Перайсьці да зьместу

Дынама Менск (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ФК Дынама Менск»)
Дынама Менск
Поўная назва Футбольны клюб «Дынама Менск»
Заснаваны 1927
Горад Менск, Беларусь
Стадыён Дынама
Умяшчальнасьць: 22 246
Генэральны дырэктар Андрэй Толмач
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2024 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Дына́ма» — футбольны клюб з сталіцы Беларусі, Менску. Чэмпіён СССР 1982 году, сяміразовы чэмпіён Беларусі, трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі. Клюб быў заснаваны ў 1927 годзе. Першую гульню каманда правяла 18 чэрвеня 1927 году ў Смаленску супраць мясцовага «Дынама» і выйграла зь лікам 2:1. Клюб выступаў пад назвамі «Спартак» (1954—1959), «Беларусь» (1960—1962).

«Дынама» зьяўляецца адзіным беларускім клюбам, які браў удзел у 39 з 54 розыгрышаў чэмпіянату СССР, і аднойчы станавіўся чэмпіёнам СССР у 1982 годзе. Акрамя таго, клюб разам зь берасьцейскім «Дынама» і салігорскім «Шахцёрам» зьяўляецца адзіным клюбам, які браў удзел ва ўсіх розыгрышах чэмпіянату Беларусі.

Раней старшынём праўленьня ЗАТ «Дынама-Менск» быў колішні адзін з самых заможных людзей Беларусі й кіраўнік фірмы «Трайпл» Юры Чыж. За ягоным часам ня зусім добрыя вынікі выступаў клюбу многія спэцыялісты зьвязваюць з сталай зьменай галоўных трэнэраў, якія за апошнія дзесяць гадоў ня здолелі правесьці на гэтай пасадзе больш за год. У 2019 годзе кантроль над клюбам атрымаў Менгарвыканкам.

Днём нараджэньня менскага «Дынама» прынята лічыць дату першага дакумэнтальна пацьверджанага матча каманды. Ён адбыўся 18 чэрвеня 1927 году ў Смаленску, дзе менчукі сустрэліся зь мясцовымі аднаклюбнікамі й атрымалі першую ў сваёй гісторыі перамогу зь лікам 2:1.

У тым жа 1927 годзе «Дынама» паклала ў сваю скарбонку й першы трафэй, атрымаўшы перамогу ў чэмпіянаце БССР. Цікава, што першапачаткова ўдзел у гэтым спаборніцтве прымалі каманды гарадоў. Сярод іх была й зборная Менску, якая заваявала пуцёўку ў фінальны турнір, дзе сталічным футбалістам супрацьстаялі зборныя Гомля й Віцебску. Аднак у фінале гуляла ўжо ня зборная Менску, а футбольная каманда «Дынама». Справа ў тым, што калектыў практычна цалкам складаўся з «дынамаўцаў», якія й настаялі на тым, каб выступаць пад такой назвай. Нежаданьне выступаць пад сьцягам гораду выклікала абуранасьць з боку грамадзкасьці. Футбалістаў вінавацілі ў паводзінах, нявартым савецкіх грамадзян, у схільнасьці ўплыву буржуазных спартовых грамадзтваў. «Дынама» ў бліскучым стылі расправілася з супраціўнікамі й заваявала званьне чэмпіёна БССР.

Спачатку з рахункам 4:1 былі пераможаныя гаспадары фінальнага турніру зборная Гомля. Затым быў цяжкі матч зь Віцебскам, перапынены пры рахунку 1:1 з-за цемры. Пераігроўка выдалася ня мянш зацятай, матч скончыўся зь лікам 2:2 у асноўны час, і толькі на 9-й хвіліне трэцяга дадатковага тайма менчук Ціхаміраў прынёс перамогу сваёй камандзе. На наступны год «дынамаўцы» ня здолелі паўтарыць свой посьпех, паколькі ва Ўсебеларускай спартакіядзе зноўку выступала зборная Менску, сфармаваная з футбалістаў трох найлепшых камандаў рэспублікі, а ня толькі з гульцоў «Дынама». Сталічныя футбалісты скончылі свой выступ на стадыі паўфіналу, саступіўшы камандзе Полацку.

Галоўнай падзеяй футбольнага жыцьця СССР у 1928 годзе стала правядзеньне Ўсесаюзнай спартакіяды ў Маскве, удзел у якой прыняла й зборная БССР, якая заняла пятае месца. Найлепшым бамбардзірам беларускай каманды стаў «дынамавец» Ціхаміраў, які забіў 4 мячы. Яшчэ гэты год быў знамянальны тым, што спартовае таварыства «Дынама» прыступіла да будаўніцтва новага спартовага стадыёну на месцы былога іпадрому.

Першы драўляны стадыён «Дынама». Фатаздымак 1936 году.

У пачатку 1930-х гадоў у менскага «Дынама» зьявіўся свой стадыён. Разьмяшчаўся ён там, дзе сёньня знаходзіцца паркавая частка сучаснага стадыёну, быў драўляным і зьмяшчаў 10 тысячаў гледачоў. Характэрна, што кожны з дынамаўцаў зрабіў свой унёсак у будаўніцтва спартовай арэны, бескарысьліва адпрацаваўшы па 100 гадзінаў. Дагэтуль футбол стаў ужо самым папулярным відам спорту ў СССР. Не была выключэньнем і Беларусь. Футбалісты менскага «Дынама» хадзілі ў кумірах у сталічнай публікі. Шмат у чым паспрыяў гэтаму выхад на экраны ў 1936 годзе мастацкага фільму «Брамнік». Каб трапіць на яго, у менскіх кінатэатраў выбудоўваліся велізарныя чэргі.

У 1936 годзе прайшоў першы чэмпіянат СССР. Аднак менскае «Дынама» ўдзел у розыгрышы ня брала. Менчукі, якія яшчэ ня мелі статусу каманды майстроў, гулялі на першынстве рэспублікі, у якім у чарговы раз перамаглі ў 1937 годзе. Толькі праз два гады сталічная каманда стала камандай майстроў. У 1940 годзе яна была ўлучана ў склад пятнаццаці камандаў, якія на наступны год атрымалі магчымасьць выступаць у найвышэйшай лізе саюзнага чэмпіянату.

