Перайсьці да зьместу

Зборная Беларусі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларусь
Фэдэрацыя Беларуская фэдэрацыя футболу
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр
Найбольш гульняў Аляксандар Кульчы (102)
Найлепшы бамбардзір Максім Рамашчанка (20)
Першая гульня
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 1:1 Украіна Сьцяг Украіны
(Менск, Беларусь; 28 кастрычніка 1992)
Самая буйная перамога
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 5:0 Летува Сьцяг Летувы
(Менск, Беларусь; 7 чэрвеня 1998)
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 6:1 Таджыкістан Сьцяг Таджыкістану
(Барысаў, Беларусь; 4 верасьня 2014)
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 5:0 Сан-Марына Сьцяг Сан-Марына
(Менск, Беларусь; 8 верасьня 2018)
Самая буйная параза
Сьцяг Бэльгіі Бэльгія 8:0 Беларусь Нацыянальны сьцяг Беларусі
(Лёвен, Бэльгія; 30 сакавіка 2021)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — нацыянальная каманда, якая ўдзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах па футболе і прадстаўляе Беларусь. Нацыянальная каманда кіруецца Беларускай фэдэрацыяй футболу. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, згуляла першую міжнародную гульню супраць Украіны 28 кастрычніка 1992 году. Да гэтага беларускія футбалісты гулялі ў нацыянальнай камандзе СССР.

Беларусь аніколі не дасягала фінальнай часткі чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнэра Эдуарда Малафеева была вельмі блізкая да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2002 году ў Японіі і Паўднёвай Карэі, але зьведала паразу ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазыцыю зборнай Украіны. Больш пасьпяхова Беларусь брала удзел у неафіцыйных спаборніцтвах. Гэтак у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расеі, Украіны, Сэрбіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце.

Да 2012 году каманда праводзіла большасьць хатніх гульняў на стадыёне «Дынама» ў Менску, з 2014 году хатнім стадыёнам зьяўляецца «Барысаў-Арэна».

Першы афіцыйны матч зборная згуляла 7 верасьня 1994 году ў адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы 1996 году супраць зборнай Нарвэгіі ў Осьлё, гульня скончылася паразай зь лікам 0:1. Каманда ніводнага разу не выходзіла ў фінальную частку чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Найлепшым дасягненьнем зьяўляецца трэцяе месца ў групе адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2002 году.

Наступныя футбалісты былі выкліканыя на таварыскія матчы супраць зборнай Расеі (7 чэрвеня 2024 году) і зборнай Ізраілю (11 чэрвеня 2024 году)[2].

Амплюа Гулец Год нараджэньня Гульні Галы Клюб
БрПавал Паўлючэнка1998130Сьцяг Узбэкістану Пахтакор
БрСяргей Ігнатовіч199280Сьцяг Беларусі Шахцёр
БрФёдар Лавапухаў200300Сьцяг Беларусі Дынама Менск
АбДзяніс Палякоў1991622Сьцяг Ізраілю Гапаэль Хайфа
АбСяргей Паліцевіч1990451Сьцяг Беларусі Дынама Менск
АбКірыл Пячэнін1997270Сьцяг Расеі Крылы Саветаў
АбРаман Юзапчук1997221Сьцяг Расеі Хімкі
АбУладзіслаў Малькевіч1999151Сьцяг Расеі Урал
АбЗахар Воўкаў1997150Сьцяг Расеі Хімкі
АбСяргей Карповіч199490Сьцяг Беларусі Нёман
АбЯгор Пархоменка200320Сьцяг Беларусі Нёман
АбМаксім Касараб200300Сьцяг Беларусі Дынама Берасьце
АбДзяніс Лявіцкі199700Сьцяг Беларусі Тарпэда-БелАЗ
ПАМакс Эбонг1999375Сьцяг Казахстану Астана
ПАУладзіслаў Клімовіч1996371Сьцяг Вугоршчыны Дыёшд’ёр
ПАЯўген Яблонскі1995343Сьцяг Грэцыі Астэрас
ПАМікіта Корзун1995240Сьцяг Казахстану Елімай
ПАВалеры Грамыка1997151Сьцяг Казахстану Кайсар
ПАВалеры Бачароў2000130Сьцяг Расеі Урал
ПААрцём Канцавы199991Сьцяг Расеі Урал
ПАМаксім Кірэеў200420Сьцяг Бэльгіі Льерс
НапДзьмітры Анцілеўскі1997112Сьцяг Ізраілю Гапаэль Хайфа
НапУладзіслаў Марозаў2000112Сьцяг Партугаліі Арока
НапГерман Баркоўскі200200Сьцяг Беларусі Дынама Берасьце

Нядаўнія выклікі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Наступныя гульцы выклікаліся ў зборную цягам апошніх 12 месяцаў.

