Перайсьці да зьместу

Анатоль Байдачны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Байдачны
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1952(1952-10-01)[1][2] (74 гады)
Рост 172 см
Вага 70 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1969—1974 Дынама Масква 64 (17)
1974—1979 Дынама Менск 156 (37)
Зборныя
1972 СССР 5 (0)
Трэнэрскія клюбы
1980—1985 Дняпро Магілёў
1988—1989 Зара Луганск
1990—1991 Крышталь[d]
1992—1993 Анагенісі Дэрынэя[d]
1993—1995 Сырыя (да 20)[d]
1995—1996 Аль-Ярмук[d]
1996 Тылігул-Тырас[d]
1997 Дынама Менск
1998—1999 Жамчужына-Сочы[d]
2000—2001 Чарнаморац Новарасейск
2001—2002 Растоў
2003 Дынама Менск
2007 Дарыда
2010 Ахмат Грозны
2011—2012 Факел
2012 Растоў
2021 Арарат-Армэнія

Анатоль Байдачны (нар. 1 кастрычніка 1952 году) — савецкі і беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. У 2003—2005 гадах узначальваў нацыянальную зборную Беларусі. Мае журналісцкую адукацыю. Вядомы вострымі выказваньнямі на пасьляматчавых прэсавых канфэрэнцыях.

Гульнёвая кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Выхаванец футбольнай школы гораду Обнінску, вучань Юрыя Шуванава. З 1969 па 1974 гады бараніў колеры маскавіцкага «Дынама». Праз канфлікт з кіраўніцтвам быў вымушаны сысьці ў менскае «Дынама». У 1979 годзе падчас матчу з «Спартаком» атрымаў сур’ёзную траўму нагі, у выніку чаго быў вымушаны рана скончыць кар’еру гульцо.

У 1972 годзе выклікаўся ў зборную СССР, у складзе якой на чэмпіянаце Эўропы 1972 году згуляў 5 матчаў і здабыў срэбраныя мэдалі.

Трэнэрская кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1980 годзе пачаў кар’еру трэнэра. Ачольваў маглёўскае «Дняпро» (1980—1985), варашылаўградзкую «Зару» (1988—1989), хэрсонскі «Крышталь» (1990—1991), кіпрскі «Анагенісі» (1992—1993), алімпійскую і моладзевую зборную Сырыі (1993—1995), кувэйцкі «Ярмук» (1995—1996), малдаўскі «Тылігул »(1996), менскае «Дынама» (1997), расейскія клюбы «Жамчужына» (1998—1999), «Чарнаморац» (2000—2001), «Растсельмаш» (2001—2002).

У 2003 годзе вярнуўся ў Беларусь, дзе яшчэ раз трэнаваў менскае «Дынама» (2003), нацыянальную зборную Беларусі (2003—2005) і ждановіцкую «Дарыду» (2006—2007). Пасьля працяглага перапынку працаваў галоўным трэнэрам грозьненскага «Церака» (2010), старэйшым трэнэрам «Факела», дзе складаў тандэм з Канстанцінам Сарсаніям (2011). З красавіка па чэрвень 2012 году ачольваў «Растоў». У сакавіку 2021 году пасьля дзевяцігадовага перапынку аднавіў трэнэрскую кар’еру, стаўшы галоўным трэнэрам клюбу «Арарат-Армэнія»[3]. У чэрвені 2021 году пакінуў армянскі клюб[4].

СССР:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]