Сяргей Канцавы
| Сяргей Канцавы | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 21 чэрвеня 1986[1][2][3] (39 гадоў) | |
| Рост | 190 см | |
| Вага | 87 кг[4] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2003 | РВАР[d] | 34 (4) |
| 2004—2008 | Дынама Менск | 20 (0) |
| 2007 | → Гомель | 6 (0) |
| 2008 | → Савіт Магілёў | 24 (2) |
| 2009—2010 | Тарпэда-БелАЗ | 43 (2) |
| 2010—2011 | Гомель | 44 (5) |
| 2012 | Табол | 19 (2) |
| 2013 | Гомель | 14 (2) |
| 2013—2015 | Дынама Менск | 35 (1) |
| 2016 | Белшына | 14 (1) |
| 2016 | Дынама Менск | 13 (0) |
| 2017 | Нэфтчы Фэргана[d] | 8 (0) |
| 2017 | Гомель | 13 (0) |
| 2018 | Тарпэда-БелАЗ | 18 (1) |
| 2019—2020 | Іслач | 52 (0) |
| 2021 | Менск | 20 (0) |
| 2022 | Нафтан | 8 (0) |
| 2022 | Арсэнал Койданаў | 17 (0) |
| Зборныя | ||
| 2004 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
| 2005—2007 | Беларусь (да 21) | 3 (0) |
Сярге́й Канцавы́ (нар. 21 чэрвеня 1986 году) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. Выконваў фунцыі абаронцы. На сёньня ўваходзіць у трэнэрскі штаб «Нівы» з Доўбізны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў кар’еру ў менскім РВАР. Далучыўся да сталічнага «Дынама», але там ня даў рады, таму аддаваўся ў арэнды. У 2009 годзе далучыўся да жодзінскага «Тарпэда». Улетку 2010 году стаў гульцом «Гомля», а неўзабаве і капітанам. Прывёў гомельскі клюб да перамогі ў Кубку Беларусі і да бронзавых мэдалёў чэмпіянату. У пачатку 2012 году перайшоў у казаскі «Табол». У студзені 2013 году вярнуўся ў «Гомель»[5] і зноў стаў капітанам. У сэзоне 2014 году, аднак, страціў месца ў пачатковым складзе, бо асноўнымі цэнтральнымі абаронцамі дынамаўцаў сталі Сяргей Паліцевіч і Умару Бангура. Часам, пры выкарыстаньні схемы з трыма цэнтральнымі абаронцамі, таксама гуляў у першым складзе. А зь верасьня 2014 году, калі Бангура атрымаў траўму, зноў стаў трывала зьяўляцца ў асноўным складзе. У сэзоне 2015 году зноў страціў месца ў складзе, зьяўляўся на полі эпізадычна. У сьнежні 2015 году па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[6].
У студзені 2016 году далучыўся да складу «Белшыны»[7], дзе быў асноўным цэнтральным абаронцам. У ліпені 2016 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[8], дзе таксама неўзабаве замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2016 году пакінуў «Дынама»[9].
У лютым 2017 году стаў гульцом узбэцкага клюбу «Нэфтчы»[10]. У чэрвені 2017 году пакінуў каманду[11]. Неўзабаве далучыўся да «Гомля», зь якім у ліпені падпісаў кантракт[12] і зноў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У сьнежні 2017 году пакінуў «Гомель»[13]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[14]. У сэзоне 2018 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў жодзінскі клюб[15] і неўзабаве стаў гульцом «Іслачы»[16], дзе ў 2019—2020 гадах быў асноўным абаронцам.
У студзені 2021 году пакінуў «Іслач»[17]. Неўзабаве пачаў трэнавацца з «Крумкачамі», а пазьней далучыўся да «Менску», зь якім у лютым склаў працоўную ўгоду[18]. Быў трывалым гульцом пачатковага складу, толькі ў ліпені і з кастрычніка не выходзіў на поле. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[19].
У лютым 2022 году стаў гульцом наваполацкага «Нафтана»[20], дзе трывала гуляў у стартавым складзе ды быў капітанам каманды. У чэрвені 2022 году перайшоў у койданаўскі «Арсэнал»[21], дзе таксама замацаваўся ў асноўным складзе.
Трэнэрская
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сьнежні 2022 году завяршыўшы кар’еру ды ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Іслачы»[22][23]. У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[24]. У пачатку 2026 году па прызначэньні галоўным трэнэрам «Нівы» з Доўбізны Паўла Яўсеенкі туды ж далучыўся Канцавы, стаўшы аднім з памочнікаў галоўнага трэнэра[25].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
| Белшына | 2016 | Найвышэйшая ліга | 14 | 1 |
| Дынама Менск | 13 | 0 | ||
| Гомель | 2017 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
| Тарпэда-БелАЗ | 2018 | Найвышэйшая ліга | 18 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sergey Kontsevoj // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Syarhey Kantsavy // FBref (анг.)
- ↑ Sergey Kontsevoy // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/sergey_kontsevoi/
- ↑ Сергей Концевой вернулся в «Гомель» (рас.)
- ↑ Игорь Воронков и Сергей Концевой покидают минское "Динамо" (рас.)
- ↑ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной" (рас.)
- ↑ Минское "Динамо" объявило о подписании Сергея Концевого и возвращении из аренды Сергея Карповича (рас.)
- ↑ Концевой, Челядинский и Габовда покидают минское "Динамо" (рас.)
- ↑ Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского "Нефтчи" (рас.)
- ↑ Комаровский, Луцевич и Концевой покинули "Нефтчи" (рас.)
- ↑ Сергей Концевой подписал контракт с "Гомелем" (рас.)
- ↑ Сергей Концевой покинул "Гомель" (рас.)
- ↑ Сергей Концевой стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ↑ Четыре игрока покинули "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ↑ Сергей Концевой стал игроком "Ислочи" (рас.)
- ↑ Концевой и Янушкевич расстались с "Ислочью" (рас.)
- ↑ Сергей Концевой заключил соглашение с "Минском" (рас.)
- ↑ Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском" (рас.)
- ↑ "Нафтан" подписал контракты с Драбатовичем, Саем и Сергеем Концевым (рас.)
- ↑ Сергей Концевой сменил "Нафтан" на "Арсенал" (рас.)
- ↑ Роман Киренкин и Сергей Концевой присоединились к тренерскому штабу "Ислочи" (рас.)
- ↑ Сергей Концевой и Роман Киренкин пополнили тренерский штаб "Ислочи" (рас.)
- ↑ Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (рас.)
- ↑ Сергей Концевой вошёл в тренерский штаб "Нивы" (рас.). Football.by (2026-01-13). Праверана 2026-01-25 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Гомлі
- Футбалісты клюбу РВАР Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Савіт» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Табол» Кастанай
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Нэфтчы» Фэргана
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Койданаў
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты