Хімкі (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хімкі
Поўная назва Футбольный клуб «Химки»
Заснаваны 1996
Горад Хімкі, Расея
Стадыён Арэна-Хімкі
Умяшчальнасьць: 18 636
Кіраўнік Хімкі
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022—2023 Прэм’ер-ліга, 15 месца (паніжэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fckhimki.ru (рас.)

«Хі́мкі» (па-расейску: Химки) — расейскі футбольны клюб з аднайменнага гораду Маскоўскае вобласьці. Заснаваны 30 студзеня 1997 году. Свае хатнія матчы ладзіць на Арэне-Хімкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольная каманда «Хімкі» зьявілася ў 1996 годзе, дзякуючы аб’яднаньню двух гарадзкіх камандаў «Наватар» і «Родзіна»[2], якія бралі ўдзел у гарадзкіх і абласных пяршынствах. Па стварэньні каманда правяла сэзон у аматарскай лізе, пасьля чаго атрымала права згуляць у Трэцяй лізе. У выніку 30 студзеня 1997 годзе быў закладзены прафэсійны клюб. «Хімкі» паступова прасоўваліся ў герархіі расейскага футболу. Першым трэнэрам быў Уладзімер Штапаў, якога ў 2000 годзе зьмяніў Віктар Папаеў, колішні гулец маскавіцкага «Спартаку».

З 2001 годзе каманда ўжо гуляла ў другім дывізіёне. У складзе клюбу пачалі зьяўляцца знакамітыя футбалісты, як то Аляксандар Данішэўскі, Павал Паграбняк, Андрэй Ціханаў, Уладзімер Бясчасных і Юры Драздоў. У 2005 годзе «Хімкі» дакрочылі да фіналу Кубка Расеі, дзе зьведалі паразу ад ЦСКА[3]. У сэзоне 2006 годзе клюб дамогся прасоўваньня ў элітны дывізіён. У 2007 годзе галоўным трэнэрам клюбу стаў Славалюб Мусьлін. У канцы 2008 году вырашаўся лёс клюбу, бо празь цяжкі фінансавы стан кіраўніцтва Маскоўскай вобласьці мела на мэце аб’яднаньне «Хімак» з раменскім «Сатурнам», але абодва клюбы працягнулі сваё існаваньне. Паводле вынікаў сэзону 2009 году каманда страціла месца ў Прэм’ер-лізе, вярнуўшыся на доўгі час у другі дывізіён. Вяртаньне ў найвышэйшую лігу Расеі адбылося толькі ў 2020 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]