Уладзімер Хвашчынскі
Уладзімер Хвашчынскі | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 траўня 1990 (32 гады) Бабруйск, БССР | |
Рост | 173 см | |
Вага | 63 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Шахцёр Салігорск | |
Нумар | 22 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2012 2013—2014 2014 2015 2016—2018 2019— |
Берасьце Дынама Менск → Менск (арэнда) Менск Дынама Менск Шахцёр Салігорск |
90 (17) 30 (3) 16 (6) 25 (10) 76 (23) 6 (0) |
Зборныя | ||
2012—2013 | Беларусь | 4 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Уладзімер Хвашчынскі (нарадзіўся 10 траўня 1990 году, Бабруйск, БССР) — беларускі футбаліст, нападнік салігорскага «Шахцёру». У 2012—2013 гадах правёў 4 гульні за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў 1 гол. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Уладзімер зьяўляецца выхаванцам берасьцейскгаа футболу. Скончыўшы школу, паступіў ва Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 2008 годзе й паралельна быў залічаны ў склад берасьцейскага «Дынама». У 2012 годзе, пасьля таго як клюб пакінулі Дзьмітры Мазалеўскі й Мікалай Януш, стаў асноўным нападнікам каманды.
11 студзеня 2013 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама» тэрмінам на 3 гады[2]. Сваю першую гульню ў чэмпіянаце Беларусі за «бела-блакітных» правёў 31 сакавіка ў матчы супраць дзейнага чэмпіёну краіны барысаўскага БАТЭ, які праходзіў у Жодзіне. Матч скончыўся зь лікам 1:1, а Ўладзімер нічым асабіста ня вылучыўся.
У ліпені 2014 году аддадзены ў арэнду клюбу «Менск» да канца сэзону[3]. У сакавіку 2015 году па скасаваньні кантракту зь менскім «Дынама» падпісаў кантракт з клюбам «Менск»[4]. У лютым 2016 году ізноў падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[5]. У студзені 2019 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[6].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
14 лістапада 2012 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Ізраілю.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2017
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2013, 2016, 2018
- У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2012
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 25 | 10 |
Дынама Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 21 | 8 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 28 | 9 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 27 | 6 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ https://fcminsk.by/player/vladimir-hvashhinskij/
- ^ Хващинский перешел в минское «Динамо»(недаступная спасылка). dinamo-minsk.by
- ^ «Минск» арендовал Хващинского(рас.)
- ^ Владимир Хващинский подписал контракт с «Минском»(рас.)
- ^ Хващинский, Шрамченко и Козлов подписали контракты с минским «Динамо»(рас.)
- ^ Хващинский продолжит карьеру в «Шахтере»(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)
- Нарадзіліся 10 траўня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск