Перайсьці да зьместу

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2019 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2019 году — 29-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі праходзіў з 29 сакавіка да 8 сьнежня. Спаборніцтвы адбываліся ў трох лігах.

Найвышэйшая ліга

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У найвышэйшай лізе гулялі 16 камандаў. Пасьля мінулага сэзону «Смалявічы» і магілёўскі «Дняпро» вылецелі ў першую лігу, а іх месца занялі пераможцы першай лігі 2018 году — мазырская «Славія» і «Энэргетык-БДУ». У лютым 2019 году менскі «Прамень» аб’яднаўся з магілёўскім «Дняпром» у адзіную каманду, што заняла месца «Праменю» ў найвышэйшай лізе і будзе базавацца ў Магілёве пад назвай «Дняпро». Каманды гулялі ў два колы кожны з кожным, што ў выніку склала па 30 матчаў для каманды. Дзьве найгоршыя каманды павінны былі пакінуць найвышэйшую лігу, але пасьля 15 туру менскае «Тарпэда» адмовілася ад далейшага ўдзелу ў чэмпіянаце, ва ўсіх астатніх гульнях камандзе залічаныя тэхнічныя паразы[1]. У пераходных матчах «Дняпро» саступіла ў сэрыі пэнальці берасьцейскаму «Руху», што дало магчымасьць берасьцейцам дэбютаваў у найвышэйшай лізе ў наступным годзе.

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1Дынама Берасьце30236170–2275Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2020—2021 гадоў
2БАТЭ30224461–2170Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы 2020—2021 гадоў
3Шахцёр30205559–2165Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы 2020—2021 гадоў
4Дынама Менск301551043–3950
5Іслач30138942–3647
6Тарпэда-БелАЗ301361141–3645
7Гарадзея301281031–2944
8Славія301071335–4037
9Менск30991236–4436
10Нёман301061428–3736
11Слуцак30971429–4634
12Энэргетык-БДУ30891352–6633
13Віцебск30871524–3931
14Дняпро30861632–4230Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе
15Гомель30781544–5029Паніжэньне ў першую лігу
16Тарпэда Менск3013264–636Датэрмінова зьняліся з розыгрышу

Плэй-оф за месца ў вышэйшай лізе

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
5 сьнежня
8 сьнежня
Рух2:1
1:2 (пэн. 5:4)
Дняпро

Як і ў мінулым сэзоне ў першай лізе бралі ўдзел 15 камандаў. Яны згулялі паміж сабой у два колы, агулам 28 матчаў. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Славія» і «Энэргетык-БДУ» выйшлі ў найвышэйшую лігу, а зь яе ў першую апусьціліся толькі «Смалявічы». Разам зь імі мусіў выступаць у лізе магілёўскі «Дняпро», але ён захаваў сваё месца ў элітным дывізіёне праз аб’яднаньне з «Промнем». «Чысьць», якая стала «Андэрдогам», вылецела ў другую лігу, а ейнае месца занялі дзьве найлепшыя каманды другой лігі сэзону 2018 году — «Рух» зь Берасьця і НФК.

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1Белшына28215274-2268Выйшлі ў найвышэйшую лігу
2Смалявічы28197260-1564
3Рух281511265-2656Плэй-оф за месца ў вышэйшай лізе
4Лякаматыў28175660-2456
5Нафтан28138758-4347
6Спадарожнік28136946-3645
7Ліда28128849-3244
8НФК281171041-3840
9Граніт28981138-4135
10Ворша28941533-6131
11Хімік28751626-5926
12Хваля28561729-4921
13Слонім-201728491518-4721
14Смаргонь28461827-6318
15Баранавічы28232312-809Вылецелі ў другую лігу

У першай лізе бралі ўдзел 16 камандаў, але пасьля 13 туру жыткавіцкі ЮАС зьняўся з чэмпіянату празь фінансавыя цяжкасьці, а вынікі ўсіх матчаў зь яго ўдзелам былі ануляваныя, бо каманда згуляла менш за палову гульняў[2]. Койданаўскі «Арсэнал» стаў дэбютантам розыгрышаў чэмпіянатаў Беларусі, адразу атрымаўшы перамогу ў лізе. Сваю рэзэрвовую каманду выставіла «Белшына». «ДЮСШ-3-Стэнлес» пасьля паўзы ў адзін год павярнуўся да ўдзелу ў другой лізе.

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1Арсэнал282512119—1476Выйшлі ў першую лігу
2Ашмяны-БДУФК28232399—2471
3Маладэчна28221591—2667
4Андэрдог28156774—4251
5Івацэвічы281521159—4447
6ДЮСШ-3-Стэнлес281441051—4746
7Узда281431172—5745
8Асіпавічы281051332—4835
9СМІаўтатранс28931645—7330
10Белшына-228921731—6129
11Вікторыя28831741—5927
12Горкі28691338—5827
13Энэргетык-БДАТУ28721934—8123
14Клецак28471734—9219
15Нёман-Агра28322332—12611
16ЮАС00000—00Датэрмінова зьняліся з розыгрышу

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]