Аляксандар Сяднёў
| Аляксандар Сяднёў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 жніўня 1973[1] (53 гады) | |
| Рост | 187 см[2] | |
| Вага | 80 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1991 | Дняпро Магілёў | 9 (0) |
| 1992—1995 | Тарпэда Магілёў | 91 (1) |
| 1995 | Чарнаморац Новарасейск | 5 (0) |
| 1996—1997 | Славія Мазыр | 34 (3) |
| 1997 | Трансмаш[d] | 13 (0) |
| 1998—1999 | Балтыка | 33 (3) |
| 1999—2000 | Тарпэда Менск | 45 (9) |
| 2001—2002 | Белшына | 39 (10) |
| 2003 | БАТЭ | 6 (0) |
| 2004—2005 | Нафтан | 67 (2) |
| Зборныя | ||
| 1992—1995 | Беларусь (да 21) | 8 (0) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2006—2008 | Савіт Магілёў | |
| 2009—2011 | Белшына | |
| 2011—2012 | Дынама Менск | |
| 2012—2015 | Белшына | |
| 2016—2017 | Дняпро Магілёў | |
| 2019 | Актабе | |
| 2019—2020 | Рух Берасьце | |
| 2021—2024 | Ардабасы | |
| 2025— | Дынама Берасьце | |
Аляксандар Сяргеевіч Сяднёў (нар. 16 жніўня 1973 году, Магілёў) — беларускі трэнэр і колішні футбаліст. Падчас кар’еры займаў пазыцыю абаронцы. У цяперашні час працуе галоўным трэнэрам берасьцейскага «Дынама». Мае ліцэнзію УЭФА катэгорыі Про.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гульнявая
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец магілёўскага футболу, гуляў у розных беларускіх клюбах, а таксама ў Расеі. Двойчы быў чэмпіёнам Беларусі і пераможцам Кубка Беларусі ў складзе мазырскага МВКЦ і бабруйскай «Белшыны». Апошнія гады кар’еры правёў у складзе наваполацкага «Нафтану».
Трэнэрская
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2005 годзе завяршыў кар’еру футбаліста і ўзначаліў наваствораны магілёўскі «Савіт». Вывеў гэты клюб спачатку ў Першую, а потым і ў Найвышэйшую лігу. Пасьля таго як «Савіт» спыніў існаваньне, у 2009 годзе быў запрошаны ў «Белшыну», якая намагалася павярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Узначаліўшы бабруйскі клюб, Сяднёў выканаў усталяваную мэту, атрымаўшы ўпэўненую перамогу ў Першай лізе.
У Найвышэйшай лізе «Белшына» разглядалася як адзін з аўтсайдэраў, але клюб здолеў заняць 6 месца ў сэзоне 2010 году і 5 месца ў сэзоне 2011 годзу, у чым была вялікая заслуга галоўнага трэнэра. У 2011 годзе быў запрошаны ў менскае «Дынама» і з 1 сьнежня афіцыйна ўзначаліў гэты клюб. У ліпені 2012 году быў адпраўлены ў адстаўку празь незадавальняючыя вынікі. Цікава, што аб адстаўцы было абвешчана дыктарам стадыёну адразу пасьля матчу супраць «Нёману»[3]. Хутка пасьля гэтага, 23 ліпеня, вярнуўся на пасаду галоўнага трэнэра «Белшыны».
Выдатна правёў зь «Белшынай» сэзон 2015 году, калі, не зважаючы на фінансавыя цяжкасьці і не самы моцны склад, каманда здолела заняць высокае 4 месца ў чэмпіянаце. Па заканчэньні сэзону Сяднёў абвесьціў, што пакідае бабруйскую дружыну[4]. У студзені 2016 году ачоліў магілёўскі «Дняпро»[5], які паводле вынікаў сэзону 2016 году здолеў прасунуць каманду да Найвышэйшай лігі. Па заканчэньні сэзону 2017 году пакінуў магілёўскі клюб[6].
У лютым 2018 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб казаскага клюбу «Актабе»[7], дзе стаў трэнэрам па фызычнае падрыхтоўцы, а ў студзені 2019 году заняў пасаду галоўнага трэнэра[8]. Празь фінансавыя чыньнікі «Актабе» ў сэзоне 2019 году выступаў моладзевым складам, таксама ў каманды былі скасаваныя 12 пунктаў, у выніку чаго «Актабе» заняў апошні 12 радок і выбыў у Першую лігу.
У сьнежні 2019 году ўзначаліў берасьцейскі «Рух», які выйшаў у Найвышэйшую лігу[9]. Пакінуў каманду ў сьнежні 2020 году[10]. У студзені 2021 году стаў галоўным трэнэрам казаскага «Ардабасы»[11]. У сэзоне 2021 году прывёў каманду да пятага месца ў Прэм’ер-лізе. У лютым 2022 году, не зважаючы на інфармацыю пра фінансавыя праблемы клюбу, падоўжыў кантракт з «Ардабасы»[12]. У сэзоне 2023 году стаў з клюбам чэмпіёнам краіны. Перад сэзонам 2025 году ачоліў берасьцейскае «Дынама», якое прывёў да чацьвертага месца. Тым ня менш, кіраўніцтва клюбу мела сумневы наконт працягу супрацы, а сам трэнэр мог ачоліць зборную Беларусі ці вярнуцца на працу ў Казахстан[13]. У самым пачатку 2026 году Сяднёў усё ж такі афіцыйна застаўся ў клюбе і на наступны сэзон[14].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гульнявыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Беларусі (2):
- Уладальнік Кубка Беларусі (2):
Трэнэрскія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Казахстану (1):
- 2023
- Уладальнік Кубка Казахстану (1):
- 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksandr Sednev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://footballfacts.ru/person/15037
- ↑ Александр Седнев уволен с поста главного тренера минского «Динамо».
- ↑ Александр Седнев покинет пост главного тренера «Белшины».
- ↑ Александр Седнев сегодня официально возглавит могилевский «Днепр».
- ↑ Александр Седнев покинул пост главного тренера «Днепра».
- ↑ Седнев войдет в тренерский штаб «Актобе».
- ↑ Александр Седнев возглавил «Актобе».
- ↑ Официально: Седнев возглавил «Рух».
- ↑ Седнев покинул «Рух». Тренером интересуются команды из Казахстана.
- ↑ Александр Седнев возглавил казахстанский «Ордабасы».
- ↑ Александр Седнев подписал новый контракт с "Ордабасы".
- ↑ Александр Седнев может вернуться в Казахстан (рас.). Football.by (2025-12-16). Праверана 2026-01-23 г.
- ↑ Александр Седнев продлил контракт с брестским "Динамо" (рас.). Football.by (2026-01-05). Праверана 2026-01-23 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Чарнаморац» Новарасейск
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Балтыка» Калінінград
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты клюбу «Савіт» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Актабе»
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Ардабасы» Шымкент
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Беларускія футбалісты
- Беларускія футбольныя трэнэры