Ганчары (Пружанскі раён)
Выгляд
| Ганчары, трансьліт. Hančary | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пружанскі |
| Сельсавет | Шчарчоўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°26′29″ пн. ш. 24°05′04″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 11 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1632 |
| Паштовы індэкс | 225173[1] |
| СААТА | 1256889031 |
| Нумарны знак | 1 |
| Ганчары на мапе Беларусі ± Ганчары | |
Ганчары́[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Ганчары ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзяцца за 27 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За расейскім часам — у Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Паводле перапісу 1897 року 43 жыхары, 6 двароў. На пачатку XX стагодзьдзя 54 жыхары[3].
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 55 жыхароў, 8 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Шарашоўскага, з 17 сьнежня 1956 Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1970 год — 64 жыхары (перапіс); 1999 год — 16 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 18 жыхароў, 8 гаспадарак; 2005 год — 12 жыхароў, 8 двароў[3]; 2010 год — 11 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц по Гончары (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
- 1 2 Ганчары // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 501
- ↑ Honczary, вёска. Radzima.net. Праверана 28 сакавіка 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.