27 красавіка 1941 году «Дынама» правяло ў Менску першы матч саюзнага першынства супраць іншага дэбютанта найвышэйшай лігі ленінградзкага «Спартаку» й атрымала перамогу зь лікам 2:1. Далей каманду чакала параза ў Тбілісі ад мясцовых аднаклюбнікаў, вікторыя ў Маскве над першай прафзьвязнай камандай, і запар дзьве паразы ад адэскага «Спартаку» й ад дзейнага чэмпіёна — маскоўскага «Дынама». Наступная гульня на хатнім стадыёне зноўку скончылася паразай. Пасьля гэтага чэмпіянат быў тэрмінова скончаны з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Вайна засьпела футбалістаў «Дынама» ў Менску. Праз два дні яны былі адпраўленыя ў Маскву, дзе фармавалася Асобная мотастралковая брыгада адмысловага прызначэньня (АМСБАП). У склад брыгады былі залічаны і менскія футбалісты. АМСБАП несла патрульную службу, удзельнічала ў стварэньні абарончых рубяжоў, мінаваньню важных аб’ектаў, ажыцьцяўляла выведвальныя і дывэрсійныя дзеяньні на акупаванай ворагам тэрыторыі.

Касьцяк каманды пры гэтым захаваўся, і пасьля перамогі пад Сталінградам з гульцоў зноўку сфармавалі футбольную каманду, якая некаторы час выступала ў першынстве Масквы пад назвай «Вайсковая частка маёра Іванова». Затым каманду перайменавалі ў «Дынама-2». У 1944 годзе дынамаўская каманда ўжо брала ўдзел ў Кубку СССР, прычым дайшла да паўфіналу.

14 траўня 1945 году менскае «Дынама» матчам супраць ленінградзкага «Зэніту» стартавала ў першым пасьляваенным чэмпіянаце СССР. Матч праходзіў у Тбілісі і скончыўся зь лікам 1:1, за менчукоў гол забіў Барыс Курнеў. Стары стадыён каманды быў разбураны, на ўзьвядзеньне новага патрабаваўся час. Было прынята рашэньне падрыхтаваць для выступаў у чэмпіянаце стадыён «Харчавік». 14 чэрвеня «Дынама» правяло першы пасьля вайны хатні матч. У госьці прыехалі маскоўскія аднаклюбнікі. Матч скончыўся перамогай масквічоў (0:3). Паводле вынікаў гэтага чэмпіянату «Дынама» заняло 9-ы радок, набраўшы 17 пунктаў у 22 матчах.

Чэмпіянаты краіны 1946—1949 гадоў прайшлі для менчукоў няўдала. У іх каманда вырашала задачу захаваньня прапіскі ў найвышэйшай лізе. У сэзоне 1947 году клюб вярнуўся на зноўку адбудаваны стадыён «Дынама».

У 1950 годзе «Дынама» і зусім апусьцілася ў клясу «Б». Але ўжо ў 1951 годзе «бела-блакітныя» вярнулі сабе месца сярод наймацнейшых камандаў клясы «А». Аднак з-за няздольнасьці супрацьстаяць найлепшым камандам Саюзу, сталічная дружына паводле вынікаў сэзону зноўку адправілася ў клясу «Б». Такая сытуацыя не задавальняла кіраўніцтва рэспублікі. Таму было прынята рашэньне ствараць калектыў, здольны ня толькі вярнуць прапіску ў найвышэйшай лізе, але і трывала там замацавацца. З гэтай мэтай у каманду быў запрошаны знакаміты галкіпэр Аляксей Хоміч. Актыўна ўводзілася ў склад таленавітая моладзь, Іван Мозэр, Уладзімер Нуждын, Вячаслаў Арцёмаў, Юры Прохараў. У 1953 годзе абноўленае «Дынама» вярнулася ў групу наймацнейшых.

Пад рознымі назвамі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1954 годзе загадам Упраўленьня па фізычнай культуры і спорце Міністэрства адукацыі БССР каманда была перайменаваная ў «Спартак». У пачатку сэзону клюб паказваў яскравую гульню. Былі абыграны лідэры савецкага першынства: маскоўскія «Спартак» (2:1), ЦСКА (1:0) і «Дынама» (1:0). Менскі «Спартак» лідыраваў у чэмпіянаце. Далей мінчане страцілі лідэрства, аднак здолелі сабрацца. Былі здабытыя важныя перамогі ў матчах з «Крыламі Саветаў» (2:0), «Зэнітам» (2:0), «Тарпэда» (2:1) і кіеўскім «Дынама» (3:2). У тым годзе каманда ўпершыню ў гісторыі заваявала бронзавыя мэдалі чэмпіянату СССР.

У наступным сэзоне каманда страціла сваю гульню і, заняўшы апошняе месца, апусьцілася ў клясу «Б». Праз год зноўку вярнулася ў найвышэйшы дывізіён, аднак і на гэты раз таксама страціла месца ў эліце.

У 1960 годзе ў гонар рэспублікі ў чэмпіянаце СССР прадстаўніцтва Беларусі даверылі камандзе пад назвай «Беларусь». Яе склалі гульцы менскага «Спартака» і «Ўраджаю». Былі запрошаны гульцы зь іншых камандаў найвышэйшай лігі. Старт «Беларусі» ў чэмпіянаце выдаўся фэерычным — пяць перамогаў запар. Сярод клюбаў, якія трывалі паразу ад беларускага клюбу, былі маскоўскі «Спартак» і кіеўскае «Дынама». За ўсё першае кола менчукі пацярпелі ўсяго дзьве паразы — ад алматынскага «Кайрату» (0:2) і ЦСКА (0:3) — і займалі першае месца ў сваёй групе. Аднак потым каманда збавіла абароты і скончыла сэзон на адзінаццатым радку. Чэмпіянаты 1961 і 1962 гадоў «Беларусь» скончыла на 19 месцы.

У чаканьні посьпехаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1963 годзе клюб вярнуўся да назвы «Дынама». У гэтым жа сэзоне была заваявана другая бронза чэмпіянату. У сэзонах з 1964 па 1973 гады менчукі ўзысьці на п’едэстал ня здолелі. Больш за тое, у сэзоне 1973 году, заняўшы 15 месца, апусьціліся ў першую лігу. У гэты час завяршыў гульнявую кар’еру найлепшы бамбардзір у гісторыі каманды Эдуард Малафееў. Цырымонія провадаў гульца зь вялікага футболу адбылася 21 кастрычніка 1971 году на менскім стадыёне «Дынама».

