Перайсьці да зьместу

Панатынаікос Атэны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Панатынаікос
Поўная назва па-грэцку: Παναθηναϊκός Αθλητικός Όμιλος Ποδοσφαιρική Ανώνυμος Εταιρεία
Заснаваны 3 лютага 1908
Горад Атэны, Грэцыя
Стадыён Алімпійскі
Умяшчальнасьць: 69 618
Прэзыдэнт Яніс Аляфузас[d]
КіраўнікЯніс Аляфузас[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2024—2025 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
pao.gr (грэцк.) (анг.) (гішп.)

«Панатынаікос» (па-грэцку: Παναθηναϊκός) — грэцкі футбольны клюб з гораду Атэнаў. Заснаваны ў 1908 годзе. 20-разовы чэмпіён Грэцыі, 20-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі. З 1950-х гадоў клюб трымае адну з найстарэйшых і самых пасьпяховых футбольных акадэміяў у Грэцыі, стала рыхтуючы таленты як для галоўнай каманды клюбу, гэтак і нацыянальнай зборнай Грэцыі. Паводле дасьледаваньняў і апытаньняў, «Панатынаікос» ёсьць другім самым папулярным футбольным клюбам у краіне пасьля «Алімпіякосу»[2][3]. Менавіта з гэтым клюбам «Панатынаікос» мае доўгатэрміновае суперніцтва. Матчы паміж камандамі маюць назоў Дэрбі вечных ворагаў[4].

Згодна з афіцыйнай гісторыяй клюбу, 3 лютага 1908 году «Панатынаікос» быў закладзены Ёргасам Каляфатысам поруч зь яшчэ 40 спартоўцамі, калі яны вырашылі сысьці атлетычнага клюбу «Панэлініяс», кіраўніцтва якога пастанавіла спыніць існаваньне сваёй футбольнай сэкцыі[5]. Назовам паўсталага клюбу быў абраны футбольны клюб «Атэны». Сябры клюбу падкрэсьлівалі, што яны маюць на мэце распаўсюд новага для Грэцыі віду спорту. Акрамя таго, намерам заснавальнікаў было стварыць каманду для ўсіх жыхароў Атэнаў і зьвязаць свой футбольны рух зь астатнімі эўрапейскімі рухамі[6]. Першым абраным прэзыдэнтам быў Аляксандрас Каляфатыс, брат Ёргаса. Першым галоўным трэнэрам стаў спартовец і навучэнец Оксфардзкага ўнівэрсытэту Джон Сырыл Кэмпбэл, які стаў першым замежнікам на пасадзе грэцкай каманды[7]. Вядомы грэцкі легкаатлет і алімпійскі чэмпіён Канстантынас Цыклітырас гуляў на пазыцыі брамніка ў наваствораным клюбе.

Легендарны гулец «Панатынаікоса» 1930-х гадоў Ангеляс Мэсарыс.

У 1910 годзе, пасьля спрэчкі сярод шэрагу сябраў рады, Каляфатыс з большасьцю гульцоў, у тым ліку і Кэмпбэлам, вырашылі выйсьці з шэрагаў атэнскага клюбу і перабраліся на новую пляцоўку на пляцу Амэрыкі. Назва клюбу зьмянілася на «Панэлініяс», а клюбнымі колерамі былі абраныя зялёны і белы. Да 1914 году Кэмпбэл вярнуўся ў Ангельшчыну, але клюб да таго часу ўжо быў сярод лідэраў грэцкага футболу. Сярод гульцоў той каманды вылучаліся Міхаліс Папазаглю, Міхаліс Рокас і Люкас Панургіяс. У 1918 годзе на прапанову Папазаглю каманда абрала трылісьнік сваёй эмблемай[8]. У 1921 і 1922 гадах асацыяцыя футбольных клюбаў Атэнаў і Пірэю зарганізавалі першыя два чэмпіянаты па Першай сусьветнай вайне. У абодвух розыгрышах чэмпіёнам быў менавіта «Панэлініяс». Пасьля доўгіх перамоваў з атэнскімі ўладамі, урэшце, клюб здолеў дамовіцца наконт пераезду на стадыён Леафорас у 1922 годзе. Адразу з новым стадыёнам клюб вырашыў зьмяніць назву на атлетычны клюб «Панатынаікос», што значыць «усеатэнскі».

