Сяргей Гурэнка
Сяргей Гурэнка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 верасьня 1972[1][2][3] (52 гады) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | абаронца, цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1989—1995 | Нёман Горадня | 185 (5) |
1995—1999 | Лякаматыў Масква | 112 (4) |
1999—2001 | Рома | 7 (0) |
2000—2001 | → Рэал Сарагоса | 11 (0) |
2001—2002 | Парма | 11 (0) |
2002—2003 | → П’ячэнца[d] | 25 (1) |
2003—2008 | Лякаматыў Масква | 113 (2) |
2009 | Дынама Менск | 13 (0) |
2014 | Партызан Менск | 7 (0) |
Зборныя | ||
1994—2006 | Беларусь | 80 (3) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2009—2010 | Дынама Менск | |
2010—2012 | Тарпэда-БелАЗ | |
2017—2018 | Дынама Менск | |
2019—2020 | Дынама Менск | |
2021 | Рытэрай | |
2021 | Шахцёр Салігорск | |
2023 | Уфа |
Сярге́й Віта́левіч Гурэ́нка (нар. 30 верасьня 1972 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. Найлепшы футбаліст Беларусі (1999). Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гульнявая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дарослым футболе дэбютаваў у 1989 годзе, выступаючы за гарадзенскі «Хімік», які па здабыцьці незалежнасьці пачаў называцца «Нёман». Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу расейскага «Лякаматыва», да якога далучыўся ў 1995 годзе. Наступныя пяць сэзонаў сваёй гульнявой кар’еры адгуляў за чыгуначнікаў з Масквы. Большую частку часу ў гэты пэрыяд быў асноўным гульцом каманды.
У 1999 годзе ўзгодніў кантракт з італьянскай «Ромай», але зайграць там ня здолеў. У 2001 годзе быў аддадзены ў арэнду гішпанскаму клюбу «Рэал» з Сарагосы, у складзе якога стаў уладальнікам Кубка Гішпаніі. Пасьля гэтага Гурэнка вярнуўся ў Італію, падпісаўшы кантракт з «Пармай» і дапамог камандзе здабыць Кубак Італіі. Футбаліст зьяўляўся на полі даволі рэдка, таму ў канцы сэзону быў аддадзены ў арэнду ў «П’ячэнцу», дзе ўжо быў гульцом асноўнага складу. Зь лета 2003 году зноў бараніў колеры расейскага «Лякаматыва», на гэты раз цягам пяці сэзонаў. Завяршыў прафэсійную кар’еру гульца ў менскім «Дынама», у складзе якога выступаў у 2008—2009 гадах. У 2014 годзе быў заяўлены менскім клюбам «Партызан-2002» для ўдзелу ў другой лізе чэмпіянату Беларусі[4], дзе згуляў 7 матчаў[5]. На той час яму ўжо быў 41 год.
У складзе зборнай Беларусі дэбютаваў 25 траўня 1994 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Украіны (1:3). Экс-рэкардсмэнам нацыянальнай каманды паводле колькасьці згуляных матчаў, якіх у яго было 80. У кастрычніку 2009 году Аляксандар Кульчы згуляў свой 81-ы матч за зборную і апярэдзіў Гурэнку. Таксама быў капітанам беларускай зборнай.
Трэнэрская
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў галоўным трэнэрам менскага «Дынама» у час 2009—2010 гадоў ды жодзінскага «Тарпэда» з 2010 па 2012 гады. Зь верасьня 2012 году па 2013 год зьяўляўся намесьнікам генэральнага дырэктара па спорце ў менскім «Дынама»[6]. У міжсэзоньні 2012—2013 гадоў быў адным з галоўных арганізатараў запрашэньня ў «Дынама» такіх гульцоў, як то Аднан Захіравіч, Крыстыян Абадо і Дзьмітры Сычоў (апошні гуляў разам з Гурэнкам у «Лякаматыве»).
У красавіку 2013 году перайшоў на трэнэрскую працу ў расейскі «Краснадар»[7], дзе быў асыстэнтам Славалюба Мусьліна, але ўжо ў жніўні 2013 году разам з Мусьліным пакінуў гэты клюб[8]. У лютым 2014 году далучыўся да трэнэрскага штабу «Спартака» з Нальчыку[9]. У чэрвені 2014 году зноў стаў асыстэнтам Славалюба Мусьліна, на гэты раз у пермскім «Амкары»[10]. У сьнежні 2014 году ўсьлед за Мусьліным пакінуў пасаду трэнэра пермякоў[11]. У студзені 2015 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі PRO[12]. У чэрвені 2015 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Славалюба Мусьліна ў бэльгійскім клюбе «Стандард»[13], але ўжо ў жніўні пасьля шасьці тураў чэмпіянату трэнэрскі штаб быў адпраўлены ў адстаўку[14].
У сьнежні 2015 году пачаў працу ў юнацкай камандзе менскага «Дынама»[15], а з пачатку наступнага сэзону ачоліў дубль. У траўні 2016 году дадаткова прыняў прапанову Славалюба Мусьліна быць ягоным асыстэнтам у зборнай Сэрбіі[16][17].
