Перайсьці да зьместу

Тарпэда-БелАЗ Жодзін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тарпэда-БелАЗ Жодзін
Поўная назва па-беларуску: Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Заснаваны 1962
Горад Жодзін, Беларусь
Стадыён «Тарпэда»
Умяшчальнасьць: 6524
ДырэктарСтаніслаў Вазьняк
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2025 6 месца
torpedo-belaz.by (рас.)

«Тарпэ́да»-БелАЗ — беларускі футбольны клюб з Жодзіна. Заснаваны ў 1962 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі 2016 і 2023 гадоў. З 2002 году выступае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Першая футбольная каманда з Жодзіна ўпершыню выступіла ў чэмпіянаце БССР у 1962 годзе. Тагачаснай назвай клюбу была «Ракета». Аднак, першы гульнявы досьвед быў няўдалым, бо каманда атрымала 15 паразаў з 16 гульняў і скончыла чэмпіянат на перадапошнім радку выніковай табліцы, толькі з-за таго, што клюб «Салют» з Баранавічаў датэрмінова зьняўся з чэмпіянату.

Некалькі наступных сэзонаў клюб праводзіў ужо на абласным узроўні. Толькі празь пяць гадоў іншы клюб з Жодзіна, «Аўтазаводец», паспрабаваў свае сілы ў чэмпіянаце БССР, аднак на гэты раз пачынаць камандзе прыйшлося з другога дывізіёну. Клюб заняў шостае месца ў сваёй падгрупе. Наступны сэзон быў больш удалым, каманда заняла 4 месца сярод 11 удзельнікаў. У 1969 годзе клюб зьмяніў назоў на «Тарпэда» й заняў першае месца ў сваёй зоне, пасьля чаго вынікова скончыў дадатковыя гульні за выхад у першы дывізіён, аказаўшыся мацней за ваўкавыскую «Працу», а таксама менскія «Трактар» і «Арбіту».

1970 год стаў для клюбу чэмпіёнскім, каманда адразу зь першага заходу здолела атрымаць перамогу ў чэмпіянаце БССР, пры гэтым сем хатніх гульняў скончыўшы перамогамі й толькі аднойчы згуляўшы ўнічыю на сваім полі.

У 1992 годзе каманда мела назву БелАЗ. Да 2011 году клюб меў назву «Тарпэда», а па ўваходжаньні ў лік заснавальнікаў клюбу БелАЗу, яна была зьмененая на «Тарпэда»-БелАЗ[2]. ААТ БелАЗ атрымала кантрольны пакет акцыяў клюбу (65%), што надало магчымасьць значна падкарэктаваць клюбны фінансавы стан[3]. У чэмпіянаце 2012 году клюб заняў 11 месца ў найвышэйшай лізе і трапіў у плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе, дзе яго супернікам быў клюб «Гарадзея», але па выніках дзьвюх гульняў (0:1, 4:0) жодзінскі клюб застаўся ў найвышэйшай лізе.

У верасьні 2019 году галоўным трэнэрам жодзінскай каманды стаў Юры Пунтус, які ў 2020 годзе здолеў прывесьці клюб да ягоных першых у гісторыі бронзавых мэдалёў чэмпіянату Беларусі. У пачатку 2021 году фан-рух клюбу адмовіўся падтрымліваць клюб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, зьбіцьцё і забойства людей за ўласныя меркаваньні[4].

Папярэдні лягатып клюбу, які выкарыстоўваўся да 2026 году.

У кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў УЭФА 2020—2021 гадоў клюб сустракаўся з дацкім «Капэнгагенам». Празь міжнародныя санкцыі і паветранай блякады «Тарпэда-БелАЗ» вымушаны быў правесьці хатнюю гульню па-за межамі Беларусі. Першапачаткова разглядаўся варыянт з тульскім стадыёнам «Арсэнал», аднак жодзінцам адмовілі, праз гэта хатняя гульня прайшла на Цэнтральным стадыёне ў Казані, дзе каманда саступіла зь лікам 0:5. Сэзон у чэмпіянаце Беларусі атрымаўся няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. У ліпені 2021 году Пунтус пакінуў пасаду галоўнага трэнэра, якую заняў ягоны памочнік Сяргей Зяневіч. Трохі палепшыўшы вынікі ў другой палове сэзону, жодзінская каманда фінішавала на восьмым месцы.

Сэзон 2022 году жодзінская каманда пачала пад кіраўніцтвам новага трэнэра Дзьмітра Молаша. Пачатак чэмпіянату атрымаўся няўдалым — каманда трывала паразы ў першых трох матчах усьцяж, але неўзабаве выправіла становішча і ўзвысілася да сярэдзіны табліцы. Добрая гульня ў другой палове сэзону дазваляла змагацца за больш высокія месцы, аднак няўпэўнены фініш пакінуў жодзінцаў на восьмым радку.

