Андэрлехт Брусэль
Андэрлехт | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Royal Sporting Club Anderlecht | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 27 траўня 1908 | ||||
Горад | Брусэль, Бэльгія | ||||
Стадыён |
Констант Вандэн Сток Умяшчальнасьць: 21 845 | ||||
Кіраўнік | Марк Кауке | ||||
Галоўны трэнэр | Вэнсан Кампані | ||||
Чэмпіянат | Першы дывізіён А | ||||
· 2019—2020 | 8 месца | ||||
| |||||
https://www.rsca.be/ |
«Андэрлехт» (па-француску: Royal Sporting Club Anderlecht) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Брусэлю. Заснаваны ў 1908 годзе. 34-разовы чэмпіён Бэльгіі, 9-разовы ўладальнік Кубка Бэльгіі, 13-разовы ўладальнік Супэркубка Бэльгіі. Двухразовы ўладальнік Кубка кубкаў (1976, 1978), уладальнік Кубка УЭФА (1983). Клюб месьціцца ў раёне Андэрлехт у сталічным рэгіёне Брусэль. «Андэрлехт» гуляе ў бэльгійскім першым дывізіёне А й зьяўляецца самым пасьпяховым бэльгійскім футбольным клюбам у эўракубках, маючы на сваім рахунку перамогі ў пяці эўрапейскіх спаборніцтвах. «Андэрлехт» трымае рэкорд найбольшай колькасьці пасьлядоўных чэмпіёнскіх тытулаў у краіне, маючы перамогі ў нацыянальным чэмпіянаце з 1964 па 1968 гады.
Клюб быў заснаваны ў 1908 годзе й упершыню дасягнуў самага высокага ўзроўню бэльгійскага футболу ў сэзоне 1921—1922 гадоў. «Андэрлехт» зьяўляецца сталым удзельнікам бэльгійскай лігі з сэзону 1935—1936 гадоў. Клюб атрымаў першую перамогу ў чэмпіянаце пасьля Другой сусьветнай вайны ў сэзоне 1946—1947 гадоў. З тых часоў каманда ніколі не зьніжалася ніжэй за шостае месца.
«Андэрлехт» доўгі час праводзіў свае хатнія матчы на стадыёне «Астрыд-парк» у муніцыпалітэце Андэрлехт з 1917 году. Цяперашні іхны стадыён, «Констант Вандэн Сток», быў упершыню адчынены ў 1983 годзе. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца фіялетавы й белы. Клюб мае сталых супернікаў, «Бруге», «Стандард» (Льеж) і «Брусэль».
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб быў заснаваны пад назовам «Sporting Club Anderlechtois» 27 траўня 1908 году тузінам аматараў футболу ў кавярні «Канкордыя», якая разьмешчана на вуліцы д’Амаль у муніцыпалітэце Андэрлехт. Аднак, свой першы матч у гісторыі клюб адзначыў паразай з буйным лікам 11:8 угульне супраць каманды Інстытуту Сэн-Жоржа[1]. Клюб далучыўся да бэльгійскай футбольнай сыстэмы ў сэзоне 1909—1910 гадоў, пачаўшы выступы з самага нізкага дывізіёну. У сэзоне 1912—1913 гадоў «Андэрлехт» атрымаў прасоўваньне ў наступную лігу. Пасьля першага ж сэзону ўсе чэмпіянаты Бэльгіі былі прыпыненыя ў сувязі з пачаткам Першай сусьветнай вайны, і зноўку аднавіліся ў сэзоне 1919—1920 гадоў. З ростам папулярнасьці клюб пераехаў на большую пляцоўку, на новы стадыён у Астрыд-парку ў 1917 годзе, тады вядомы як Мэір Парк. Клюб пераменаваў стадыён у гонар свайго першага буйнога апекуна, прамыслоўца Эміля Вэрсэ. Паводле вынікаў сэзону 1920—1921 гадоў «Андэрлехт» быў павышаны да першага дывізіёну ў першы раз у сваёй гісторыі. На працягу 14 сэзонаў клюб чатыры разы вылятаў з найвышэйшай лігі й зноўку туды трапляў, атрымаўшы ў тыя часы свайго старэйшага канкурэнта — «Брусэль». У 1933 годзе, праз 25 гадоў пасьля свайго стварэньня клюб зьмяніў сваю назву на сучасную «Royal Sporting Club Anderlechtois». Разам з прасоўваньнем у найвышэйшую лігу Бэльгіі ў 1935 годзе «Андэрлехт» і па сёньняшні дзень ніколі не вылятаў у ніжэйшыя лігі.
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Актуальны на 10 траўня 2020 году
|
|
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Гісторыя клюбу. RSCA.be
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Андэрлехт Брусэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў