Перайсьці да зьместу

Леанід Лаўрэш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Лаўрэш

лац. Leanid Łaŭreš
Дата нараджэньня 1 сакавіка 1963(1963-03-01) (61 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак краязнавец, пісьменьнік
Навуковая сфэра рэгіянальная гісторыя[d][1] і гісторыя прыродазнаўчых навук[d][1]

Леанід Лявонцьевіч Ла́ўрэш (нар. 1 сакавіка 1963 году, Ліда) — беларускі краязнаўца, гісторык і пісьменьнік. Аўтар працаў з гісторыі Ліды і Лідчыны, грунтаваных на гістарычных крыніцах, аўтарытэтных дасьледаваньнях і створаных згодна з прынцыпамі прафэсійнага варштата гісторыка[2]. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2017).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1985 год). У 1999 годзе стварыў гістарычна-краязнаўчы сайт pawet.net.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сфера навуковых інтарэсаў — мікрагісторыя і рэгіяналістыка, гісторыя Ліды і Лідчыны (ад першабытнасьці да 1939 году) і іх месца ў эўрапейскім гістарычным кантэксьце, канфэсійная гісторыя эпохі Вялікага Княства Літоўскага і яе помнікі на Лідчыне, біяграфістыка вядомых ураджэнцаў і малавядомыя імёны гістарычнай Лідчыны, крыніцы рэгіянальнай гісторыі, гісторыя астраноміі ў Беларусі[3].

Публікуецца з 2000 году. Першыя артыкулы былі вынікам вандровак Лідчынай, у час якіх у вёсцы Ішчалне адшукаў дзейны сонечны гадзіньнік (адзіны вядомы ў Беларусі), а ў вёсцы Бабрах — раней неапісаны камень-сьледавік.

Быў удзельнікам творчага калектыву Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, які на заданьне Інстытуту гісторыі НАНБ выконваў навукова-дасьледчую работу з канфэсійнай гісторыі Беларусі XIX стагодзьдзя.

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс. Горадня, 2017.
  • Вандалін Шукевіч: беларускі археолаг і краязнаўца. Менск, 2014.
  • «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гісторыі астраноміі. Менск, 2013.
  • Ліда ўчора і сёння: гісторыя горада ў выявах. Ліда, 2013.
  • Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне. Полацак, 2012.

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле гісторыка Сьвятланы Марозавай, краязнаўчыя дасьледаваньні Леаніда Лаўрэша робяць значны ўнёсак у пашырэньне ведаў пра гісторыю Лідчыны, пазнаньне яе месца і значнасьці ў эўрапейскім гістарычным кантэксьце[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Laŭrèš, Leanìd Ljavoncevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: біябібліяграфічны даведнік / С. Марозаў. — Горадня — Каўнас, 2022. С. 146.
  3. ^ Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: біябібліяграфічны даведнік / С. Марозаў. — Горадня — Каўнас, 2022. С. 147.
  4. ^ Марозава С. Сфера навуковых зацікаўленняў лідскага краязнаўца Леаніда Лаўрэша // Лідскі летапісец. № 1 (61), 2013. С. 24.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]