У 1926 годзе Грэцкая фэдэрацыя футболу стварыла і зладзіла першы чэмпіянат Грэцыі, але «Панатынаікос» спачатку ня браў удзел у спаборніцтве праз спрэчкі з фэдэрацыяй, але ў 1928 годзе ўсё ж такі далучыўся да лігі. «Панатынаікос» перамог у сэзоне 1929—1930 гадоў не прагуляўшы аніводнага матчу. Ачольваў клюб на той момант вугорскі трэнэр Ёжэф Кюнстлер, а сапраўднай зоркай клюбу быў Ангеляс Мэсарыс[9]. Іншымі выбітнымі гульцамі той пекнай эпохі былі Антоніс Мігіякіс, Дыямідыс Сымэанідыс, Міміс Піеракас і Стэфанас Піеракас. Цягам сэзону клюб разграміў «Алімпіякос» зь лікам 8:2, Мэсарыс улучыў тры мячы ў браму пірэйцаў[10]. Каманда таксама перамагла «Арыс» зь лікам 1:4 у Тэсалёніках. Мэсарыс зноўку адзначыўся трыма галамі і стаў героем матчу.

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Італіі Аб Давідэ Калябрыя Edit this on Wikidata 1996
3 Сьцяг Грэцыі Аб Ёргас Катрыс Edit this on Wikidata 2005
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Пэдра Чырывэльля Edit this on Wikidata 1997
5 Сьцяг Альжыру Аб Агмэд Туба Edit this on Wikidata 1998
6 Сьцяг Грэцыі ПА Маноліс Сіёпіс Edit this on Wikidata 1994
7 Сьцяг Грэцыі Нап Эндрус Тэтэ Edit this on Wikidata 2001
8 Сьцяг Партугаліі ПА Рэнату Саншыш (ар. ПСЖ) 1997
9 Сьцяг Марока Нап Анас Заруры Edit this on Wikidata (ар. Лянс) 2000
10 Сьцяг Аргентыны ПА Сантына Андына Edit this on Wikidata 2005
11 Сьцяг Грэцыі ПА Анастасіяс Бакасэтас Edit this on Wikidata (капітан) 1993
12 Сьцяг Аргентыны Бр Люкас Чавэс Edit this on Wikidata (ар. Арх. Хуніёрс) 1995
14 Сьцяг ЗША Аб Эрык Палмэр-Браўн Edit this on Wikidata 1997
15 Сьцяг Ісьляндыі Аб Свэрыр Інгасан Edit this on Wikidata 1993
16 Сьцяг Славеніі ПА Адам Гнэзда Чэрын Edit this on Wikidata 1999
17 Сьцяг Францыі ПА Муса Сысако 1989
18 Сьцяг Грэцыі ПА Сатырыс Кантурыс Edit this on Wikidata 2005
19 Сьцяг Польшчы Нап Караль Сьвідэрскі Edit this on Wikidata 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Аргентыны ПА Вісэнтэ Таборда Edit this on Wikidata 2001
21 Сьцяг Харватыі Аб Тын Едвай Edit this on Wikidata 1995
22 Сьцяг Грэцыі Нап Ёргас Кірыёпуляс 2004
23 Сьцяг Грэцыі Нап Паўляс Пантэлідыс Edit this on Wikidata 2002
26 Сьцяг Гішпаніі Аб Хаві Эрнандэс Edit this on Wikidata (ар. Леганэс) 1998
27 Сьцяг Грэцыі Аб Яніс Коцырас Edit this on Wikidata 1992
28 Сьцяг Уругваю Нап Факунда Пэлістры 2001
31 Сьцяг Сэрбіі ПА Філіп Джурычыч Edit this on Wikidata 1992
33 Сьцяг Нігерыі Нап Сырыл Дэсэрс Edit this on Wikidata 1994
39 Сьцяг Грэцыі Нап Яніс Бокас 2007
40 Сьцяг Францыі Бр Альбан Ляфон Edit this on Wikidata (ар. Нант) 1999
52 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Тоні Вільена Edit this on Wikidata 1995
70 Сьцяг Грэцыі Бр Канстантынас Коцарыс Edit this on Wikidata 1996
72 Сьцяг Сэрбіі Нап Мілаш Пантавіч Edit this on Wikidata 2002
77 Сьцяг Грэцыі Аб Ёргас Кір’якопуляс Edit this on Wikidata 1996
88 Сьцяг Харватыі ПА Адрыяна Ягушыч Edit this on Wikidata 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]