Рудаміна
| Рудаміна лац. Rudamina лет. Rudamina | |||
| Населены пункт | |||
Касьцёл | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Віленскі | ||
| Раён | Віленскі | ||
| Першыя згадкі | 1377 | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 170 ± 1 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°35′49″ пн. ш. 25°21′00″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 3921 чал. (2011) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | LT-13031 | ||
| Рудаміна на мапе Летувы Рудаміна | |||
Рудаміна (лет. Rudamina) — вёска ў Летуве, на рацэ Рудамінцы. Цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 3921 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад Вільні.
Рудаміна — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, колішняя рэзыдэнцыя роду Рудамінаў-Дусяцкіх, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Мікалая, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII стагодзьдзя, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім Рудаміна, магчыма, утварыўся ад прозьвішча ўладальнікаў маёнтку Рудамінаў-Дусяцкіх[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Рудаміну датуецца 1377 годам. У 1385 годзе вёска ўвайшла ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1592 годзе ў Рудаміне збудавалі касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рудаміна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 16 будынкаў. У 1877 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рудаміну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудаміна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.
- Старыя здымкі і графіка
- Праект касьцёла, да 1907 г.
- Царква-мураўёўка, каля 1900 г.
- Касьцёл, 1941—1944 гг.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 281 чал., зь іх 235 каталікоў, 26 праваслаўных і 20 юдэяў; 1881 год — 201 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 3921 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1909)
- Могілкі: каталіцкі, старыя праваслаўныя
- Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Спаса (1877; мураўёўка)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Рудаміны
- Касьцёл
- Інтэр’ер касьцёла
- Мікольская царква
- Царква-мураўёўка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Semaškaitė I. «Lietuvos dvarai». Enciklopedinis žinynas. — Vilnius: «Algimantas», 2010. P. 353.
- ↑ Krzywicki J. Rudomino // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 944.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||