Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Падстрэлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Падстрэлаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 верасьня 1998(1998-09-06)[1][2] (27 гадоў)
Рост 175 см
Вага 70 кг[4]
Пазыцыя нападнік, паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018 Дняпро Магілёў 39 (3)
2019 Дняпро Магілёў[d] 24 (4)
2020—2022 Шахцёр Салігорск 84 (13)
2023 Касьпі 13 (2)
2023 БАТЭ 11 (3)
2024 Дынама Менск 26 (4)
2025 Партызані Тырана 17 (1)
2025—4 Дынама Менск
Зборныя
2017 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)
2018—2019 Беларусь (да 21) 8 (1)
2020—2022 Беларусь 14 (1)

Дзьмі́тры Падстрэ́лаў (нар. 6 верасьня 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага «Дынама».

З 2014 году пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра». Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзьмітры стаў прыцягвацца да асноўнага складу, у асноўным выходзячы на замену. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да сканчэньня сезону 2018 году[5]. У сэзоне 2017 году выступаў у асноўным за дубль магіляўчанаў. 3 лістапада 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць мазырскай «Славіяй» (5:3) і пасьпеў адзначыцца галявой перадачай. Сэзон 2018 году пачынаў у дублі, а зь лета пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, у кастрычніку замацаваўся ў стартавым складзе.

У сакавіку 2019 году далучыўся да аб’яднанай каманды «Промню» і «Дняпра», якая выступала пад назвай «Дняпро»[6]. Гулец хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы ў якасьці аднаго з асноўных нападнікаў. У сьнежні 2019 году, пасьля таго як «Дняпро» страціў месца ў Найвышэйшай лізе, перайшоў у салігорскі «Шахцёр», склаўшы трохгадовы кантракт[7]. Замацаваўся ў асноўным складзе гарнякоў, у сэзоне 2020 году згуляўшы ўсе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, пераважна ў стартавым складзе, і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам краіны. У 2021—2022 гадах заставаўся гульцом асноўнага складу. Здабыў з салігорцамі яшчэ два чэмпіёнскія тытулы, але апошні зь іх быў ануляваны праз дамоўленыя матчы.

У лютым 2023 году перайшоў у казаскі «Касьпі»[8]. У ліпені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[9] і хутка склаў угоду з барысаўскім БАТЭ[10]. У сьнежні 2023 году зышоў з барысаўскага клюбу[11] і ўжо ў наступным месяцы далучыўся да менскага «Дынама»[12]. 4 студзеня 2025 году паўабаронца стаў гульцом альбанскага «Партызані», падпісаўшы кантракт на паўтары гады[13][14]. Ужо праз паўгады футбаліст вярнуўся на радзіму, узмоцніўшы шыхты сталічнага «Дынама»[15].

У сакавіку 2017 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы ў Ангельшчыне. 14 лістапада 2018 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), зьявіўшыся на зьмену ў другім тайме таварыскага матчу супраць зборнай Харватыі (1:3). У далейшым быў адным з асноўных нападнікаў моладзевай зборнай.

23 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Узбэкістану (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У наступным матчы, 26 лютага 2020 году супраць зборнай Баўгарыі (1:0), адзначыўся дэбютным голам у кашулі нацыянальнае каманды.

«Шахцёр»:

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2017 Найвышэйшая ліга 1 0
2018 Найвышэйшая ліга 10 1
  1. ^ а б в Dmitri Podstrelov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Dzmitry Padstrelaw // FBref (анг.)
  3. ^ а б https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Dmitrij-Podstrelov-211&season=2020MEN
  4. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/dmitri_podstrelov/
  5. ^ Левицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром»
  6. ^ Четыре игрока «Днепра» будут выступать в объединенной команде (рас.)
  7. ^ Подстрелов из "Дняпро" перешел в "Шахтер"
  8. ^ "Каспий" подтвердил переход Подстрелова (рас.) Праверана 2023-02-02 г.
  9. ^ Подстрелов покинул "Каспий" и может перейти в БАТЭ (рас.) Праверана 2023-07-10 г.
  10. ^ Подстрелов подписал контракт с БАТЭ (рас.) Праверана 2023-07-10 г.
  11. ^ БАТЭ объявил об уходе пятерых игроков (рас.)
  12. ^ Дмитрий Подстрелов стал новобранцем минского "Динамо" (рас.)
  13. ^ Welcome Dzmitry Padstrelau BY (альб.) FK Partizani in Instagram
  14. ^ Дмитрий Подстрелов перешел в "Партизани" (рас.) Football.by
  15. ^ Дмитрий Подстрелов вернулся в минское "Динамо" (рас.). Football.by (2025-07-04). Праверана 2025-07-06 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]