Амплюа Гулец Год нараджэньня Гульні Галы Клюб Апошні выклік
БрМаксім Плотнікаў199860Сьцяг Беларусі АрсэналІзраіль (12 верасьня 2023)
БрАндрэй Кудравец200320Сьцяг Расеі ДынамаМальта (26 сакавіка 2024)
БрКанстанцін Рудзянок199000вольны агентКосава (21 лістапада 2023)
БрДзяніс Шпакоўскі200100Сьцяг Беларусі МенскКосава (19 чэрвеня 2023)
АбГлеб Шаўчэнка1999160Сьцяг Расеі ТарпэдаМальта (26 сакавіка 2024)
АбАляксандар Паўлавец1996100Сьцяг Кіпру КарміётысаМальта (26 сакавіка 2024)
АбДаніла Нячаеў199990Сьцяг Беларусі Тарпэда-БелАЗМальта (26 сакавіка 2024)
АбЛео Капілевіч200300Сьцяг Гішпаніі Сэвільля АтлетыкаІзраіль (12 верасьня 2023)
АбЯгор Хвалько199700Сьцяг Азэрбайджану КяпазКосава (19 чэрвеня 2023)
ПААрцём Быкаў1992271Сьцяг Беларусі Дынама МенскІзраіль (12 верасьня 2023)
ПАЮры Кавалёў1993221Сьцяг Расеі БалтыкаІзраіль (12 верасьня 2023)
ПАДзьмітры Падстрэлаў1998141Сьцяг Беларусі Дынама МенскКосава (19 чэрвеня 2023)
ПААляксандар Сялява1992100Сьцяг Беларусі Дынама МенскІзраіль (12 верасьня 2023)
ПАКірыл Капленка199990Сьцяг Расеі БалтыкаМальта (26 сакавіка 2024)
ПААрцём Шуманскі200410Сьцяг Кіпру Арыс ЛімасолМальта (26 сакавіка 2024)
ПАДзьмітры Барадзін199900Сьцяг Казахстану КайсарШвайцарыя (15 кастрычніка 2023)
НапМаксім Скавыш1989334Сьцяг Беларусі Тарпэда-БелАЗКосава (21 лістапада 2023)
НапДзяніс Лапцеў1991331Сьцяг Беларусі Тарпэда-БелАЗМальта (26 сакавіка 2024)
НапІван Бахар1998292Сьцяг Расеі АрсэналКосава (21 лістапада 2023)
НапПавал Савіцкі1994287Сьцяг Беларусі НёманІзраіль (12 верасьня 2023)
НапВіталь Лісаковіч1998215Сьцяг Расеі БалтыкаІзраіль (12 верасьня 2023)
НапЯгор Карпіцкі200330Сьцяг Расеі Крылы СаветаўМальта (26 сакавіка 2024)
НапІльля Чарняк200210Сьцяг Беларусі Дынама МенскМальта (26 сакавіка 2024)

Найбольш гульняў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аляксандар Кульчы больш за іншых апранаў кашулю нацыянальнай зборнай.

Рэкардсмэнам зборнай Беларусі паводле колькасьці згуляных матчаў ёсьць Аляксандар Кульчы, які мае на сваім рахунку 102 сустрэчы ў кашулі зборнай. Упершыню гулец згуляў за нацыянальную дружыну 14 лютага 1996 году ў матчы супраць зборнай Турэччыны. У складзе зборнай адзначыўся пяцьцю галамі, пры гэтым першы быў улучаны ў браму зборнай Азэрбайджану ў таварыскім матчы ў Маладэчне.

Тоўстым пазначаныя дзейныя гульцы

  1. Аляксандар Кульчы (102)
  2. Аляксандар Мартыновіч (84)
  3. Аляксандар Глеб (80)
  4. Сяргей Гурэнка (80)
  5. Сяргей Карніленка (78)
  6. Цімафей Калачоў (76)
  7. Сяргей Амельянчук (74)
  8. Сяргей Кісьляк (74)
  9. Сяргей Штанюк (71)
  10. Станіслаў Драгун (68)

Сяргей Алейнікаў правёў 81 гульню за зборныя СССР, СНД і Беларусі.

Найбольш галоў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Тоўстым пазначаныя дзейныя гульцы

  1. Максім Рамашчанка (20)
  2. Сяргей Карніленка (17)
  3. Віталь Кутузаў (13)
  4. Вячаслаў Глеб (12)
  5. Станіслаў Драгун (11)
  6. Валянцін Бялькевіч (10)
  7. Раман Васілюк (10)
  8. Цімафей Калачоў (10)
  9. Віталь Радзівонаў (10)
  10. Сяргей Кісьляк (9)
Трэнэр Час працы Гульні Перамогі Нічыі Паразы Мячы
Міхаіл Вергеенка 28 кастрычніка 1992 — 25 траўня 1994
5 студзеня 1997 — 8 верасьня 1999
24261622–40
Сяргей Бароўскі 17 жніўня 1994 — 9 кастрычніка 1996
9 кастрычніка 1999 — 4 чэрвеня 2000
26491321–43
Эдуард Малафееў 16 жніўня 2000 — 12 чэрвеня 200322105731–31
Валеры Стральцоў (в. а.) 7 верасьня 200210010–3
Анатоль Байдачны 8 жніўня 2003 — 10 сьнежня 200522104834–29
Юры Пунтус 24 лютага 2006 — 14 ліпеня 20071434719–26
Бэрнд Штанге 30 ліпеня 2007 — 30 лістапада 20114917141865–54
Георгі Кандрацьеў 8 сьнежня 2011 — 13 кастрычніка 2014
6 красавіка 2021 — 29 ліпеня 2023
4914112454–67
Андрэй Зыгмантовіч (в. а.) 27 кастрычніка — 4 сьнежня 201421013–5
Аляксандар Хацкевіч 4 сьнежня 2014 — 6 сьнежня 20161866614–19
Ігар Крывушэнка 1 сакавіка 2017 — 13 чэрвеня 201925841323–37
Міхаіл Мархель 20 чэрвеня 2019 — 5 красавіка 20211973923–35
Алег Радушка (в. а.) 5—6 красавіка 202110010–2
Карляс Алёс 8 жніўня 2023 — 4 сьнежня 2025266101024–40
Віктар Ганчарэнка з 6 студзеня 2026 году00000–0
Усяго З 1992 году2988876134333–432

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]