Перайсьці да зьместу

Кунцаўшчына (мікрараён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кунцаўшчына
Краіна
Горад Менск
Паштовыя індэксы 220017 і 220140

Ку́нцаўшчына — мікрараён у складзе Фрунзэнскага раёну гораду Менску ў заходняй частцы Менску. Мяжуе зь мікрараёнамі Каменная Горка, Дамброўка, Захад.

Восеньню 2019 года на фасадах трох 12-павярховых жылых дамоў па вул. Прытыцкага 134, 136 і 150 створаны тры манументальных мурала «Будучыня». Муралы ўяўляюць сабой трыпьціх на тэму сучаснасьці і будучыні Беларусі[1]. Над стварэньнем трыпьціха працавалі мастакі Artez з Серьбіі (мурал «Фрыланс»), Mutus з Беларусі (мурал «Лічбавы свет»), Тонкі і Jofre Oliveras з Гіспаніі (мурал «Героі новага часу»). Праэкт быў рэалізаваны намаганьнямі адьміністрацыі Фрунзэнскага раёну Менску, стрыт-арт-актывістаў Urban Myths і кампаніі А1.