Сяргей Паліцевіч
Сяргей Паліцевіч | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 красавіка 1990 (32 гады) Ліда, БССР | |
Рост | 190 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Менск | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007 2008—2010 2009—2010 2011—2015 2016—2018 2018—2019 2020—2022 2023— |
Нафтан Крылы Саветаў → Нафтан (арэнда) Дынама Менск Генчлербірлігі Кайрат Шахцёр Салігорск Дынама Менск |
11 (1) 0 (0) 41 (6) 131 (8) 62 (1) 17 (0) 32 (4) 1 (0) |
Зборныя | ||
2009—2012 2014— |
Беларусь (да 21) Беларусь |
31 (0) 37 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сярге́й Паліце́віч (нарадзіўся 9 красавіка 1990 году, Ліда, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца менскага клюбу «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец лідзкага футболу, у 2007 годзе гуляў за «Нафтан», а ў наступным годзе апынуўся ў расейскім клюбе «Крылы Саветаў» з Самары. Пазьней вярнуўся ў «Нафтан» на правах арэнды.
У студзені 2011 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама», дзе хутка стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У кастрычніку 2013 году разам з Аляксандрам Сулімам быў пераведзены ў дублюючы склад[2], але празь месяц вярнуўся ў аснову[3] і зноўку заняў сваё месца ў цэнтры абароны.
У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з «Дынама» на два гады[4]. У сэзоне 2014 году ўжо трывала выступаў у аснове на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У сэзоне 2015 году, пасьля сыходу з «Дынама» Дзьмітрыя Молаша і Ігара Стасевіча, стаў капітанам каманды.
У студзені 2016 году перайшоў у турэцкі клюб «Генчлербірлігі», зь якім падпісаў кантракт на 1,5 году[5]. У ліпені 2018 году падпісаў кантракт на 3,5 году з клюбам «Кайрат»[6].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
21 траўня 2014 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з камандай Ліхтэнштайну.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Дынама»:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014, 2015
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2010, 2013, 2014, 2015
Беларусь:
- Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Вышэйшая ліга | 22 | 0 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ https://www.pressball.by/footballstat/sergey_politevich/
- ^ Минское «Динамо»: «Политевич и Сулима переведены в дубль на основе анализа»(рас.) Football.by
- ^ Политевич возвращен в основу минского «Динамо»(рас.) Tut.by
- ^ Политевич на два года продлил контракт с минским «Динамо»(рас.) Football.by
- ^ Сергей Политевич подписал контракт с «Генчлербирлиги»(рас.)
- ^ Сергей Политевич стал игроком «Кайрата»(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 9 красавіка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Лідзе
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Крылы Саветаў» Самара
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Кайрат» Алматы
- Футбалісты клюбу «Генчлербірлігі» Анкара
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск