Перайсьці да зьместу

Павал Сядзько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Сядзько
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 красавіка 1998(1998-04-03)[1][2] (26 гадоў)
Рост 178 см
Вага 65 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 74
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2021 Дынама Берасьце 90 (14)
2019—2020 Рух Берасьце 34 (8)
2021—2022 Тарпэда Масква 9 (0)
2022 Гомель 17 (4)
2023—4 Дынама Менск 45 (9)
Зборныя
2017—2020 Беларусь (да 21) 12 (1)
2017—2022 Беларусь 11 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 сьнежня 2024.

Павал Сядзько (нарадзіўся 3 красавіка 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага «Дынама». З 2017 году прыцягваецца да матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі.

Выхаванец берасьцейскага «Дынама». З 2015 году пачаў выступаць за клюбны дубль. 14 верасьня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне матча супраць «Белшынай» (2:1). Неўзабаве пачаў трапляць і ў стартавы склад берасьцейцаў, а 5 кастрычніка адзначыўся першым голам у кашулі «Дынама» ў наймацнейшым дывізіёне — у браму менскага «Дынама». Па заканчэньні сэзону 2015 году цікавасьць да паўабаронцы выявіў барысаўскі БАТЭ[5], аднак паўабаронца застаўся ў Берасьці. У сэзоне 2016 году ўжо быў футбалістам асноўнага складу, звычайна выходзіў на замену. З чэрвеня 2017 году пачаў трывала зьяўляцца ў першай адзінаццатцы, аднак у кастрычніку зноў пачаў выходзіць на замену. У сэзоне 2018 году зьяўляўся на полі нерэгулярна.

У сакавіку 2019 году быў аддадзены ў арэнду берасьцейскаму «Руху»[6][7], а ў ліпені арэнда была падоўжаная да канца году[8]. Замацаваўся ў пачатковым складзе «Руха» і дапамог камандзе прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У першай палове 2020 году гуляў за «Рух» у Найвышэйшай лізе, а ў ліпені 2020 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[9], дзе пачаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2021 году скдаў новую ўгоду з «Дынама»[10]. Быў адным зь лідэраў каманды, забіўшы за сэзон 7 галоў у чэмпіянаце Беларусі. У верасьні 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў берасьцейскі клюб[11] і хутка быў заяўлены за маскавіцкае «Тарпэда»[12]. Правёў 9 матчаў у сэзоне 2021—2022 гадоў, паводле вынікаў якога клюб дамогся выхаду ў Прэм’ер-лігу. У чэрвені 2022 году паводле пагадненьня бакоў кантракт быў датэрмінова скасаваны[13], і неўзабаве паўабаронца склаў пагадненьне з «Гомлем»[14], дзе замацаваўся ў асноўным складзе.

У сьнежні 2022 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[15]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі. У сьнежні 2023 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[16].

У лістападзе 2016 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы і дапамог беларускай зборнай пракрочыць у элітны раўнд. 1 верасьня 2017 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у стартавым складзе адборачнага матча чэмпіянату Эўропы 2019 году супраць зборнай Грэцыі (0:2) і быў выдалены ў другім тайме. У далейшым стаў адным з асноўных гульцоў моладзевай зборнай.

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 9 лістапада 2017 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі. Пазьней доўгі час не выклікаўся ў зборную, але зноў трапіў у ейны склад, калі згуляў 2 чэрвеня 2021 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану (1:2), зьявіўшыся на зьмену ў другім тайме.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 8 1
2016 Найвышэйшая ліга 12 1
2017 Найвышэйшая ліга 22 1
2018 Найвышэйшая ліга 16 3
  1. ^ а б в Pavel Sedko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Pavel Sedko // FBref (мн.)
  3. ^ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/syadzko-pavel
  4. ^ а б https://www.fcgomel.by/team/main-roster/pavel-sedko/
  5. ^ БАТЭ интересуется полузащитником брестского «Динамо» Седько (рас.)
  6. ^ Седько арендован «Рухом» (рас.)
  7. ^ В брестском "Динамо" не осталось "брестских"? Седько отдали в аренду в "Рух" (рас.)
  8. ^ Павел Седько остается в «Рухе» (рас.) Афіцыйны сайт берасьцейскага «Руха» Архіўная копія ад 2019-07-26 г.
  9. ^ Брестские "Динамо" и "Рух" обменялись игроками (рас.)
  10. ^ Павел Седько подписал контракт с брестским "Динамо" (рас.)
  11. ^ Брестское "Динамо" официально объявило о расставании с Седько (рас.)
  12. ^ Павел Седько - в московском «Торпедо» (рас.)
  13. ^ Московское "Торпедо" объявило о досрочном расторжении контракта с Седько (рас.)
  14. ^ Павел Седько стал игроком "Гомеля" (рас.)
  15. ^ Павел Седько стал игроком минского "Динамо" (рас.)
  16. ^ Столичное "Динамо" пролонгировало соглашения с тремя футболистами (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]