Перайсьці да зьместу

Ігар Крывушэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Крывушэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 лютага 1964(1964-02-10) (62 гады)
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1982—1984 Дынама Менск 0 (0)
1985—1986 Нёман Горадня 56 (8)
1986 Ліда
1988 Алга[d] 27 (1)
1989 Актабе 17 (2)
1990—1993 Мэталюрг Алдан[d] 16 (0)
1994—1995 Якуція Якуцк[d] 16 (0)
1996 Селенга Улан-Удэ[d] 1 (0)
1997 Тарпэда Магілёў 18 (0)
Трэнэрскія клюбы
2005—2007 БАТЭ
2007—2008 Дынама Менск
2008—2011 Сібір Новасібірск
2011—2012 Шуртан Гузар[d]
2012—2017 Тарпэда-БелАЗ
2019—2021 Пэрсыкабо-1973[d]
2022—2023 Дынама Берасьце
2024 БАТЭ
2024—2026 Нафтан

І́гар Мікала́евіч Крывушэ́нка (нар. 10 лютага 1964 году, Менск) — беларускі футбаліст і трэнэр. У 2017—2019 гадах галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы трэнэр Беларусі 2006 і 2007 гадоў.

Выхаванец футбольнай школы СДЮШАР-5 (Менск). Першы трэнэр — Міхаіл Мустыгін. Гуляў за юнацкую зборную СССР. Выступаў за менскае «Дынама», дубль (1980—1984), гарадзенскі «Хімік» (1985—1987), фрунзэнскую «Алгу» (1988), акцюбінскі «Акцюбінец» (1989), алданскі «Мэталюрг» (1990—1993), якуцкае «Дынама» (1994—1995, гулец-трэнэр), «Селенгу» Ўлан-Удэ (1996), магілёўскае «Тарпэда-Кадзіна» (1997). Працаваў трэнэрам «Тарпэда-Кадзіна» (1998), трэнэрам фарм-клюбу «Зьмена-БАТЭ» (1999—2000). З 2001 па 2004 год трэнаваў дублюючы склад БАТЭ. З 2005 па 2007 год — галоўны трэнэр БАТЭ. З 13 лістапада 2007 году — галоўны трэнэр менскага «Дынама». З 2011 году да ліпеня 2012 — галоўны трэнэр узбэцкага клюбу «Шуртан»[1]. У лістападзе 2012 году ўзначаліў жодзінскае «Тарпэда»-БелАЗ[2]. 1 сакавіка 2017 году прызначаны галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Беларусі[3]. У ліпені 2017 году пакінуў пасаду галоўнага трэнэра «Тарпэда»-БелАЗу[4]. 13 чэрвеня 2019 году пакінуў пасаду галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Беларусі[5].

Пад кіраўніцтвам Крывушэнкі зборная Беларусі заняла апошняе месца ў адборачнай групе да чэмпіянату сьвету 2018 году, прапусьціўшы наперад у тым ліку зборную Люксэмбургу. Тым ня менш, у лістападзе 2017 году кантракт з трэнэрам быў падоўжаны на наступны год[6]. У 2018 годзе зборная Беларусі перамагла ў сваёй групе ў дывізіёне D Лігі нацый, не прапусьціўшы аніводнага мяча, аднак у 2019 годзе стартавала адбор да чэмпіянату Эўропы 2020 году з чатырох паразаў запар. 13 чэрвеня 2019 году паводле пагадненьня з кіраўніцтвам АБФФ Крывушэнка пакінуў пасаду гадоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай[7].

У сьнежні 2019 году стаў галоўным трэнэрам інданэзійскага клюбу «ТІРА-Пэрсыкабо»[8], які на наступны год клюб перайменаваны ў «Пэрсыкабо-1973». У лістападзе 2021 году быў адпраўлены ў адстаўку[9]. У сьнежні 2022 году ачоліў берасьцейскае «Дынама»[10]. Пад кіраўніцтвам Крывушэнкі клюб запрасіў дасьведчаных гульцоў і значна ўзмацніў склад перад новым сэзонам. Тым ня менш, пачатак апынуўся правальным — каманда прайграла першыя чатыры матчы з агульным лікам 0:7. У красавіку 2023 году кантракт клюбу з адмыслоўцам быў скасаваны[11].

У траўні 2023 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб праекту Super Bol у Казахстане[12]. У студзені 2024 году стаў галоўным трэнэрам барысаўскага БАТЭ[13], аднак працаваў у Барысаве нядоўга. У жніўні Крывушэнка быў звольнены з сваёй пасады[14], у той час клюб быў усяго толькі на 11-м радку турнірнай табліцы. Спачатку паведамлялася, што ён застанецца ў БАТЭ, але будзе займацца сэлекцыйнай працай[15]. Аднак, у верасьні быў прызначаны на пасаду галоўнага трэнэра наваполацкага «Нафтану»[16]. Пасьля сэзону 2025 году сышоў з пасады галоўнага трэнэра наваполацкай дружыны[17].

БАТЭ

Тарпэда-БелАЗ

  1. Игорь Криушенко покинул «Шуртан» (рас.)
  2. Игорь Криушенко возглавил «Торпедо»-БелАЗ (рас.)
  3. Игорь Криушенко назначен и.о. главного тренера сборной Беларуси (рас.) з захаваньнем пасады галоўнага трэнэра ў «Тарпэда-БелАЗ»
  4. Игорь Криушенко подтвердил свой уход из «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  5. Игорь Криушенко отправлен в отставку (рас.)
  6. Игорь Криушенко останется главным тренером сборной Беларуси по футболу (рас.)
  7. Игорь Криушенко отправлен в отставку (рас.)
  8. Официально: Игорь Криушенко возглавил индонезийский "Тира Персикабо" (ФОТО) (рас.)
  9. "Персикабо 1973" уволил Криушенко (рас.)
  10. Игорь Криушенко возглавил бресткое "Динамо" (рас.)
  11. Криушенко покинул пост главного тренера брестского "Динамо" (рас.)
  12. Игорь Криушенко подтвердил, что продолжит карьеру в Казахстане (рас.)
  13. Игорь Криушенко спустя 16 лет вновь возглавил БАТЭ (рас.)
  14. Иван Мигаль стал исполняющим обязанности главного тренера БАТЭ, Игорь Криушенко покинул клуб (рас.)
  15. Игорь Криушенко будет заниматься селекционной работой в БАТЭ (рас.)
  16. Главным тренером ФК «Нафтан-Новополоцк» стал Игорь Криушенко. Новополоцк сегодня.
  17. Игорь Криушенко покинул "Нафтан" (рас.). Football.by (2026-01-09). Праверана 2026-01-23 г.