Антон Пуціла
Антон Пуціла | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 чэрвеня 1987 (36 гадоў) Ворша, БССР | |
Рост | 180 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Менск | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003 2004—2010 2008 2010—2013 2013—2014 2014—2015 2015—2017 2017—2018 2019—2021 2021— |
РВАР Дынама Менск → Гамбург (арэнда) Фрайбург Волга Ніжні Ноўгарад Тарпэда Масква Газыянтэпспор Анкарагюджу Алтай Дынама Менск |
13 (2) 80 (7) 3 (0) 45 (0) 37 (2) 20 (4) 31 (2) 34 (4) 47 (5) 52 (6) |
Зборныя | ||
2007—2009 2008—2019 |
Беларусь (да 21) Беларусь |
11 (1) 56 (6) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Анто́н Канстанты́навіч Пуці́ла (нарадзіўся 23 чэрвеня 1987 году, Ворша, БССР) — беларускі футбаліст, гулец менскага клюбу «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Гуляе на пазыцыі паўабаронцы.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец аршанскай ДЮСШ і РДВАР-«Дынама» (Менск). Прафэсійную кар’еру пачаў у менскім «Дынама» ў 2004 годзе, дзе выступаў за дубль і дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі. У 2005 годзе цягам сэзону ўвайшоў у асноўны склад каманды.
У лістападзе 2007 году Пуціла тры тыдні знаходзіўся на праглядзе ў «Гамбургу», дзе трэніраваўся й удзельнічаў у спарынгах з аматарскай і другой камандай клюбу, а з асновай правёў некалькі трэніровак. У выніку было вырашана, што Антон будзе выступаць за нямецкі клюб на правах арэнды да канца 2008 году з правам выкупу[1]. Дэбют за «Гамбург» у Бундэсьлізе адбыўся 10 студзеня 2008 году ў хатнім матчы супраць «Бохуму», дзе Антон выйшаў на замену на 81 хвіліне. За год у чэмпіянаце Нямеччыны ён выходзіў на поле ўсяго 3 разы. Да заканчэньня тэрміну арэнды ў «Гамбургу», дзе на Пуціла больш не разьлічвалі, у лістападзе ён пабываў на праглядзе ў маскоўскім «Лякаматыве», але да канкрэтных прапановаў справа не дайшла[2]. У міжсэзоньні Антон вярнуўся назад у «Дынама», якому належаў паводле кантракту яшчэ на працягу двух гадоў.
У жніўні 2010 году Пуціла перайшоў у «Фрайбург»[3], у дэбютным сэзоне за які ў чэмпіянаце правёў 25 матчаў і вызначыўся дзьвюмя галявымі перадачамі. У лютым 2013 году кантракт быў скасаваны па дамоўленасьці бакоў[4].
У лютым 2013 году падпісаў кантракт з расейскім клюбам «Волга» да канца сэзону 2012—2013 гадоў[5]. Па выніках сэзону 2013—2014 году «Волга» вылецела з расейскай прэм’ер-лігі, што дазволіла Пуцілу скасаваць кантракт паводле адпаведнага пункту ў ім[6]. Пасьля гэтага Антон зьехаў у Менск, дзе падтрымліваў форму разам з клюбам «Менск», пры гэтым чакаючы прапановаў ад іншых клюбаў.
1 верасьня 2014 году як вольны агент перайшоў у склад расейскага клюбу «Тарпэда», дамова была разьлічана да 31 траўня 2016 году[7][8]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт на два гады з турэцкім клюбам «Газыянтэпспор»[9]. У жніўні 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Анкарагюджу»[10]. У студзені 2019 году перайшоў у турэцкі клюб «Алтай»[11].
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 4 лютага 2008 году ў турніры нацыянальных зборных на Мальце ў матчы супраць зборнай Армэніі (1:2).
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі (3): 2005, 2006, 2009
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ «Динамо» подтвердило, что Путило будет выступать за «Гамбург» на правах аренды
- ^ Антон Путило: «Конкретных предложений мне «Локомотив» пока не делал»(недаступная спасылка)
- ^ Путило переходит во «Фрайбург»(недаступная спасылка). dinamo-minsk.by
- ^ Антон Путило покидает «Фрайбург» и переходит в «Волгу»(рас.)
- ^ «Волга» объявила о переходе Путило(рас.)
- ^ Антон Путило расторг контракт с «Волгой»(рас.)
- ^ «Торпедо» подтвердило переходы Путило, Билялетдинова и Угу Виейра. tribuna.com
- ^ Антон Путило заключил контракт с московским «Торпедо»(недаступная спасылка). UDF.by
- ^ «Газиантепспор» официально подтвердил подписание Антона Путило(рас.)
- ^ «Анкарагюджю» объявил о подписании контракта с Антоном Путило(рас.)
- ^ Антон Путило стал игроком «Алтая»(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Фрайбург»
- Профіль на kicker.de
- Профіль на sports.ru
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Профіль на soccerway.com(анг.)
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Воршы
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Футбалісты клюбу РВАР Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Гамбург»
- Футбалісты клюбу «Фрайбург»
- Футбалісты клюбу «Волга» Ніжні Ноўгарад
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Масква
- Футбалісты клюбу «Газыянтэпспор» Газыянтэп
- Футбалісты клюбу «Анкарагюджу» Анкара
- Футбалісты клюбу «Алтай» Ізьмір