У траўні 2017 году па звальненьні Сяргея Бароўскага быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра менскага «Дынама»[18] і неўзабаве зацьверджаны на пасаду. Пры гэтым заставаўся ў штабе зборнай Сэрбіі, якая разам з Гурэнкам трапіла ў фінальную частку чэмпіянату сьвету 2018 году. Аднак у лістападзе 2017 году, неўзабаве пасьля адстаўкі Мусьліна, усьлед за ім пакінуў сэрбскую зборную[19]. У сэзоне 2017 году «Дынама» на чале з Гурэнкам заняла другое месца ў чэмпіянаце Беларусі, набраўшы роўную колькасьць пунктаў з чэмпіёнам БАТЭ і саступіўшы першае месца паводле дадатковых паказьнікаў. У сэзоне 2018 году дынамаўцы атрымалі бронзавыя мэдалі чэмпіянату, пасьля чаго трэнэр пакінуў каманду[20]. У чэрвені 2019 году ізноў прызначаны галоўны трэнэрам менскага «Дынама»[21].
Аднак, выступы каманды атрымаліся няўдалымі, бо «Дынама» выбыла зь Лігі Эўропы ў першым раўндзе, а ў чэмпіянаце Беларусі 2019 году засталося без мэдалёў. У пачатку 2020 году каманда была выбітая з Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце месьцілася ў ніжняй частцы табліцы. У красавіку 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб[22]. У лютым 2021 году ачоліў летувіскі «Рытэрай»[23], які пад ягоным кіраўніцтвам знаходзіўся ў ніжняй частцы табліцы. У траўні 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў пасаду ў летувіскім клюбе[24]. У ліпені 2021 году быў прызначаны галоўным трэнэрам салігорскага «Шахцёра»[25]. Разам з Гурэнкам «Шахцёр» выбыў зь Лігі канферэнцыяў і Кубка Беларусі. У верасьні 2021 году, пасьля паразы ад БАТЭ (0:1), пакінуў салігорскі клюб[26].
У чэрвені 2023 году стаў галоўным трэнэрам расейскай «Уфы»[27]. У жніўні 2023 году быў звольнены з пасады[28].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sergey Gurenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Sergei Gurenko // FBref (мн.)
- ^ а б в SERGEI GURENKO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ 2-я лига. Анонс. «Красный партизан» Гуренко и «белый крумкач» Грабовский (рас.)
- ^ 2-я лига. Итоги. Без одного гола тысяча (рас.)
- ^ ФК «Динамо-Минск». Руководство (рас.)
- ^ Сергей Гуренко вошел в тренерский штаб «Краснодара»(недаступная спасылка)
- ^ Гуренко покинул тренерский штаб «Краснодара»
- ^ Сергей Гуренко вошел в тренерский штаб «Спартака» из Нальчика
- ^ Гуренко будет помогать Муслину в «Амкаре»
- ^ Сергей Гуренко покинул пост старшего тренера "Амкара"
- ^ Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO
- ^ Сергей Гуренко стал ассистентом Славолюба Муслина в бельгийском «Стандарде» (рас.)
- ^ «Стандард» уволил Муслина и Гуренко (рас.)
- ^ Сергей Гуренко приступил к работе с юношеской командой минского "Динамо"
- ^ Сергей Гуренко стал помощником Славолюба Муслина в сборной Сербии
- ^ Сергей Гуренко: "Став помощником Муслина в сборной Сербии, я продолжу тренировать дубль минского "Динамо"
- ^ Гуренко назначен и. о. главного тренера «Динамо» Минск (рас.)
- ^ Сергей Гуренко расторг контакт с Федерацией футбола Сербии
- ^ Минское «Динамо» официально подтвердило уход Сергея Гуренко (рас.)
- ^ Сергей Гуренко вновь возглавил минское «Динамо» (рас.)
- ^ Официально: Минское "Динамо" расторгло контракт с Гуренко
- ^ Сергей Гуренко возглавил литовский "Ритеряй"
- ^ "Ритеряй" не стал продлевать действовавший до конца мая контракт с Сергеем Гуренко
- ^ Официально: Сергей Гуренко - главный тренер "Шахтера"
- ^ "Шахтер" расстался с главным тренером Сергеем Гуренко
- ^ Сергей Гуренко стал главным тренером российской "Уфы" (рас.) Праверана 2023-06-21 г.
- ^ Сергей Гуренко уволен с поста главного тренера российской "Уфы" (рас.) Праверана 2023-08-31 г.
- Нарадзіліся 30 верасьня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Горадні
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Лякаматыў» Масква
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Рэал» Сарагоса
- Футбалісты клюбу «Парма»
- Футбалісты клюбу «П’ячэнца»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Партызан» Менск
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Рытэрай» Вільня
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Ўфа»
- Беларускія футбалісты
- Беларускія футбольныя трэнэры