Гарадзея (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гарадзея
Haradzieja.gif
Поўная назва Футбольны клюб «Гарадзея»
Заснаваны 2002
Горад Гарадзея, Беларусь
Стадыён «Гарадзея»
Умяшчальнасьць: 1625
Дырэктар Аляксандар Марчанка[1]
Галоўны трэнэр Сяргей Яромка
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
 · 2017 9 месца
Афіцыйны сайт

«Гарадзея» — футбольны клюб зь Беларусі. Заснаваны ў 2002 годзе. Базуецца ў аднайменным гарадзкім паселішчы. 14 студзеня 2011 году клюб атрымаў пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі й стаў прафэсійным футбольным клюбам, аднак свае выступы ў чэмпіянаце Беларусі распачаў у 2008 годзе, узяўшы ўдзел у другой лізе айчыннага чэмпіянату. Да гэтага клюб браў удзел у чэмпіянаце Менскай вобласьці й чэмпіянаце Беларусі па футзале. З 2016 году выступае ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў створаны ў 2002 годзе дзякуючы ініцыятыве кіраўніцтва Гарадзейскага цукровага камбінату й адразу заяўлены ў чэмпіянат Менскай вобласьці па футболе. Праз два гады да каманды прыйшоў першы посьпех — «Гарадзея» сталася ўладальнікам Кубка Менскай вобласьці. А ў 2006 годзе клюб дамогся залатога дублю на абласным узроўні, стаўшы пераможцам абласной лігі й уладальнікам кубка вобласьці.

Акрамя футболу клюб таксама прымаў удзел у спаборніцтвах па футзале, гуляўчы ў чэмпіянаце Беларусі па гэтым відзе спорту. У 2008 годзе «Гарадзея» заваявала срэбраныя мэдалі айчыннага чэмпіянату па футзале й стала ўладальнікам кубка.

У 2007 годзе клюб упершыню прыняў удзел у Кубку Беларусі па футболе, а на наступны год быў заяўлены ў другую лігу айчыннага чэмпіянату. Амаль адразу клюб пачаў паказваць добрыя вынікі, то бок у 2009 годзе клюб заняў другое месца ў розыгрышу лігі, а на наступны год стаўся ейным чэмпіёнам, прасунуўшыся, такім чынам, у першую лігу. Незважаючы на першапачатковую мэту захаваць месца ў першай лізе, каманда ў дэбютны сэзон у новай лізе заняла выніковы трэці радок. У 2012 годзе клюб узяў рэзкі старт. Пасьля паразы ў першым туры, каманда з гарадзкога паселішча выдала сэрыі без паразаў у адзінаццаць матчаў, што дало магчымасьць «Гарадзеі» выйсьці на першае месца. Аднак канцоўка першага этапу была правалена, клюб атрымаў шэраг паразаў і апусьціўся на трэцюю пазыцыі. У выніку клюб заняў выніковае другое месца й атрымаў права ўдзелу ў матчах плэй-оф за месца ў вышэйшай лізе супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», якое заняло апошні радок у розыгрышы вышэйшай лігі[2]. Пасьля хатняй перамогі зь мінімальным лікам 1:0, «цукравікі» пацярпелі буйную паразу ад аўтазавадчанаў зь лікам 0:4. У сэзоне 2013 году клюб таксама заняў другое месца ў першай лізе і атрымаў права гуляць у плэй-оф за месца ў вышэйшай лізе, але і на гэты раз «Гарадзея» саступіла па суме двух матчаў цяпер ужо магілёўскаму «Дняпро».

Сэзон 2014 году «Гарадзея» пачала няўдала, хутка апынуўшыся ўнізе табліцы. У выніку ўжо ў траўні 2014 году быў звольнены галоўны трэнэр Андрэй Кіпра, на месца якога быў запрошаны Сяргей Яромка. З новым трэнэрам каманда стала выступаць больш пасьпяхова, і першае кола «Гарадзея» скончыла на трэцім радку. У пачатку другога кола «Гарадзея» захоўвала трэцяе месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў вышэйшай лізе. Але ў кастрычніку каманда выдала няўдалую сэрыю з шасьці матчаў безь перамогаў, з-за якой ужо за некалькі тураў страціла апошні шанец на павышэньне. У 2015 годзе каманда заняла другое месца ў першай лізе і атрымала права на ўдзел у вышэйшай лізе ў 2016 годзе.

Былыя назовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Цуккамбінат» (2004—2007)

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на травень 2018 году[3]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Ігнаценка 1988
3 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Павал Пласконны 1985
4 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Сямён Шасьцілоўскі 1994
7 Сьцяг Армэніі ПА Гукас Пагасян 1994
8 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Усеня 1988
9 Сьцяг Сэрбіі Нап Боян Дубаіч 1990
10 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Лебедзеў 1986
11 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Арцём Кійко 1996
13 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Павал Назаранка 1995
16 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Кірыл Паўлючак 1984
20 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Ільля Коваль 1998
21 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Юры Валавік 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Сэрбіі ПА Іван Пэтравіч 1993
23 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Арцём Валовіч 1999
25 Сьцяг Расеі Аб Міхаіл Башылаў 1993
35 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Пушнякоў 1993
72 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Пазьняк 1994
77 Сьцяг Сэрбіі ПА Мілан Ераміч 1988
84 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Мікалай Раманюк 1984
85 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Пархачоў 1984
88 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Андрэй Варанкоў 1989
95 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Мацьвей Францкевіч 1995
99 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Уладзіслаў Васілючак 1994
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Ягор Аляксеенка 1998

Рэзэрвовы склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Ягор Глазко 2001
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Максім Макараў 2001
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Ільля Баглай 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Павал Жукоўскі 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Луферчык 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Салавей 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Сіняўскі 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Максім Шалухоўскі 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Павал Буйкевіч 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Ільля Еўтух 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Максім Казюрэнка 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Андрэй Ліневіч 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Яўген Максімовіч 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Марозаў 2001
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Яўген Навіцкі 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Арцём Прыходзька 2001
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Ільля Ціханаў 2001
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Мікалай Дубіна 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Сяргей Кучмель 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Расьціслаў Шавель 2001

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Першая 2 28 18 6 4 49–21 60
2013 Першая 2 30 18 6 6 68–32 60
2014 Першая 6 30 11 12 7 42–26 45
2015 Першая 2 Green Arrow Up Darker.svg 30 21 5 4 73–25 68
2016 Вышэйшая 9 30 8 14 8 36–39 38
2017 Вышэйшая 9 30 8 14 8 37–35 38

Кубак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 1/8 2 1 0 1 2–2
2013—2014 1/4 3 2 0 1 7–6
2014—2015 1/8 3 1 1 1 2–1
2015—2016 1/16 3 1 1 1 6–3
2016—2017 1/8 2 0 2 0 0–0
2017—2018 1/8 2 1 0 1 3–2

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]