Два гады сталічны клюб правёў у першай лізе. Вярнуўся ў эліту ў 1976 годзе. Гэты год для савецкага футболу выдаўся незвычайным. У сувязі з удзелам зборнай СССР у чэмпіянаце Эўропы і Алімпійскіх гульнях было праведзена два чэмпіянаты краіны — вясновы і восеньскі. У вясновай частцы чэмпіянату менчукі выглядалі цалкам годна, заняўшы 9-е выніковае месца, а вось на восень сілаў у іх ужо не хапіла. Атрымаўшы ўсяго дзьве перамогі, «Дынама» разьмясьцілася на апошнім 16-м месцы і пакінула найвышэйшую лігу. Няўдалы выступ пацягнуў за сабой чарговую зьмену кіраўніцтва. На чале каманды ўстаў Алег Базілевіч, які працаваў раней з кіеўскім «Дынама», аднак працаваў новы штаб паўтара году. Каманда ня здолела паказаць яскравай гульні, і ў сярэдзіне сэзону 1978 году галоўным трэнэрам стаў Эдуард Малафееў. Каманда здолела аднавіцца і, заняўшы 3 месца, вярнулася ў найвышэйшую лігу. Больш «Дынама» ў першы дывізіён не вылятаў.

Новы трэнэр стаў будаваць новую каманду. Малафееў патрабаваў ад гульцоў яскравай гульні, шчырых эмоцыяў, футболу, які падабаўся б гледачам. «Дынама» камплектавалася выхаванцамі беларускага футболу. Ужо ў чэмпіянаце 1979 году гульня менчукоў забліскала новымі фарбамі. Каманда дзейнічала сьмела, са сталым акцэнтам на напад. Аднак, адчувалася, што тактычныя схемы яшчэ да канца не адпрацаваны. Як сьледзтва, толькі 6-е выніковае месца.

У наступным сэзоне высокіх вынікаў дамагчыся не атрымалася. Клюб заняў толькі 9-ю пазыцыю. Пры гэтым «Дынама» ў кожнай сустрэчы дзейнічала тэмпэрамэнтна, неардынарна, чым прыцягвала сымпатыі заўзятараў.

Чэмпіянат 1982 году менчукі пачалі актыўна. Гулялі ў атакуючы футбол і ў хатніх сустрэчах, і ў гасьцёх. Дзейнічалі сьмела і вынікова. Такім чынам аднаасобнае лідэрства менскага «Дынама» пасьля дзесяці тураў нікім не ўспрымалася, як выпадковасьць. Тым часам беларуская дружына ўсё далей сыходзіла наперад і ў пачатку другога кола нашмат апярэджвала фаварытаў. Тыя накіраваліся ў пагоню. Першымі ня вытрымалі тэмпу гонкі тбіліскія дынамаўцы. За два туры да фінішу канчаткова страцілі шанец на «золата» спартакаўцы. Толькі кіеўскі клюб да апошняга спрабаваў нагнаць менскіх аднаклюбнікаў, якім таксама не ўдалося пазьбегнуць гульнявых зрываў. Але менчукі праявілі характар​​, майстэрства, камандны дух і здолелі захаваць за сабой першы радок у турнірнай табліцы. У заключным туры, перамогшы маскоўскі «Спартак» на выезьдзе (4:3), менскае «Дынама» ўпершыню ў сваёй гісторыі заваявала званьне чэмпіёна Савецкага Саюзу.

Посьпех менчукоў быў адзначаны яшчэ трыма ганаровымі трафэямі. Паводле вынікаў сэзону менскаму «Дынама» былі ўручаны прыз імя Рыгора Фядотава, Кубак прагрэсу, прысвоена званьне «агрэсіўнага госьця».

У «залаты склад» каманды ўвайшлі Юры Курненін, Аляксандар Пракапенка, Віктар Янушэўскі, Міхаіл Вергеенка, Сяргей Бароўскі, Пётар Васілеўскі, Юры Пудышаў, Людас Румбуціс, Андрэй Зыгмантовіч, Георгі Кандрацьеў, Віктар Шышкін, Віктар Сокал, Сяргей Алейнікаў, Ігар Гурыновіч, Ігар Бялоў, Юры Курбыка, Юры Трухан, Сяргей Гоцманаў.

У наступным сэзоне «Дынама» дэбютавала ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў. Лёсаваньне вызначыла ў супраціўнікі менчукоў швайцарскі «Грасгопэрс». Зь цяжкасьцю, але дынамаўцы пераадолелі бар’ер (1:0 дома, 2:2 у гасьцёх). Затым у 1/8 фіналу была пройдзеная вугорская «Раба ЭТО» (6:3, 3:1). Менчукі дэманстравалі добрую гульню, аднак ў 1/4 ня здолелі адолець па суме двух матчаў бухарэсцкае «Дынама» (1:1, 0:1). У гэтым жа сэзоне былі заваяваны бронзавыя мэдалі, трэція па ліку, у чэмпіянаце СССР.

Гэты посьпех дазволіў дынамаўцам ў 1984 годзе выступіць ў другім па значнасьці эўратурніры — Кубку УЭФА. У 1/32 фіналу «Дынама» разграміла фінскі ХІК (4:0, 6:0). У 1/16 фіналу прызь лёсаваньне беларусы атрымалі ў супраціўнікі партугальскі «Спортынг». Лісабонцы трывалі паразу толькі ў сэрыі пэнальці ў хатнім матчы — 5:4 (пасьля 0:2 у гасьцёх, 2:0 дома). У 1/8 фінале менчукі прайшлі польскі «Відзэў» (2:0, 0:1), у 1/4 прайгралі югаслаўскаму «Жалезьнічару» (0:2 у гасьцёх, 1:1 дома).

У 1987 годзе менскае «Дынама», як фіналіст Кубка СССР, дэбютавала ў Кубку уладальнікаў кубкаў. На стадыі 1/16 фіналу быў пераможаны турэцкі «Генчлербірлігі» (2:0, 2:1). У 1/8 фіналу пройдзены гішпанскі «Рэал Сасьедад» — 1:1, 0:0. У 1/4 фінале, аднак, клюб зь беларускай сталіцы ня здолеў перагуляць бэльгійскі «Мэхэлен» (0:1, 1:1). Гэтыя чвэрцьфіналы трох самых прэстыжных турніраў Старога сьвету па сёньняшні дзень застаюцца найбуйнейшым дасягненьнем клюбу на эўрапейскай арэне.

Часы незалежнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Матч «Дынама» супраць БАТЭ на стадыёне «Трактар» ў 2014 годзе.

