Сяргей Гоцманаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Гоцманаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 сакавіка 1959(1959-03-27)[1] (64 гады)
Менск, БССР
Рост 175 см
Вага 71 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1978
1979—1990
1990
1990—1991
1991—1992
1992—1993
1993—1996
1996—1999
Дынама Берасьце
Дынама Менск
Брайтан энд Гоўв Альбіён
Саўтгэмптан
Гале 1896
Дынама Менск
Дынама-93 Менск
Мінэсота Тандэр
27 (2)
289 (31)
16 (4)
8 (0)
19 (4)
18 (7)
12 (3)
13 (0)
Зборныя
1984—1988
1992—1993
СССР
Беларусь
31 (2)
3 (1)

Сярге́й Анато́льевіч Го́цманаў (нар. 27 сакавіка 1959, Карасу, Казаская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР[2]) — беларускі футбаліст, які гуляў за зборную СССР у 1980-я гады. 4 разы прызнаваўся лепшым футбалістам Беларусі (1983, 1985, 1987, 1989).

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Дынама» Менск[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы футбольны клюб за які гуляў Гоцманаў — гэта «Дынама» (Менск), у які ён быў запрошаны ў 1979 годзе. У складзе гэтай каманды ён выйграў Чэмпіянат СССР у 1982 годзе пад кіраўніцтвам Эдуарда Малафеева.

Зборная СССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Свой першы міжнародны матч ён згуляў супраць Фінляндыі 15 траўня 1984 году, другая міжнародная сустрэчы адбылася 2 чэрвеня 1984 году, калі зборная СССР гуляла супраць Ангельшчыны на стадыёне «Ўэмблі». У 1988 годзе на Чэмпіянаце Эўропы, Гоцманаў быў удзельнікам савецкай каманды ў дзьвюх гульнях у групе Б (якую зборная СССР узначаліла), таксама ў абедзьвюх дафінальных гульнях і ў фінальнай гульні, у якой савецкая зборная прайграла Нідэрляндам зь лікам 0:2.

Пад час гульні за «Дынама» Менск і зборную СССР Гоцманаў абвяшчаўся беларускім футбалістам году ў 1983, 1985, 1987 і 1989 гадах.

У Англіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лютым 1990 году Гоцманава запрасілі ў ангельскі клюб «Брайтан энд Гоўв Альбіён» на некантрактнай аснове і ён забіў чатыры галы за 16 гульняў. Пад час нядоўгага знаходжаньня ў клюбе «Голдстан Граўнд» (Goldstone Ground) Гоцманаў стаў культавай фігурай на полі. У адной з гульняў ён паказаў кляс, калі абыграўшы брамніка перад забіцьцём голу ён адсалютаваў заўзятарам. «Альбіён» хацеў падпісаць кантракт з Гоцманавым, але ня змог перабіць прапанову «Саўтгэмптану» і футбаліст перайшоў у «Саўт».

Гульня ў «Саўгэмптане» ня склалася, за ўвесь сэзон 1990 году Гоцманаў згуляў толькі чатырнаццаць гульняў.

Позьняя кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 1991 году Гоцманаў перайшоў у Нямецкую лігу, дзе згуляў адзін сэзон за «Гале 1896» (VfL Halle 1896) перад вяртаньнем у Менск, дзе быў запрошаны ў клюб «Дынама-93».

Пасьля распаду СССР ён згуляў тры гульні за зборную Беларусі, згуляўшы першую гульню 28 кастрычніка 1992 году супраць зборнай Украіны зь лікам 1:1. У сярэдзіне 1990-х гадоў Гоцманаў пераехаў у ЗША ў клюб «Мінэсота Тандэр».

Яго жонка Вольга была трэнэрам беларускай нацыянальнай зборнай па гімнастыцы. Цяпер Гоцманаў жыве ў Вудбэры (Мінэсота), дзе трэнеруе мясцовую моладзевую каманду па футболе. Яго сын, Аляксандар Гоцманаў, гуляў у «Каларада Рапідз», перад пераходам у «Мінэсота Тандэр».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Sergey Gotsmanov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Профіль (анг.) на Transfermarkt