Перайсьці да зьместу

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2021 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2021 году — 31-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі, які праходзіў з 12 сакавіка да 5 сьнежня. Спаборніцтвы ладзіліся ў трох лігах.

Найвышэйшая ліга

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У найвышэйшай лізе гулялі 16 камандаў. Пасьля мінулага сэзону «Белшына», «Смалявічы» вылецелі ў першую лігу, а іх месца занялі найлепшыя дружыны першай лігі 2020 году — «Спадарожнік» і «Гомель». «Гарадзея» пасьля папярэдняга сэзону спыніла сваё існаваньне, таму зь першай лігі была запрошаная «Смаргонь», якая заняла ў першай лізе 6 месца. Іншыя клюбы, якія фінішавалі вышэй за «Смаргонь», адмовіліся ад удзел у найвышэйшай лігі. Пасьля 15 тура «Спадарожнік» зьняўся з турніру, у выніку чаго усе наступныя матчы ягоныя супернікі аўтаматычна атрымалі па 3 пункты.

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1Шахцёр30243362-1875Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2022—2023 гадоў
2БАТЭ30198361-2765Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў
3Дынама Менск30195655-2062Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў
4Гомель30178557-2359
5Рух301610452-2858
6Дынама Берасьце30814832-3238
7Віцебск309101137-4137
8Тарпэда-БелАЗ301061438-4336
9Слуцак30981336-4435
10Іслач30971438-4734
11Нёман30971436-3634
12Менск30891332-5233
13Энэргетык-БДУ30891335-4233
14Славія30881442-5032Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе
15Смаргонь30491726-6621Паніжэньне ў першую лігу
16Спадарожнік30212712-827Датэрмінова зьняліся з розыгрышу

Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
2 сьнежня
5 сьнежня
Славія1:0
0:0
Крумкачы

У розыгрышы першай лігі рэкордна скараціўся сьпіс удзельнікаў, які налічваў усяго 12 камандаў. Яны згулялі паміж сабой у тры колы, агулам 33 матчы. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Спадарожнік», «Гомель», а таксама «Смаргонь» выйшлі ў найвышэйшую лігу. Апошняя зь іх атрымала запрашэньне на ўдзел у найвышэйшай лігі праз спыненьня існаваньня «Гарадзеі». У адваротным кірунку рушыла толькі «Белшына», а «Смалявічы» адмовіліся ад удзелу ад турніру зь фінансавых чыньнікаў. Спынілі свае выступы «Ашмяны-БДУФК», «Граніт» і «Хімік». З другой лігі падняліся найлепшыя каманды другой лігі сэзону 2020 году — «Дняпро» і петрыкаўскі «Шахцёр». Дзеля папаўненьня складу ўдзельнікаў былі запрошаныя з другой лігі «Баранавічы».

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1Арсэнал33208559-2268Выйшлі ў найвышэйшую лігу
2Белшына33196869-4263
3Крумкачы33179758-3160Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе
4Хваля33168949-3956
5Дняпро331510858-3855
6Лякаматыў33159956-3954
7Шахцёр Петрыкаў331371350-5646
8Нафтан3311111144-4644
9Ворша33971741-6034
10Баранавічы33771938-7228
11Ліда33492033-7521
12Слонім-201733372327-6216

Другая ліга значна зьмяніла свой фармат, фармальна аб’яднаўшыся з абласнымі чэмпіянатамі. Колькасьць удзельнікаў павялічылася да 77 камандаў, якія былі падзеленыя на чэмпіянаты Гарадзенскай, Гомельскай, Магілёўскай абласьцей. Розыгрышы Берасьцейскай і Віцебскай абласьцей ладзіліся ў падгрупах «Захад» і «Ўсход», а ў чэмпіянаце Менскай вобласьці, якая была падзеленая па падгрупы «Поўдзень» і «Поўнач», узялі ўдзел прадстаўнікі Менску.

Матчы за 1—7 месцы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
1—2Макслайн1:2 (д. ч.)Астравец
3—4Партызан1:0Асіпавічы
5—6БДУ3:1Стэнлес
7—8Дняпро-Юні1:2Маларыта

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]