У 1992 годзе стартаваў першы чэмпіянат сувэрэннай Беларусі, сярод удзельнікаў якога было і менскае «Дынама», кіраваў якім вядомы ў мінулым галкіпэр «бела-блакітных» Міхаіл Вергеенка. У камандзе выстапалі наймацнейшыя на той момант футбалісты рэспублікі, таму клюб фактычна не сустракаў аніякай канкурэнцыі і за відавочнай перавагай атрымліваў перамогу ў чэмпіянаце раз-поразу. У пэрыяд з 1992 па 1995 гады менчукі пяць разоў запар станавіліся чэмпіёнамі краіны. Да канца 1990-х «Дынама» страціла чэмпіёнскі ход. Паступова завяршалі гульнявую кар’еру вэтэраны, шматлікія вядучыя футбалісты адпраўляліся ў замежныя чэмпіянаты. Супернікі з кожным годам станавіліся мацней.

У сьнежні 1999 году зьмяніўся ўласьнік клюбу — старшынём праўленьня ЗАТ «Дынама-Менск» стаў кіраўнік фірмы «Трайпл» Юры Чыж. Пад ягоным кіраўніцтвам «Дынама» толькі аднойчы заняло першае месца ў чэмпіянаце. У апошні на дадзены момант раз чэмпіёнам Беларусі сталічны клюб станавіўся ў 2004 годзе. Да залатых мэдалёў каманду прывёў Юры Шуканаў. Многія сэзоны «Дынама» спрабавала вярнуцца ў асноўную сетку эўрапейскіх турніраў, аднак непераадольнымі бар’ерамі станавіліся 2-і і 3-і кваліфікацыйныя раўнды. У сэзоне 2010—2011 гадоў Лігі Эўропы менчукі спыніліся за крок ад групавога этапу. Былі выгуляны эстонскі «Калеў» (5:1, 5:0) і ізраільскі «Макабі» (3:1, 0:1). Аднак у плэй-оф «Дынама» не знайшло ключ да брамы бэльгійскага «Бруге» (2:3, 1:2). У той момант камандай кіраваў Уладзімер Гольмак. Сэзон 2010 году чэмпіянату Беларусі сталічная каманда скончыла на 4 месцы. Наступныя два сэзоны дружына не брала ўдзелу ў эўракубкавых матчах. У сэзоне 2011 году, пад кіраўніцтвам расейскіх трэнэраў, спачатку Алега Васіленкі, потым Сяргея Аўчыньнікава, менчукі таксама занялі 4 месца, што не дазволіла паўдзельнічаць у эўрапейскіх спаборніцтвах.

Сэзон 2012 году «Дынама» пачала пад кіраўніцтвам Аляксандра Сяднёва. Аднак у ліпені трэнэр падаў у адстаўку. Каманда была ачоленая ўкраінскім трэнэрам Алегам Пратасавым. Каманда здабыла бронзавыя мэдалі ў 2012 годзе, а таксама прасунулася ў фінал Кубка Беларусі ў 2013 годзе. Па звальненьні Пратасава новым трэнэрам «Дынама» стаў нідэрляндзкі адмысловец Робэрт Мааскант. Зь ім клюб пасьпяхова пачаў розыгрыш Лігі Эўропы, то бок у першым кваліфікацыйным раўндзе была пераможаная летувіская «Круоя» (3:0, 5:0), у двубоі беларусы перамаглі харвацкую «Лякаматыву» (1:2, 3:2). Непераадольным бар’ерам для менчукоў стаўся ў трэцім раўндзе турэцкі «Трабзанспор» (0:1, 0:0). У чэмпіянаце Беларусі каманда паўтарыла вынік папярэдняга сэзону, заняўшы трэці радок.

Уладзімер Журавель на прэсавай канфэрэнцыі перад гульнёй з ПАОКам.

31 сьнежня 2013 году галоўным трэнэрам «Дынама» быў прызначаны Ўладзімер Журавель[1], колішні футбаліст клюбу ў 1990-х гадах. Пад ягоным кіраўніцтвам менчукі ўдала пачалі сэзон, які рушыў зь пяці перамог і адной нічыі. Пасьля чацьвертага тура «Дынама» ўпершыню з 2004 году аднаасобна ачоліла турнірную табліцу[2]. Дынамаўцы мелі самую надзейную абарону, дзякуючы якой першы мяч быў прапушчаны толькі ў шостым туры. Улетку каманда ўчыніла сэрыю з васьмі пераможных матчах у чэмпіянаце. Адначасова, сталічны клюб распачаў пасьпяховы эўракубкавы сэзон. «Бела-блакітныя» без паразаў прайшлі ўсю кваліфікацыю Лігі Эўропы 2014—2015 гадоў. Пачало «Дынама» з другога раўнду матчамі супраць фінскай МюПы-47 (3:0, 0:0). Двойчы быў перагуляны румынскі «Клуж» (1:0, 2:0). У плэй-оф дзьве перамогі былі здабытыя над партугальскім «Насьёналам» (2:0, 3:2). «Дынама», такім чынам, стала другой беларускай дружынай, якая прасоўвалася ў групавы этап Лігі Эўропы. Паводле вынікаў лёсаваньня «Дынама» патрапіла ў групу K, куды таксама накіраваліся італьянская «Фіярэнтына», грэцкі ПАОК і францускі «Генгам»[3]. Дэбют у новым кубку для дынамаўцаў быў няўдалым. Пасьля паразы ад ПАОКа зь лікам 1:6, «Дынама» прагуляла «Фіярэнтыне» зь лікам 0:3. У першай сустрэчы з «Генгамам» сталічныя футбалісты валодалі ініцыятывай, але лік ня быў адкрыты. У другім матчы з французамі ўжо ў іх дома беларусы атрымалі паразу зь лікам 2:0 і страцілі ўсе шанцы на выхад з групы. У роўнай хатняй гульні з грэкамі менчукі прапусьцілі галы ў апошнія дзесяць хвілінаў матчу (0:2). Ужо ў фінальным матчы групы ў Італіі «Дынама» сенсацыйна здабывало перамогу зь лікам 1:2. На галы Сяргея Канцавога і Неманьі Нікаліча ў італьянцаў адказаў Марка Марын. Увосень пагоршыліся вынікі ў айчынным першынстве. Сталічная дружына прангуляла ключавыя матчы і ня здолела вярнуць сабе першы радок. Вынікам сэзона былі срэбныя мэдалі, якія, аднак, не задаволілі кіраўніцтва. У рэшце, Журавель быў звольнены з сваёй пасады.

Вук Рашавіч на прэсавай канфэрэнцыі перад матчам «Дынама» ў Лізе Эўропы.

