Вадзім Пігас
| Вадзім Пігас | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 жніўня 2001[1] (24 гады) | |
| Рост | 184 см[2] | |
| Вага | 78 кг[1] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Пары Ніжні Ноўгарад | |
| Нумар | 32 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021—2023 | Іслач | 72 (4) |
| 2024—2025 | Дынама Менск | 39 (3) |
| 2025— | Пары Ніжні Ноўгарад | 7 (0) |
| Зборныя | ||
| 2024— | Беларусь | 8 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Вадзім Пігас (нар. 8 жніўня 2001 году) — беларускі футбаліст, абаронца расейскага клюбу «Пары НН».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец барысаўскага БАТЭ, у 2019—2020 гадах выступаў за клюбны дубль, дзе быў адным з асноўных гульцоў. У пачатку 2021 году стаў трэнавацца зь «Іслаччу» і ў лютым склаў дамову з прысталічным клюбам[3]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 3 красавіка 2021 году ў мачы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:4), калі выйшаў на замену ў другім тайме. Першы сэзон яшчэ быў рэзэрвовым гульцом, але ўжо з сэзону 2022 году стаў трывалым гульцом першай адзінаццаткі.
У студзені 2024 году па заканчэньні працоўнай дамовы сышоў зь «Іслаччы»[4] і хутка стаў гульцом менскага «Дынама»[5]. Першы матч у чэмпіянаце футбаліст згуляў 31 сакавіка 2024 году супраць «Менску», выйшаўшы на замену ў пачатку другога тайму. У жніўні 2025 году далучыўся да складу расейскага клюбу «Пары НН»[6], дэбютаваўшы ў першым жа матчы супраць махачкалінскага «Дынама».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в г д е ё https://fcisloch.by/player.asp?id=Vadim-Pigas-539&season=2023MEN
- ^ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2025/vadzim-pigas
- ^ Четыре игрока БАТЭ перешли в "Ислочь"
- ^ Вадим Пигас покинул "Ислочь" (рас.)
- ^ Вадим Пигас — новобранец минского "Динамо" (рас.)
- ^ Вадим Пигас — игрок "Пари НН" (рас.). Football.by (2025-08-15). Праверана 2025-09-03 г.