Перайсьці да зьместу

Арцём Сарока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Сарока
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 красавіка 1992(1992-04-01)[1][2][3] (33 гады)
Рост 191 см
Вага 73 кг[5]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Койданаў
Нумар 30
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2017 БАТЭ 11 (0)
2017 Іслач 9 (0)
2017 Тарпэда-БелАЗ 6 (0)
2018 Слуцак 2 (0)
2018 Дняпро Магілёў 7 (0)
2019 Дняпро Магілёў[d] 20 (0)
2020—2021 Віцебск 26 (0)
2022—2023 Арсэнал Койданаў 22 (0)
2024 Славія Мазыр 5 (0)
2024—4 Арсэнал Койданаў 36 (0)
Зборныя
2012—2013 Беларусь (да 21) 19 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 лістапада 2025.

Арцём Барысавіч Саро́ка (нар. 1 красавіка 1992 году) — беларускі футбаліст, брамнік койданаўскага «Арсэнала».

Выхаванец менскай СДЮШАР «Трактар». Упершыню на прафэсійным узроўні выступіў у 2010 годзе ў складзе дублю БАТЭ. У 2011 годзе перамог у спаборніцтве сярод каманд-дубляў. З 2012 году пачаў часам трапляць на лаўку запасных у асноўнай камандзе БАТЭ. У якасьці запаснога брамніка выйграў Супэркубкі Беларусі 2013 і 2014 гадоў. У галоўнай камандзе БАТЭ пачаў гуляць з 2014 году. 11 кастрычніка 2014 году дэбютаваў у асноўным складзе БАТЭ ў кубкавым матчы супраць «Слуцку» (2:1), а 22 лістапада 2014 году згуляў свой першы матч у чэмпіянаце Беларусі супраць «Гомлем» (4:0). У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[6]. У cэзоне 2015 гуляў у асноўным за дубль, за галоўную каманду правёў два матчы ў чэмпіянаце ў канцы cэзона і тры матчы ў Кубку Беларусі. У сэзоне 2014—2015 гадоз таксама спаборнічаў у Лізе чэмпіёнаў. Сэзон 2016 году пачаў на лаўцы запасных, але пасьля зыходу ўлетку з каманды асноўнага брамніка Сяргея Чэрніка пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе.

У студзені 2017 году выправіўся на прагляд у малдаўскі «Мілсамі»[7], аднак ня здолеў дамовіцца аб пераходзе. У сакавіку быў на праглядзе ў мазырскай «Славіі». У сакавіку 2017 году аддадзены ў арэнду «Іслачы»[8]. У пачатку cэзону 2017 году быў асноўным брамнікам клюбу зь Менскага раёну, але пазьней страціў месца ў браме. У выніку, у жніўні 2017 году аддадзены ў арэнду клюбу «Тарпэда-БелАЗ»[9]. За жодзінцаў у другой палове 2017 году правёў 6 матчаў. Па заканчэньні cэзону ў лістападзе 2017 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[10].

У студзені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Слуцак»[11], дзе стаў другім брамнікам пасьля Барыса Панкратава. У ліпені 2018 году перайшоў у клюб «Прамень»[12]. Спачатку быў другім брамнікам пасьля Дзяніса Шэліхава, з кастрычніка заняў месца ў першай адзінаццатцы. У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка, часам саступаючы месца ў складзе Арсэну Бегларану.

У студзені 2020 году пасьля таго, як Дняпро выляцеў з Найвышэйшай лігі Арцём Сарока перайшоў у «Віцебск»[13]. У cэзоне 2020 году чаргаваўся ў браме зь Дзьмітром Гушчанкам, а на наступны год саступіў яму месца асноўнага брамніка. У cэзоне 2022 году ня трапіў у заяўку «Віцебска», а ў чэрвені Камітэт АБФФ па статусе і пераходах футбалістаў надаў брамніку статус свабоднага агента[14]. У ліпені 2022 году далучыўся да койданаўскага «Арсэнала»[15]. Стаў другім брамнікам каманды, правёўшы ў cэзоне 2022 году толькі адзіны матч у Найвышэйшай лізе. У лютым 2023 году падоўжыў пагадненьне з койданаўцамі[16]. У cэзоне 2023 дапамог «Арсеналу» перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2024 году трэнаваўся з мазырскай «Славіяй» і неўзабаве склаў з клюбам працоўную ўгоду[17]. У ліпені 2024 году пакінуў «Славію»[18] і вярнуўся ў «Арсэнал»[19]. Стаў цьвёрдым гульцом асноўнага складу, а перад сэзонам 2025 году падоўжыў кантракт з клюбам[20].

У 2012—2013 гадах быў асноўным брамнікам моладзевай зборнай Беларусі.

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
БАТЭ2015Найвышэйшая ліга2–1
2016Найвышэйшая ліга7–5
Іслач2017Найвышэйшая ліга9–15
Тарпэда-БелАЗ6–1
Слуцак2018Найвышэйшая ліга2–3
Прамень7–7
Дняпро Магілёў2019Найвышэйшая ліга20–29
Віцебск2020Найвышэйшая ліга7–8
  1. Artem Soroko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Artem Soroko // FBref (анг.)
  3. Artem Soroko // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. https://betnews.by/player/artem-soroko-arsenal-belarus/
  5. Сороко АртемБеларуская фэдэрацыя футболу.
  6. Сороко, Яблонский и Климович продлили контракты с БАТЭ (рас.)
  7. Артем Сороко проходит просмотр в "Милсами" (рас.) 2017-01-23 г. Праверана 2023-12-06 г.
  8. БАТЭ отдал Артема Сороко в аренду «Ислочи» (рас.). Футбол Беларуси (7 сакавіка 2017).
  9. «Торпедо-БелАЗ» объявил об аренде у БАТЭ Артема Сороко (рас.). Футбол Беларуси (1 жніўня 2017).
  10. Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  11. Вратарь БАТЭ перешел в «Слуцк» (рас.). Футбол Беларуси (26 студзеня 2018).
  12. Артем Сороко перешел в «Луч» (рас.). Футбол Беларуси (27 ліпеня 2018).
  13. Артём Сороко - игрок ФК "Витебск"! (рас.). Футбольный клуб "Витебск" (17 студзеня 2020).
  14. БФФ наделила Артема Сороко статусом свободного агента и другие решения Комитета по статусу и переходам (рас.)
  15. Сороко стал футболистом дзержинского "Арсенала" (рас.)
  16. "Арсенал" продлил контракт с Сорокой и снова подписал Санько (рас.)
  17. Артем Сороко подписал контракт со "Славией" (рас.)
  18. Голкипер Артем Сороко расстался со "Славией" (рас.)
  19. Артем Сороко вернулся в "Арсенал" (рас.)
  20. Сороко продлил контракт с "Арсеналом" (рас.). Football.by (2026-01-08). Праверана 2026-01-23 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]