Новым галоўным трэнэрам быў прызначаны чэскі адмысловец Душан Угрын-малодшы[4]. Пасьля таго як з паўфіналу Кубка Беларусі «Дынама» было выбітае, а ў першынстве каманду чакаў дрэнны старт, чэх быў звольнены з сваёй пасады. Выканаўчым абавязкі ў далейшым выконваў спартовы дырэктар клюбу сэрб Вук Рашавіч[5]. З новым трэнэрам вынікі каманды палепшыліся. «Дынама» ўзьнялося на другі радок, але першае месца было недасяжным, бо шмат пунктаў было страчана на пачатку сэзону. У Лізе Эўропы менчукі паўтарылі леташні посьпех, прабіўшыся ў групавую стадыю эўракубка. У кваліфікацыі былі пераможаныя баўгарскае «Чорнае Мора», швайцарскі «Цюрых» і аўстрыйскі «Рэд Бул». Пры гэтым з апошнім клюбам дынамаўцы абмяняліся перамогамі зь лікам 2:0. Квіток да групы беларусы набылі ўжо ў сэрыі пэнальці, а сапраўдным героем матчу стаў дынамаўскі брамнік Аляксандар Гутар. Супернікамі на асноўнай стадыі Лігі Эўропы сталіся гішпанскі «Вільярэал», аўстрыйскі «Рапід» і чэская «Вікторыя». Толькі напрыканцы розыгрышу, ужо страціўшы ўсе шанцы на прасоўваньне далей, «Дынама» здабыла адзіныя тры пункты, перамогшы ў хатнім паядынку чэскую «Вікторыю». У сакавіку 2016 году Юры Чыж быў затрыманы па падазрэньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва вялікім маштабе. У траўні ягоны сын Сяргей ачоліў раду клюбу[6]. У клюбе пачаліся фінансавыя цяжкасьці, што прывяло да сыходу лідэраў, то бок з дружыны ўзімку сышлі Фатас Бэчырай, Чыгозэ Ўдоджы. У траўні быў звольнены з пасады трэнэра Вук Рашавіч, а ягонае месца заняў Сяргей Бароўскі. Ужо летам зьнізіўся абарончы патэнцыял «Дынама» па сыходзе галоўнага абаронцы Ўмару Бангуры і брамніка Аляксандра Гутара. Каманда змагалася толькі за 3 радок, на якім дружына і скончыла першынство. У розыгрышы Лігі Эўропы менчукі былі выбітыя з трэцяга раўнду сэрбскай «Ваяводзінай».

Сяргей Гурэнка правёў у «Дынама» сэзон як футбаліст у 2009 годзе, а пасьля шматкроць запрашаўся на пасаду галоўнага трэнэра каманды.

На 2017 год клюб падмацаваўся абаронцам Ніна Галавічам, а таксама нападнікам Арцёмам Сарокам, які да таго добра гуляў і здабыўваў галы за «Гарадзею». Пачаў раскрывацца Ўраш Нікаліч, які далучыўся да «Дынама» ўлетку 2016 году. На пачатку сэзону менскі клюб спыніўся на чвэрцьфінале Кубка Беларусі, а няўдалы пачатак чэмпіянату прывёў да адхідленьня Бароўскага з пасады, а ягонае месца заняў Сяргей Гурэнка. Зьяўленьне новага трэнэра адрадзіла гульню каманды. Менчукі рэдка гублялі пункты і змагаліся за першы радок. У Лізе Эўропы каманда зноўку як і ў папярэднім сэзоне дасягнула трэці кваліфікацыйны раўнд, дзе атрымалі паразу ад кіпрскага АЕКу. Лёс мэдалёў чэмпіянату вызначыў апошні тур. Тры клубы, як то БАТЭ, «Дынама» і «Шахцёр», мелі мажлівасьць заняць першы радок. Каб здабыць доўгачаканы тытул «Дынама» мусіла перамагчы ў гасьцях «Віцебск» і чакаць на перамогу «Гарадзеі» ў сустрэчы супраць БАТЭ. «Дынама» выгуляла ў віцебскай каманды зь лікам 4:1, аднак, БАТЭ толькі на апошняй хвіліне выратаваўся ў сустрэчы з «цукровымі» і скончыў матч ўнічыю зь лікам 3:3. Такім чынам, «Дынама» атрымала толькі срэбныя мэдалі. У 2018 годзе клюб выбыў з паўфіналу Кубка Беларусі і няблага пачаў сэзон, захапіўшы 2 радок. Доўгі час «Дынама» не магло нагнаць БАТЭ, а ў другой палове сэзону нават саступіла другое месца «Шахцёр». У канцы сэзону «Дынама» нават магло саступіць трэці радок «Віцебску», але сталічная каманда здолела перамагчы ў барацьбе за мэдалі ў паўночнікаў. У Лізе Эўропы прасунуўшыся да трэцяга кваліфікацыйнага раўнда «Дынама» пасьля хатняй перамогі зь лікам 4:0 у выніку саступіла расейскаму «Зэніту» ў матчы ў адказ зь лікам 8:1 у дадатковы час.

Клюбны маскот Дынамоша.

Па сканчэньні сэзону Гурэнка сышоў з сваёй пасады, а ў клюб быў запрошаны расеец Раман Піліпчук. Разам з трэнэрам да «Дынама» далучыўся шэраг расейскіх выканаўцаў. Чэмпіянат пачаўся вельмі няўдала і ўжо напрыканцы траўня «Дынама» займала толькі 6 радок. Піліпчук быў звольнены, а на ягонае месца павярнуўся Гурэнка. У той жа час эканамічны суд Менску пастанавіў, што «Дынама» ня можа належыць Чыжу. Клюб быў перададзены на балянс Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту. Каманда ня здолела стабілізаваць вынікі і скончыла сэзон на 4 месцы. Пасьля няўдалага сэзону з клюбу сышоў нападнік Кегіндэ Фатаі, які за 23 матчы здабыў усяго 3 галы, у той час як у 2018 годзе па далучэньні да менчукоў з «Уфы» ўлучыў 5 галоў у браму супернікаў у 9 матчах. Наступны сэзон стаўся такім жа няўдалым, за першыя два туры «Дынама» атрымала дзьве паразы. У красавіку 2020 году Гурэнка быў звольнены з пасады, а новым трэнэрам быў прызначаны Леанід Кучук. «Дынама» працягнула ісьці ў сярэдзіне табліцы і толькі ў другім коле менчукі прасунуліся вышэй і скончылі на 6 месцы.

