Перайсьці да зьместу

Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 году
Спаборніцтва Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Даты 18 сакавіка 202212 лістапада 2022
Колькасьць удзельнікаў 16
Пераможца Шахцёр Салігорск
Найлепшы бамбардзір Бабур Абдыхалікаў (Энэргетык-БДУ) (26)
2021
2023

Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 году — 32-і розыгрыш чэмпіянату Беларусі ў найвышэйшай лізе, які праходзіў з 18 сакавіка па 12 лістапада. Лідэрства ў турніры адразу захапіў барысаўскі БАТЭ, які атрымаў перамогі ў першых пяці матчах запар, але пазьней няўдачы дазволілі наблізіцца канкурэнтам — менскім «Дынама» і «Энэргетыку-БДУ», а неўзабаве і салігорскаму «Шахцёру». Пэўны час каманды зьмянялі адна адну на першым радку, аднак потым там замацаваліся салігорцы, якія ўпэўнена правялі фініш турніру і сталі чэмпіёнам. Срэбраным прызэрам упершыню ў гісторыі стаў «Энэргетык-БДУ», а бронзавыя мэдалі здабыў БАТЭ.

Рэглямэнт турніру агулам не зьмяніўся ў параўнаньні з папярэднім сэзонам. Яшчэ ў ліпені 2021 году было вырашана, што ў складзе кожнай каманды на полі мусіць быць мінімум 7 грамадзянаў Беларусі (у папярэднім сэзоне — 6), зь якіх сама меней адзін мае мець 2000 год нараджэньня або быць маладзейшым[1]. У сэзоне дзейнічала абмежаваньне заробкаў для футбалістаў і трэнэраў, якое было зацьверджанае ў мінулым годзе[2], але тады не распаўсюджвалася на ўжо складзеныя дамовы. Перад гэтым сэзонам абмежаваньне істотна паўплывала на камплектаваньне дружынаў.

11 траўня 2023 году Камітэт кантрольна-дысцыплінарных і этычных пытаньняў Беларускай фэдэрацыі футболу пазбавіў футбольны клюб «Шахцёр» залатых мэдалёў, а «Энэргетык-БДУ» — срэбраных. На падставе зьвестак Сьледчага камітэту Беларусі і апытаньня 20 асобаў выявілі ладжаньне кіраўніцтвам салігорскага клюбу «Шахцёр» дамоўных гульняў у ходзе першынства Беларусі 2022 году на падставе подкупу каманды «Энэргетык-БДУ» ў Найвышэйшай лізе. За гэта «Энэргетык-БДУ» і «Шахцёр» таксама адхілілі ад удзелу ў эўрапейскіх кубкавых турнірах 2023—2024 гадоў[3].

Як і ў папярэднім чэмпіянаце ў найвышэйшай лізе выступалі 16 камандаў. Кожная каманда згуляла з кожнай дома і ў гасьцях, такім чынам, кожны клюб правёў па 30 гульняў. Каманды, якія занялі два апошнія месцы перайшлі ў першую лігу, а іх месцы занялі дзьве найлепшыя каманды першай лігі. Каманда, якая заняла 14 месца ў найвышэйшай лізе, згуляла з трэцяй камандай першай лігі ў пераходных гульнях.

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1Шахцёр30205555-1765Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2023—2024 гадоў
2Энэргетык-БДУ30186650-2760Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў 2023—2024 гадоў
3БАТЭ301611351-2159
4Дынама Менск301611350-2559
5Іслач30166851-3354
6Менск301281047-4344
7Гомель301271136-3743
8Тарпэда-БелАЗ301110935-3243
9Нёман30913839-3640
10Славія301071342-4637
11Слуцак307111226-4132
12Белшына306121237-5030
13Дынама Берасьце305121329-4327
14Арсэнал30581718-4223Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе
15Віцебск304101628-4922Паніжэньне ў першую лігу
16Дняпро30332421-7312

Пры аднолькавай колькасьці пунктаў месца ў табліцы вызначаецца згодна з наступнымі крытэрамі:

  • вынікі гульняў між сабой (колькасьць пунктаў, розьніца забітых і прапушчаных мячоў, колькасьць забітых мячоў)
  • лепшая розьніца забітых і прапушчаных мячоў ва ўсіх гульнях чэмпіянату
  • большая колькасьць перамог ва ўсіх матчах чэмпіянату
  • большая колькасьць забітых мячоў ва ўсіх матчах чэмпіянату

Вынікі гульняў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гаспадары↓ \ Госьці→АрсБАТБелВіцГомДняДБрДМнІслМенНёмСлаСлуТарШахЭнэ
Арсэнал0:20:00:01:21:00:20:11:30:01:13:21:11:21:20:2
БАТЭ1:22:22:12:12:14:10:00:13:22:14:04:01:10:21:1
Белшына1:00:32:22:30:02:20:02:12:21:01:40:21:31:20:1
Віцебск3:01:12:21:12:10:10:01:31:12:20:30:10:10:50:3
Гомель4:10:10:31:03:11:00:13:10:30:00:21:01:00:31:2
Дняпро0:10:34:32:10:42:00:20:22:41:31:31:20:10:70:2
Дынама Берасьце0:00:31:14:41:14:01:32:23:10:01:30:00:11:11:2
Дынама Менск1:12:20:02:13:04:00:01:23:12:00:01:12:21:01:4
Іслач2:10:02:02:01:13:21:22:22:01:10:21:23:01:12:3
Менск2:02:22:42:01:11:02:00:11:53:25:01:01:01:00:0
Нёман2:00:02:21:13:02:02:12:31:01:12:01:02:01:11:4
Славія1:10:32:00:20:15:03:11:20:14:21:11:12:21:30:1
Слуцак1:00:00:00:22:22:22:00:52:42:40:01:01:10:11:2
Тарпэда-БелАЗ1:00:01:31:01:11:00:03:40:11:12:21:13:00:14:0
Шахцёр3:00:14:12:01:04:02:01:01:02:12:21:12:10:10:1
Энэргетык-БДУ0:10:23:13:10:01:10:01:31:22:02:15:01:13:10:1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]