У 2023 годзе «Тарпэда-БелАЗ» добра пачаў чэмпіянат, хутка апынуўшыся сярод лідэраў у табліцы. 28 траўня 2023 году клюб у другі раз здабыў Кубак Беларусі, перагуляўшы ў фінале барысаўскі БАТЭ зь лікам 2:0. Дзякуючы гэтаму жодзінцы атрымалі месца ў Лізе канфэрэнцыяў УЭФА, дзе аднак адразу саступілі кіпрскаму АЕКу і выбылі з далейшага розыгрышу. Няўдача ў эўракубках перакінулася на айчыннае першынство, і жодзінцы выдалі сэрыю зь нічыіх. Каманда працягвала трымаць трэці радок у табліцы, але шанец на залаты і нават срэбны мэдалі амаль зьнік. У апошнім туры, аднак, «Тарпэда-БелАЗ» мог страціць і трэці радок, але захаваў яго, не зважаючы на паразу ў апошнім матчы менскаму «Дынама». Такім чынам, у другі раз у гісторыі клюб здабыў мэдалі айчыннага чэмпіянату.

Актуальны на 21 сакавіка 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Беларусі Бр Сяргей Ігнатовіч 1992
2 Сьцяг Кот д’Івуару ПА Маамэд Бамба Edit this on Wikidata 2005
3 Сьцяг Украіны Аб Яўген Чагавец Edit this on Wikidata 1998
4 Сьцяг Беларусі Аб Уладзімер Манаеў 2004
6 Сьцяг Беларусі Аб Кірыл Прамудраў (капітан) 1992
7 Сьцяг Беларусі ПА Арцём Быкаў 1992
8 Сьцяг Беларусі ПА Максім Будзько Edit this on Wikidata 2004
9 Сьцяг Украіны ПА Аляксандар Бацішчаў Edit this on Wikidata 1991
13 Сьцяг Беларусі Аб Аляксей Залескі 1994
14 Сьцяг Беларусі ПА Міхаіл Ладуцька 2004
16 Сьцяг Нігерыі Нап Грэйт Агба 2006
17 Сьцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Кролік Edit this on Wikidata 2005
19 Сьцяг Беларусі Аб Ільля Руцкі 1999
20 Сьцяг Беларусі Аб Рыгор Марцьянаў 2002
21 Сьцяг Беларусі Нап Вадзім Кісялёў Edit this on Wikidata 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Беларусі ПА Захар Баранок 2006
25 Сьцяг Беларусі Бр Цімафей Юрасаў 2003
27 Сьцяг Беларусі ПА Максім Гаявы 2002
29 Сьцяг Нігерыі Нап Стывэн Альфрэд Edit this on Wikidata 1997
30 Сьцяг Беларусі ПА Вадзім Пабудзей 1994
68 Сьцяг Беларусі ПА Даніла Жульпа 2004
88 Сьцяг Беларусі Аб Мацьвей Міхайрын 2005
89 Сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Французаў (ар. Ляк. М.) 2004
90 Сьцяг Сэрбіі Аб Ненад Перавіч Edit this on Wikidata 2002
96 Сьцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Мялько Edit this on Wikidata 2004
99 Сьцяг Беларусі Бр Макар Масьленікаў 2007
Сьцяг Беларусі Аб Арсень Стануль 2007
Сьцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Налівайка 2008
Сьцяг Беларусі Нап Віталь Лісаковіч 1998

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012Найвышэйшая1130591617-39241/2
2013Найвышэйшая5321261433-38421/8
2014Найвышэйшая4321311838-30501/16
2015Найвышэйшая7261061031-2936Ул Уладальнік
2016Найвышэйшая530139847-33481/4
2017Найвышэйшая530149743-27511/8
2018Найвышэйшая530167736-18551/8
2019Найвышэйшая6301361141-36451/4
2020Найвышэйшая330168655-37561/2
2021Найвышэйшая8301061438-43361/4
2022Найвышэйшая8301110935-3243Ул Уладальнік
2023Найвышэйшая3281213333-18491/2
2024Найвышэйшая330188445-2162Ф Фіналіст
2025Найвышэйшая6301310743-3049

Удзел у эўракубках

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Кубак Г В Н П М
Ліга Эўропы1043311—10
Ліга канфэрэнцыяў1023511—21
Усяго2066822—31
Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
2010—2011 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Ісьляндыі Фюлькір Рэйк’явік 3:0 3:1
2 к/р Сьцяг Сэрбіі ОФК Бялград 0:1 2:2
2015—2016 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Альбаніі Кукес 0:0 0:2
2016—2017 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Вугоршчыны Дэбрэцэн 1:0 2:1
3 к/р Сьцяг Аўстрыі Рапід Вена 0:0 0:3
2020—2021 Ліга канфэрэнцыяў 2 к/р Сьцяг Даніі Капэнгаген 0:5 1:4
2023—2024 Ліга канфэрэнцыяў 2 к/р Сьцяг Кіпру АЕК 2:3 1:1
2024—2025 Ліга канфэрэнцыяў 1 к/р Сьцяг Малдовы Мілсамі 2:4 0:0
2025—2026 Ліга канфэрэнцыяў 1 к/р Сьцяг Паўночнай Македоніі Работнічкі 3:0 1:0
2 к/р Сьцяг Ізраілю Макабі Хайфа 1:1 0:3

Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]