Данііл Сілінскі
| Данііл Сілінскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 студзеня 2000[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 181 см[2] | |
| Вага | 72 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Гомель | |
| Нумар | 19 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018—2021 | Баранавічы | 42 (0) |
| 2020 | → Слонім-2017 | 24 (0) |
| 2021 | → Смаргонь | 7 (0) |
| 2022—2023 | Энэргетык-БДУ | 44 (0) |
| 2023— | Гомель | 29 (8) |
| 2024—2025 | → Дынама Менск | 8 (1) |
| 2025 | → Дынама-2[d] | 2 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Даніі́л Андрэ́евіч Сілі́нскі (нар. 6 студзеня 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомля».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5, з 2018 году пачаў выступаць у Першай лізе за «Баранавічы», на наступны год замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. Тым ня менш, гулец ня здолеў дапамагчы клюбу выратавацца ад вылету ў другую лігу. У лютым 2020 году на правах арэнды далучыўся да «Слоніма-2017», дзе таксама стаў гульцом асноўнага складу. У сакавіку 2021 году па вяртаньні з арэнды склаў новы кантракт з «Баранавічамі».
У ліпені 2021 году быў арандаваны «Смаргоньню»[3]. 15 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёру» (2:2) і быў заменены ў другім тайме. У лістападзе 2021 году па сканчэньні арэнды пакінуў «Смаргонь»[4]. У пачатку 2022 году трэнаваўся з койданаўскім «Арсэналам», а пасьля далучыўся да «Энэргетыка-БДУ», зь якім у сакавіку склаў дамову аб супрацы[5]. У жніўні 2023 году стаў гульцом «Гомлю»[6]. Дэбютаваў за гамельчукоў 12 жніўня 2023 году ў матчы супраць наваполацкага «Нафтану», выйшаўшы на газон у пачатковым складзе. 27 жніўня таго ж году ўлучыў свой першы гол у кашулі новай каманды ў браму салігорскага «Шахцёра». Цягам рэшты сэзону быў ключавым гульцом гомельскага клюбу, вызначыўшыся 4 галамі і 2 галявымі перадачамі. У сакавіку 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам да сканчэньня 2025 году[7] і быў на сэзон аддадзены ў арэнду ў менскае «Дынама»[8]. У складзе сталічнай каманды амаль не гуляў, але кіраўніцтва клюбу яшчэ да год падоўжыла арэнду футбаліста[9].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Беларусі: 2024
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Daniil Silinskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://www.fcgomel.by/team/main-roster/daniil-silinskiy/
- ↑ "Сморгонь" арендовала еще четверых игроков (рас.) Football.by.
- ↑ Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь" (рас.) Football.by.
- ↑ Даниил Силинский в «Энергетике»-БГУ (рас.) ФК «Энергетик-БГУ».
- ↑ Силинский заключил контракт с "Гомелем" (рас.) Праверана 2023-08-11 г.
- ↑ Даниил Силинский продлил контракт с "Гомелем" (рас.)
- ↑ Минское "Динамо" взяло в аренду Даниила Силинского (рас.)
- ↑ Минское "Динамо" вновь арендовало Даниила Силинского у "Гомеля" (рас.). Football.by (2025-02-03). Праверана 2025-03-02 г.