На сэзон 2021 году «Дынама» падмацавалася легіянэрамі Жанам-Марэлем По і Абляем Мбэнгам. Таксама былі запрошаныя дасьведчаныя былі гульцы клюбу, як то Антон Пуціла, Сяргей Кісьляк і Арцём Быкаў. Пачатак як у папярэднія сэзоны выйшаў жахлівы, то бок пасьля 5 туру «Дынама» займала 7 радок, але пакрысе вынікі палепшыліся ажно да 3 месцы. Тым ня менш улетку каманда апусьцілася ніжэй. У чэрвені ачоліў клюб былы абаронца клюбу Арцём Чалядзінскі, і каманда зноўку зачапілася за тройку. Да сканчэньня сэзону з дружыны быў адкліканы нападнік «Ахмата» Абляй Мбэнг, які стаў найлепшым бамбардзірам каманды гэтага сэзону. «Дынама» гэтак і скончыла сэзон на трэцім месцы. Яшчэ на верасень 2021 году сярэднемесячны заробак футбалістаў асноўнага складу «Дынама» складаў 4000 даляраў ЗША (10 000 рублёў), які надалей вырашылі абмежаваць 8000 рублёў[7]. Перад пачаткам новага сэзону 2022 году з клюбу сышлі легіянэры-лідэры, але да каманды прыядналіся былі футбалісты клюбу Раман Бегуноў і Аляксандар Сачыўка. З нападнікаў застаўся Іван Бахар і Душан Бакіч, на якіх у 2022 годзе рабілася надзея трэнэрскага штабу. «Дынама» адразу захапіла пазыцыі ў першай тройцы табліцы. У пачатку траўня пры крыху больш за 10 тысячаў заўзятараў сталічная дружына выратавала гульню з БАТЭ, дзякуючы галам Бахара. У выніку матч скончыўся зь лікам 2:2. Аднак празь некалькі дзён дынамаўцы атрымалі паразу ад канкурэнта салігорскага «Шахцёра», выбыўшы з тройкі. У канцы сэзону менчукі прэтэндавалі на мэдалі, але шэраг няўдалых матчаў, у тым ліку зьнішчальнай паразы ад «Энэргетыка-БДУ» зь лікам 1:4, вымусіў каманду скончыць толькі на 4 месцы. Па сканчэньні год Чалядзінскі быў адхілены ад пасады галоўнага трэнэра, а на ягоную пасаду быў запрошаны Вадзім Скрыпчанка.

У новым сэзоне 2023 году «Дынама» адразу набрало добры тэмп, атрымаўшы на пачатку пяць перамогаў запар. У шостым туры каманда зьведала паразу ад гарадзенскага «Нёману», аднак у наступным дынамаўцы гэтак жа ладна працягнулі набіраць пункты. Менчукі ўвесь час ачольвалі табліцу, але далёка адарвацца ад спачатку жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», а потым «Нёману» не выпадала. Толькі ў перадапошнім туры сталічнікі здабылі залатыя мэдалі чэмпіянату, упершыню амаль за 20 гадоў[8].

Стары стадыён «Дынама» быў хатнім для клюбу працяглы час.

Ад свайго пачатку яшчэ ў часы СССР клюб прымаў супраціўніка на стадыёне «Дынама», які месьціцца ў самым цэнтры Менску. Урачыстае адкрыцьцё стадыёну адбылося ў 1934 годзе. Аднак, яму было наканавана двойчы перажыць сваё нараджэньне. У гады гітлераўскай акупацыі стадыён быў цалкам разбураны, але пасьля вызваленьня Менску жыхары ізноў аднавілі яго, і ўжо ў 1945 годзе стадыён прыняў першых удзельнікаў чэмпіянату СССР па футболе і першых гледачоў.

Стадыён «Дынама» быў адным зь месцаў правядзеньня спаборніцтваў падчас Алімпійскіх гульняў 1980 году, перад якімі была зроблена рэканструкцыяў, у выніку якой зьявіўся невялікі брыль, сэктар прэсы, а зьмяшчальнасьць стадыёну была павялічаная да 50 тысячаў. Крыху пазьней з-за дрэннага тэхнічнага стану другі ярус быў зачынены, а зьмяшчальнасьць зьнізілася да 34 тысячаў. Пасьля атрыманьня незалежнасьці стадыён застаўся ў камунальнай уласнасьці, але «Дынама» карысталася стадыёнам на правах арэнды. Акрамя таго, спартовы аб’ект быў хатняй арэнай нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе. У 2012 годзе стадыён «Дынама» быў зачынены на рэканструкцыю, аднак яшчэ з сэзону 2009 году свае хатнія матчы клюб праводзіў на стадыёне «Дынама-Юні» ў мікрараёне Кунцаўшчына на захадзе сталіцы, які напачатку кастрычніка 2008 году быў выкуплены ў футбольнага клюбу «Дарыды». Новы клюбны стадыён меў зьмяшчальнасьць у 4500 чалавек. У студзені 2013 году аднак і гэты стадыён быў зачынены на рэканструкцыю.

Сучасны перабудаваны стадыён «Дынама», дзе клюб ладзіць свае матчы.

Свае хатнія матчы футбольны клюб «Дынама» па закрыцьці ўзгаданых стадыёнаў мусіў ладзіць на сталічным стадыёне «Трактар». Гэты стадыён каманда ўжо выкарыстоўвала ў 1960-я гады, калі выступала пад назовам «Беларусь» і ў канцы 1970-х, калі стадыён «Дынама» быў зачынены на рэкантрукцыю ў сувязі з падрыхтоўкай да Алімпійскіх гульняў 1980 году. Варта заўважыць, што стадыён «Трактар» не меў права на правядзеньне матчаў эўракубкаў з стадыі 3 кваліфікацыйнага раўнду, таму менчукі свае хатнія матчы на гэтай стадыі праводзілі спачатку на стадыёне ў Берасьці, а з сэзону 2014—2015 гадоў на «Барысаў-Арэне».

Улетку 2018 году, калі па рэканструкцыі быў адкрыты абноўлены стадыён «Дынама», каманда пачала праводзіць свае матчы менавіта на ім. З мэтай зьберагчы травяное пакрыцьцё на адбудаваным стадыёне матчы на пачатку вясны і напрыканцы восені каманда ладзіла на стадыёнах ФК «Менск» ці РЦАП-БДУ, якія маюць штучнае пакрыцьцё. З сканчэньнем будаўнічых работ на ўласным стадыёне ў Кунцаўшчыне ў 2021 годзе «Дынама» свае матчы ў памянёныя паравіны году цяпер ладзіць на ім.

