Перайсьці да зьместу

Дзяніс Палякоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяніс Палякоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 красавіка 1991(1991-04-17)[1][2][3] (35 гадоў)
Рост 184 см[4]
Вага 74 кг[5]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Койданаў
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2011 Шахцёр Салігорск 55 (0)
2012—2017 БАТЭ 134 (6)
2018 АПОЭЛ 16 (0)
2018 БАТЭ 8 (1)
2019—2020 Урал 28 (0)
2020—2021 Кайрат 31 (3)
2022 Астана 18 (1)
2023—2024 Гапаэль Хайфа 41 (0)
2024 Дынама Менск 7 (0)
2025 Дынама Берасьце 19 (1)
2026—4 Арсэнал Койданаў
Зборныя
2011—2012 Беларусь (да 21) 14 (0)
2011—2024 Беларусь 64 (2)

Дзяні́с Паляко́ў (лац. Dzianis Palakoŭ, нар. 17 красавіка 1991 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, гуляе ў абароне койданаўскага «Арсэнала» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Дзяніс зьяўляецца выхаванцам менскай СДЮШАР «Дынама». Першыя трэнэры — Юры Расолька й Аляксандар Ляўковіч. У 2007 годзе быў запрошаны ў дубль салігорскага «Шахцёру». З 2010 году зьяўляўся гульцом асноўнага складу клюбу.

10 сьнежня 2011 году паміж «Шахцёрам» і БАТЭ было складзена міжклюбнае пагадненьне аб пераходзе абаронцы[6]. У канцы 2017 году перайшоў у кіпрскі АПОЭЛ[7]. У сэзоне 2017—2018 гадоў разам з АПОЭЛам стаў чэмпіёнам Кіпру. Аднак, ня быў уключаны ў заяўку на эўракубкі на сэзон 2018—2019 гадоў, і ў жніўні 2018 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з кіпрскім клюбам[8]. Неўзабаве пасьля сыходу з АПОЭЛа стаў трэнавацца з БАТЭ і ў выніку зноў стаў гульцом барысаўскай каманды[9]. Спачатку знаходзіўся на лаве запасных, пазьней стаў зьяўляцца ў стартавым складзе.

У сьнежні 2018 году падпісаў кантракт з расейскім клюбам «Урал»[10]. Выступаў у стартавым складзе каманды, у пачатку сэзону 2019—2020 гадоў заставаўся на лаве запасных, пазьней вярнуў месца ў аснове. У сакавіку 2020 году пакінуў клюб[11].

Улетку 2020 году меў прапановы ад розных беларускіх клюбаў, аднак у выніку ў жніўні папоўніў склад алматынскага «Кайрата»[12]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сэзоне 2020 году дапамог ёй стаць чэмпіёнам Казахстану, а ў 2021 годзе — здабыць бронзавыя мэдалі. У студзені 2022 году было афіцыйна абвешчана, што абаронца па заканчэньні кантракту сыдзе з «Кайрату»[13]. У лютым 2022 году стаў трэнавацца з «Астаной» і неўзабаве падпісаў пагадненьне з клюбам[14]. Разам з камандай стаў чэмпіёнам Казахстана.

У сьнежні 2022 году падпісаў кантракт на 1,5 гады з ізраільскім «Гапаэлем» з Хайфы[15]. У пачатку жніўня 2024 году беларус пакінуў ізраільскую каманду, а ўжо ў канцы месяца ўзмоцніў шыхты сталічнага «Дынама»[16]. У складзе каманды згуляў сем матчаў у Найвышэйшай лігі і дзьве сустрэчы ў Лізе канфэрэнцыяў. Пакінуў сталічны клюб і ў другой палове лютага 2025 году ўзгодніў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[17]. Праз год далучыўся да клюбу «Арсэнал» з Койданава[18].

Дзяніс ёсьць бронзавым прызэрам моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў Лёндане.

17 лістапада 2010 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў матчы супраць зборнай Аману ў Маскаце (4:0)[19]. Выйшаў на 75-й хвіліне замест Ігара Шытава, хоць сам сьцьвярджаў, што не разьлічваў на гэткую доўгую для сябе гульню[20].

БАТЭ:

«Шахцёр»:

  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2010, 2011

АПОЭЛ:

«Кайрат»:

«Астана»:

«Дынама» Менск:

  • Чэмпіён Беларусі: 2024
КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
БАТЭ2012Найвышэйшая ліга240
2013Найвышэйшая ліга160
2014Найвышэйшая ліга284
2015Найвышэйшая ліга220
2016Найвышэйшая ліга210
2017Найвышэйшая ліга232
2018Найвышэйшая ліга81
  1. Denis Polyakov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Dzyanis Palyakow // FBref (анг.)
  3. Denis Polyakov // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. 1 2 https://dynamo-brest.by/by/player/38-vysshaya-liga-2025/1240-denis-polyakov
  5. https://teams.by/denis-poiyakov/player-13/
  6. Денис Поляков перешел в БАТЭ за 600.000 долларов champ.by
  7. Поляков перешел в АПОЭЛ (рас.)
  8. АПОЭЛ объявил о расторжении контракта с Денисом Поляковым
  9. Денис Поляков вновь стал игроком БАТЭ
  10. «Урал» объявил о подписании контракта с Поляковым (рас.)
  11. Поляков покинул "Урал"
  12. Денис Поляков подписал контракт с алматинским "Кайратом"
  13. Денис Поляков подписал контракт с "Астаной"
  14. Футбол. Денис Поляков после чемпионства в Казахстане перешел в "Хапоэль" из Хайфы (рас.). pressball.by (2022-12-22). Праверана 2022-12-23 г.
  15. «Да „бела-сініх“ далучыўся Дзяніс Палякоў». Афіцыйны сайт «Дынама-Менск».
  16. Денис Поляков стал игроком брестского "Динамо" (рас.). Football.by (2025-02-21). Праверана 2025-03-02 г.
  17. Денис Поляков перешел в "Арсенал" (рас.). Football.by (2026-02-27). Праверана 2026-03-01 г.
  18. Товарищеские матчи. Белоруссия в гостях разгромила Оман.
  19. Денис Поляков: «В Омане думал, что Штанге даст мне максимум пять минут»(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]