Фатас Бэчырай
| Фатас Бэчырай | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 траўня 1988[1][2] (37 гадоў) | |
| Рост | 188 см | |
| Вага | 82 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2008 | Бэса Пэя[d] | |
| 2008—2010 | Будучнаст Падгорыца | 81 (39) |
| 2010—2014 | Дынама Заграб | 90 (30) |
| 2014 | Чанчунь Ятай[d] | 28 (7) |
| 2015 | Дынама Менск | 23 (9) |
| 2016—2017 | Дынама Масква | 60 (13) |
| 2018 | Мэхэлен | 4 (0) |
| 2018—2020 | Макабі Нэтанія | 54 (20) |
| 2020—2021 | Вісла Кракаў | 10 (0) |
| 2021 | → Бнэй Ягуда | 13 (2) |
| 2021 | Астана | 7 (2) |
| 2022 | Дэчыч Тузі | 32 (6) |
| 2023 | Морнар Бар | 16 (2) |
| Зборныя | ||
| 2009—2010 | Чарнагорыя (да 21)[d] | 5 (0) |
| 2009—2022 | Чарнагорыя | 86 (15) |
Фа́тас Бэчыра́й (па-альбанску: Fatos Beqiraj; нар. 5 траўня 1988 году, Пэч, СФР Югаславія) — колішні чарнагорскі футбаліст альбанскага паходжаньня, нападнік нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў кар’еру ў клюбе «Бэса» ў чэмпіянаце Косава, у 2008 годзе перайшоў у клюб чарнагорскай лігі «Будучнаст», зь якім стаў чэмпіёнам Чарнагорыі ў сэзоне 2007—2008 гадоў.
30 жніўня 2010 году гулец падпісаў кантракт з харвацкім клюбам «Дынама». У дэбютны сэзон забіў 8 мячоў у 22 сустрэчах, што дазволіла футбалісты стала атрымліваць запрашэньне ў склад нацыянальнай зборнай. Напачатку сэзону 2011—2012 гадоў Бэчырай ня мог адзначыцца ў васьмі матчах запар, аднак забіў свой першы гол у новым сэзоне ў матчы супраць «Карлавацу», які каманда скончыла перамогай зь лікам 5:0. Пасьля Фатас забіў у матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць швэдзкага «Мальмё». Ува ўнутраным першынстве нападнік з 17 верасьня па 18 лістапада ў 8 матчах адзначыўся 8 разоў. 22 лістапада ён адзнаыўся ў выязным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдзкага «Рэалу» на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў». Па сканчэньні чэмпіянату Бэчырай стаў лепшым бамбардзірам лігі з 15 галамі на сваім рахунку. У 2014 годзе выступаў за кітайскі клюб «Чанчунь Ятай», аднак асаблівых посьпехаў ня меў.
У студзені 2015 году Фатас падпісаў кантракт зь менскім «Дынама» ў статусе вольнага агента[4]. Пагадненьне разьлічана на 2 гады. У лютым 2016 году перайшоў у маскоўскае «Дынама»[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З сакавіка 2009 году Бэчырай зьяўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Чарнагорыі. Да 2015 году ў складзе нацыянальнай зборнай Чарнагорыі правёў 35 матчаў, дзе адзначыўся 3 галамі. Гулец таксама выказваў жаданьне выступаць за зборную Косава, калі яна будзе афіцыйна прызнаная і атрымае магчымасьць выступаць у турнірах пад эгідай УЭФА і ФІФА[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Будачнаст»:
- Чэмпіён Чарнагорыі: 2008
«Дынама» Загрэб:
- Чэмпіён Харватыі: 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2011, 2012
«Дынама» Менск:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2015
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 23 | 9 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Fatos Beqiraj // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Fatos Bećiraj // FBref (анг.)
- ↑ 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ↑ Минское «Динамо» подписало форварда сборной Черногории. Football.by (рас.)
- ↑ Московское «Динамо» официально объявило о подписании Фатоса Бечирая (рас.)
- ↑ Fatos Beqiraj : Benfika do te realizonte endrren time. Albaniasoccer (альб.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце менскага «Дынама»
- Статыстыка на National Football Teams (анг.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 5 траўня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Футбалісты клюбу «Дынама» Заграб
- Футбалісты клюбу «Чанчунь Ятай»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Масква
- Футбалісты клюбу «Мэхэлен»
- Футбалісты клюбу «Макабі» Нэтанія
- Футбалісты клюбу «Вісла» Кракаў
- Футбалісты клюбу «Бнэй Ягуда» Тэль-Авіў
- Футбалісты клюбу «Астана»
- Футбалісты клюбу «Марнар» Бар
- Футбалісты зборнай Чарнагорыі
- Чарнагорскія футбалісты