Чэмпіянат Беларусі

Кубак Беларусі

  • Пераможца (3): 1992, 1994, 2003
  • Фіналіст (3): 1996, 1998, 2013

Турнір дублёраў чэмпіянату Беларусі

  • Чэмпіён (7): 2004, 2005, 2006, 2007, 2009, 2010, 2014
  • Срэбны прызэр (4): 2002, 2011, 2012, 2015
  • Бронзавы прызэр: 2013

Чэмпіянат СССР (Найвышэйшая ліга)

  • Чэмпіён: 1982
  • Бронзавы прызэр (3): 1954, 1963, 1983

Чемпионат СССР (Першая ліга)

  • Чэмпіён (2): 1953, 1956
  • Срэбраны прызэр (2): 1951, 1975
  • Бронзавы прызэр (2): 1974, 1978

Кубак СССР

  • Фіналіст (2): 1965, 1987

Кубак Футбольнага саюзу СССР

  • Фіналіст: 1989

Чэмпіёнат БССР

  • Чэмпіён (8): 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1953, 1956, 1975
  • Срэбны прызэр (5): 1934, 1935, 1946, 1952, 1977
  • Бронзавы прызэр (2): 1940, 1947

Кубак БССР

  • Уладальнік (2): 1936, 1940
  • Фіналіст (2): 1963, 1968

Чэмпіянат Беларусі (з 1992)

Кубак Беларусі (з 1992)

Эўракубкі

Чэмпіянат СССР (1941—1992)

Кубак СССР (1936—1992)

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Вадзім Пігас 2001
3 Сьцяг Нігерыі ПА Джозэф Акора 2001
4 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Гаўрыловіч 1990
6 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Паліцевіч (капітан) 1990
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Сялява 1992
9 Сьцяг Нігерыі Нап Стывэн Альфрэд 1997
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Уладзімер Хвашчынскі 1990
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Глеб Жэрдзеў 2000
13 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Іван Шымаковіч 2005
14 Сьцяг Нігерыі Нап Рэйманд Адэола 2001
16 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Данііл Сілінскі (ар. Гомель) 2000
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Іван Бахар 1998
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Падстрэлаў 1998
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Сачыўка 1986
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Фёдар Лапавухаў 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Расеі ПА Данііл Кулікоў 1998
25 Сьцяг Бразыліі Нап Пэдру Ігар 2002
26 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Калінін 2002
27 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Мацьвей Міхайрын 2005
29 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Боні Аміян (ар. Хімкі) 2003
33 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзяніс Палякоў 1991
37 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Кролік 2005
49 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Арцём Каратай 2004
66 Сьцяг Бразыліі Аб Раі 2000
67 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Раман Бегуноў 1993
74 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Павал Сядзько 1998
80 Сьцяг Расеі ПА Ігар Школік 2001
81 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Трафім Мельнічэнка 2006
88 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Мікіта Дземчанка 2002
99 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Арцём Сакалоўскі 2006
Трэнэр Пэрыяд
Юры Курненін 11.1999—06.2000
Павал Раднёнак 06.2000—12.2000
Аляксандар Піскароў 12.2000—07.2001
в. а. Георгі Кандрацьеў 07.2001—10.2001
Эдуард Малафееў 10.2001—04.2002
Андрэй Зыгмантовіч 04.2002—10.2002
в. а. Веніямін Арзамасцаў 10.2002—11.2002
Георгі Гюраў 12.2002—05.2003
Анатоль Байдачны 05.2003—11.2003
Пётар Шубін 12.2003—05.2004
Юры Шуканаў 05.2004—05.2005
Аляксандар Башмакоў 05.2005—07.2005
Аляксандар Рабаконь 07.2005—05.2006
 
Трэнэр Пэрыяд
Аляксей Пятрушын 05.2006—11.2006
Пётар Качура 11.2006—04.2007
Аляксандар Хацкевіч 04.2007—11.2007
Ігар Крывушэнка 11.2007—09.2008
Славалюб Мусьлін 09.2008—07.2009
Кірыл Альшэўскі 07.2009—08.2009
Сяргей Гурэнка 08.2009—05.2010
в. а. Сяргей Саладоўнікаў 05.2010
Уладзімер Гольмак 05.2010—11.2010
Алег Васіленка 12.2010—05.2011
Сяргей Аўчыньнікаў 05.2011—11.2011
Аляксандар Сяднёў 12.2011—07.2012
Алег Пратасаў 07.2012—06.2013
 
Трэнэр Пэрыяд
Робэрт Мааскант 06.2013—12.2013
Уладзімер Журавель 12.2013—12.2014
Душан Угрын 12.2014—04.2015
Вук Рашавіч[9] 05.2015—07.2016
Сяргей Бароўскі[10] 07.2016—04.2017
Сяргей Гурэнка[11][12] 05.2017—01.2019
Раман Піліпчук[13] 02.2019—05.2019
Сяргей Гурэнка[14] 06.2019—04.2020
Леанід Кучук[15] 04.2020—06.2021
Арцём Чалядзінскі 06.2021—11.2022
Вадзім Скрыпчанка 11.2022—

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Найвышэйшая 3 30 16 8 6 37–19 56 Ф 2Фіналіст
2013 Найвышэйшая 3 32 15 9 8 44–33 54 1/8
2014 Найвышэйшая 2 32 18 7 7 44–21 61 1/2
2015 Найвышэйшая 2 26 15 8 3 36–13 53 1/4
2016 Найвышэйшая 3 30 15 10 5 46–28 55 1/4
2017 Найвышэйшая 2 30 22 2 6 46–15 68 1/8
2018 Найвышэйшая 3 30 18 9 3 41–17 63 1/2
2019 Найвышэйшая 4 30 15 5 10 43–39 50 1/4
2020 Найвышэйшая 6 30 16 4 10 38–25 52 1/16
2021 Найвышэйшая 3 30 19 5 6 55–20 62 1/4
2022 Найвышэйшая 4 30 16 11 3 50–25 59 1/8
2023 Найвышэйшая 1 28 22 3 3 72–21 69 1/2

