamen. — München, 1870. S. 117.
- ↑ L’Année épigraphique: revue des publications épigraphiques relatives a l’antiquité romaine. — Presses Universitaires de France, 2005. P. 400.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 499.
- ↑ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 33.
- ↑ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 137, 213.
- ↑ Архив Юго-Западной России. Ч. 3, т. 2. — Киев, 1868. С. 623.
- ↑ Giełwany, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ «Inwentarż Maiętnosci Rożaneÿ. 1762», НГАБ. Ф. 1928, воп. 1, спр. 209.
- ↑ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 164.
- ↑ Памятная книжка Витебской губернии. На 1878 год. — Витебск, 1878. С. 342.
- ↑ Догель Давыд Ануфрыевіч (1882), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 259.
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society