Перайсьці да зьместу

Ваяводзіна Новы Сад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ваяводзіна
Поўная назва Fudbalski klub Vojvodina
Заснаваны 6 сакавіка 1914
Горад Новы Сад, Сэрбія
Стадыён Караджорджэ
Умяшчальнасьць: 15 000[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fkvojvodina.rs (сэрб.)​ (анг.)

«Ваяводзіна» (па-сэрбску: Vojvodina) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Новы Сад. Заснаваны ў 1914 годзе. Двухразовы чэмпіён Югаславіі, уладальнік Кубка Сэрбіі (2014). Улічваючы, што каманда базуецца ў другім паводле велічыні горадзе краіны, «Ваяводзіна» ёсьць адным з самых папулярных клюбаў краіны. Без уліку сталічнага «Партызана» і «Црвены Зьвезды» дружына з Новага Сада ёсьць самай пасьпяховых у Сэрбіі. У склад клюбу ўваходзіць ня толькі футбольная каманда, але яшчэ баскетбол ьная, валейбольная, гандбольная дружыны ды іншыя каманды іншых відаў спорту.

Клюб паўстаў 6 сакавіка 1914 году дзякуючы намаганьням вучнам сэрбскай праваслаўнай сярэдняй школы і інтэлектуалаў. Стварэньне арганізацыі было пад сакрэтам, бо аўстра-вугорскія ўлады забаранялі праводзіць вялікія сходы моладзі у рэгіёне Ваяводзіны, якая насялялася ў асноўным сэрбамі[3]. Клюб пераняў назву «Ваяводзіна» ў гонар назвы колішняй сэрбскай аўтаноміі Сэрбскай Ваяводзіны, дзе, прынамсі, на паперы, сэрбы атрымалі тыя ж правы, што і ўсе іншыя грамадзяне імпэрыі Габсбургаў. Самая ж назва Ваяводзіна паходзіць ад слова ваявода.

Сярод фундаратараў клюбу былі будучы тэкстыльны прамысловец Міленка Ш’якаў, будучы прафэсар Уладзімер Мілічавіч, будучы хімік Міленка Хініч, будучыя праўнікі Радэнка Ракіч і Камэнка Чырыч, будучы лекар Яў Коста Хаджы, а таксама Гойка Тошыч, Джорджэ Жыванаў і Бранка Гаспаджыначкі. Новаствораны клюб свой першы матч згуляў у вёсцы Ковіль супраць мясцовага клюбу «Шайкаш». «Ваяводзіна» выступала ў блакітных кашулях і белых шортах, і перамагла зь лікам 5:0. Гульцы дружыны ў большасьці былі студэнтамі, якія прыехалі на летні адпачынак з Прагі, таму згулялі толькі адзін матч. Неўзабаве пачалася Першая сусьветная вайна і аўстра-вугорскія ўлады забаранілі ўсе сэрбскія арганізацыі ў Новым Садзе, у тым ліку і скасавала дзейнасьць «Ваяводзіны»[4].

Па вайне «Ваяводзіна» аднавіла сваю дзейнасьць дзякуючы энтузіязму сэрбскіх студэнтаў Прагі. Клюб фінансаваўся выключна ўнёскамі сябраў і шчодрымі ўкладаньнямі, якія зрабілі Макс Грын, Дака Попавіч, браты Новакавічы, Ілія Балабушыч і сям’я Дунджэрскіх. Частка гульцоў і кіраўніцтва «Ваяводзіны», якія вучыліся ў Празе, таксама былі сябрамі футбольнага клюбу «Славія». Чэскі клюб падтрымаў сяброў ваяводзінскага клюбу ў цяжкія часы да і падчас Першай сусьветнай вайны і зрабіў важкі ўнёсак у разьвіцьцё сэрбскае каманды. У 1920 годзе быў прывезены з Прагі першы пакунак чырвона-белых кашуляў. На пасяджэньні клюбнае рады, якая ладзілася 23 ліпеня 1922 году, было пастаноўлена, што чырвоныя і белыя колеры мусяць быць прысутнымі на кашулях каманды ў гонар праскай «Славіі».

Актуальны на 19 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Сэрбіі Бр Матыя Гочманац 2003
4 Сьцяг Сэрбіі ПА Марка Палятанавіч 1993
5 Сьцяг Сэрбіі Аб Джорджэ Црнамаркавіч 1993
6 Сьцяг Люксэмбургу Аб Сэід Корач 2001
7 Сьцяг Нігерыі Нап Бамідэле Юсуф 2001
8 Сьцяг Сэрбіі Аб Стэфан Джорджавіч 1991
9 Сьцяг Сэрбіі Нап Алекса Вуканавіч 1992
10 Сьцяг Сэрбіі ПА Ураш Нікаліч 1993
11 Сьцяг Сэрбіі ПА Марка Младэнавіч 2005
12 Сьцяг Сэрбіі Бр Драган Росіч 1996
14 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Калеб Задзі Сэры 1999
16 Сьцяг Румыніі Аб Міхай Буцян 1996
18 Сьцяг Сэрбіі ПА Негаш Петравіч (капітан) 1999
19 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Жанатан Балінгі 1994
20 Сьцяг Сэрбіі ПА Драган Коканавіч 2002
22 Сьцяг Сэрбіі Аб Лазар Нікаліч 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Бразыліі Аб Лукас Барус 1999
26 Сьцяг Чарнагорыі ПА Вукан Савічавіч 1994
27 Сьцяг Сэрбіі Нап Пэтар Сукачаў 2005
29 Сьцяг Кеніі Аб Колінз Сычэнджэ 2003
30 Сьцяг Сэрбіі Аб Стэфан Букінац 2005
34 Сьцяг Сэрбіі ПА Слабадан Медоевіч 1990
35 Сьцяг Сэрбіі ПА Мілаш Попавіч 2004
37 Сьцяг Сэрбіі Бр Ранка Пушкіч 2000
39 Сьцяг Сэрбіі ПА Марка Велічкавіч 2004
47 Сьцяг Сэрбіі ПА Міхайла Бутракавіч 2006
49 Сьцяг Чарнагорыі Нап Андрыя Радулавіч 2002
78 Сьцяг Сэрбіі Аб Лука Дробняк 2004
99 Сьцяг Анголы Нап Дэпу (ар. Жыл Вісэнці) 2000
Сьцяг Сэрбіі Нап Лазар Ранджэлавіч 1997
Сьцяг Сэрбіі Бр Дарка Зувіч 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]