Удзел у эўракубках

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў 16 5 6 5 20—20
Кубак УЭФА/Ліга Эўропы 109 42 23 44 142—141
Ліга канфэрэнцыяў 11 2 2 7 11—18
Кубак кубкаў 6 2 3 1 6—4
Усяго 142 51 34 57 179—183
Сэзон Спаборніцтва Раўнд Супраціўнік Дома У гасьцёх Вынік
2010/11 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Эстоніі Калеў Сыламяэ 5:1 5:0 10:1
3 к/р Сьцяг Ізраілю Макабі Хайфа 3:1 0:1 3:2
Плэй-оф Сьцяг Бэльгіі Бруге 2:3 1:2 3:5
2013/14 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Летувы Круоя Пакрой 5:0 3:0 8:0
2 к/р Сьцяг Харватыі Лякаматыва Загрэб 1:2 3:2 4:4
3 к/р Сьцяг Турэччыны Трабзанспор Трабзон 0:1 0:0 0:1
2014/15 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Фінляндыі МюПа-47 Каўвола 3:0 0:0 3:0
3 к/р Сьцяг Румыніі ЧФР Клуж 1:0 2:0 3:0
Плэй-оф Сьцяг Партугаліі Насьёнал Фуншал 2:0 3:2 5:2
Група K Сьцяг Грэцыі ПАОК Тэсалёнікі 0:2 1:6
Група K Сьцяг Італіі Фіярэнтына Флярэнцыя 0:3 2:1
Група K Сьцяг Францыі Генгам 0:0 0:2
2015/16 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Баўгарыі Чорнае Мора Варна 4:0 1:1 5:1
3 к/р Сьцяг Швайцарыі Цюрых 1:1 (д. ч.) 1:0 2:1
Плэй-оф Сьцяг Аўстрыі Рэд Бул Зальцбург 2:0 0:2 (3:2, пэн.) 2:2
Група E Сьцяг Чэхіі Вікторыя Пльзень 1:0 0:2
Група E Сьцяг Аўстрыі Рапід Вена 0:1 1:2
Група E Сьцяг Гішпаніі Вільярэал 1:2 0:4
2016/17 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Латвіі Спартакс Юрмала 2:1 2:0 4:1
2 к/р Сьцяг Ірляндыі Сэнт-Патрыкс Атлетык 1:1 1:0 2:1
3 к/р Сьцяг Сэрбіі Ваяводзіна Новы Сад 0:2 1:1 1:3
2017/18 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Фарэрскіх выспаў Рунавік 2:1 2:0 4:1
2 к/р Сьцяг Паўночнай Македоніі Работнічкі Скоп’е 3:0 1:1 4:1
3 к/р Сьцяг Кіпру АЕК Лярнака 1:1 0:2 1:3
2018/19 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Ірляндыі Дэры Сіці 1:2 2:0 3:2
2 к/р Сьцяг Славаччыны ДАК 1904 Дунайска-Стрэда 4:1 3:1 7:2
3 к/р Сьцяг Расеі Зэніт Санкт-Пецярбург 4:0 1:8 (д. ч.) 5:8
2019/20 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Латвіі Ліепая 1:2 1:1 2:3
2020/21 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Польшчы Пяст 0:2 0:2
2022/23 Ліга канфэрэнцыяў 1 к/р Сьцяг Чарнагорыі Дэчыч 1:1 2:1 3:2
2 к/р Сьцяг Ізраілю Гапаэль Бээршэба 0:1 1:2 1:3
2023/24 Ліга канфэрэнцыяў 1 к/р Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Жалезьнічар 1:2 2:2 3:4
2024/25 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сьцяг Армэніі Пюнік 0:0 1:0 1:0
2 к/р Сьцяг Баўгарыі Лудагорац 1:0 0:2 1:2
2024/25 Ліга Эўропы 3 к/р Сьцяг Гібралтару Лінкальн Рэд Імпс 2:0 1:2 3:2
Плэй-оф Сьцяг Бэльгіі Андэрлехт 0:1 0:1 0:2
2024/25 Ліга канфэрэнцыяў Лігавы этап Сьцяг Шатляндыі Гартс 1:2
Сьцяг Фінляндыі ХІК 0:1
Сьцяг Польшчы Легія 0:4
Сьцяг Даніі Капэнгаген 1:2
Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Ларн 2:0
Сьцяг Грэцыі Панатынаікос :

23 сакавіка 2012 году Эўрапейская рада(be) дадала Юрыя Чыжа і ягоныя кампаніі, у тым ліку «Дынама-Менск», да Чорнага сьпісу Эўразьвязу[16][17]. 6 лістапада 2015 году санкцыі супраць Чыжа й ягоных актываў былі зьнятыя[18][19].

  1. ^ Главным тренером «Динамо» стал Владимир Журавель (рас.) ФК Дынама-Менск.
  2. ^ Минское «Динамо» впервые с 2004 года единолично возглавило таблицу чемпионата (рас.) Tribuna.
  3. ^ Жеребьевка группового этапа Лиги Европы. Минское «Динамо» сыграет с «Фиорентиной», «Генгамом» и ПАОКом(рас.) Tribuna.
  4. ^ Душан Угрин-младший — новый главный тренер нашего клуба. ФК «Дынама» Менск.
  5. ^ Официально. ФК «Дынама» Менск.
  6. ^ Футбол. Сергей Чиж избран на пост председателя наблюдательного совета «Динамо» Минск (рас.) Прессбол.
  7. ^ Лукашэнка аб выступленьні беларускіх футбалістаў: яны ж выйшлі на поле адпачыць // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 3 верасьня 2021 г. Праверана 3 верасьня 2021 г.
  8. ^ «В Бобруйске все-таки нашли „золото“. Здесь минское „Динамо“ завершило бестрофейную эпоху». Football.by.
  9. ^ Вук Рашович утвержден главным тренером минского «Динамо» (рас.)
  10. ^ Рашович отправлен в отставку, главным тренером минского «Динамо» назначен Боровский (рас.)
  11. ^ Гуренко назначен и. о. главного тренера «Динамо» Минск (рас.)
  12. ^ Минское «Динамо» официально подтвердило уход Сергея Гуренко (рас.)
  13. ^ Роман Пилипчук официально занял пост главного тренера минского «Динамо» (рас.)
  14. ^ Сергей Гуренко вновь возглавил минское «Динамо» (рас.)
  15. ^ Официально: Леонид Кучук — главный тренер минского «Динамо» (рас.)
  16. ^ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  17. ^ ЕС обнародовал черный список из 12 человек и 29 компаний (рас.). TUT.BY (2012-03-25). Праверана 2012-03-25 г. Архіўная копія ад 2012-03-25 г.
  18. ^ Санкцыі ЕС у дачыненні да Юрыя Чыжа і яго актываў знятыя (бел.). Наша Ніва (2015-10-6). Праверана 2015-10-06 г. Архіўная копія ад 2015-10-06 г.
  19. ^ ИК. Крутое пике Юрия Чижа: от самого успешного бизнесмена Беларуси к арестанту? «Радыё Свабода», 12.03.2016

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]